Архив - 2010

Декабрь 29th

Мінск, 26 снежня 2010: "ХХХІ РОЖДЕСТВЕНСКИЙ ПРОБЕГ"

Андрэй Караленка

Мінск, 26 снежня 2010:
“ХХХI РОЖДЕСТВЕНСКИЙ ПРОБЕГ”(выбраныя фота як Прадмова)

IMG_3330rv_0.jpg Так названы пачаткова, таму не перакладваю на беларускую мову, бо ведаю з дзяцінства: па-нашаму было б зусім інакш. Ды тут важны змест і мэта. Зіма -- сапраўдная: многа снегу, а мінус 4 градусы – добра! Дрэнна -- моцны ўсходні вецер, на тратуарах -- галалёд. Яшчэ горш, асабліва для старых, галалёд на плітачных тратуарах: бегчы трэба надта акуратна. Але ж навошта старым рэкорды – быць бы здаровымі… Чытаць далей...

Декабрь 26th

Роздум Postfactum: ЗІМНІ МАРАФОН у МАЛАДЗЕЧНЕ

Андрэй Караленка

Роздум Postfactum:
ЗІМНІ МАРАФОН у МАЛАДЗЕЧНЕ-2010 (выбраныя фота)

IMG_3154rv_0.jpg Шаноўныя чытачы,
паглядзіце на дзяўчынку -- бяжыць “пяцёрку”. Як прыгожа бяжыць!..
Праз пяць-сем гадоў будзе бегчы марафон. Будзе бегчы – калі не спаткнецца на калдобінах цынізму і раўнадушша.
Калі не спаткнецца. Не спаткніся, ДЗІЦЯТКА – ты для НАС не чужое… Чытаць далей...

Декабрь 19th

ЗАХАЛУСЦЕ (Цыкл "Радаўніца", аповед чацвёрты)

Андрэй КАРАЛЕНКА

ЗАХАЛУСЦЕ (Цыкл “Радаўніца”, аповед чацвёрты)

IMG_2982rv.jpg

Издеваться над людьми законы запрещают...
Страшись, помещик жестокосердный! На челе
каждого из твоих крестьян вижу твоё осуждение…
Радищев Н. А.
“Путешествие из Петербурга в Москву”

Прадмова: што такое “захалусце”?
Пры адказе на пытанне важныя многія нюансы-адценні як погляд. А погляд – перш УЗРОВЕНЬ таго, хто выказвае меркаванне. Таму разважаць-спрачацца пра “захалусце” можна доўга…

У цэнтры Мінска ёсць захалусце -- ажно дзіва дзіўнае: развал-завал такі, што можна рукі-ногі паламаць, толькі крок ступіўшы ад пад’езда дома.
На вуліцах Маркса, Энгельса і Незалежнасці ў Галоўных Дамах такое захалусце ў галавах тамашніх домаУладароў-начальнікаў, што “цемрашалам” Сярэдневечча было б завідна, калі б маглі ведаць: тут захалусце першабытнае… Чытаць далей...

Декабрь 17th

Жодзіна, сустрэча са Статкевічам: ШАБАШ ПРАВАКАТАРАЎ ПРАЦЯГВАЕЦЦА...

Андрэй Караленка
Роздум Postfactum

Жодзіна, сустрэча са Статкевічам:
ШАБАШ ПРАВАКТАРАЎ ПРАЦЯГВАЕЦЦА...

IMG_3304rv.jpgМікалай СТАТКЕВІЧ – адна са ЗНАКАВЫХ ФІГУР у навейшай гісторыі Беларусі: вайсковец – ЗА БЕЛАРУСЬ!..
Кандыдат тэхнічных навук!.. (Абараніць доктарскую дысертацыю не дазволілі: нацыяналіст. А арміі неабходныя інтэрнацыяналісты-фашысты. Таму выгналі “из рядов”.)
Былы Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
Людзям майго пакалення складана было ўявіць, што пасля “разгрома” Савецкай Арміі ў 1961 годзе, сярод выпускнікоў школ знайдуцца жадаючыя “ісці ў афіцэры” – толькі “троечнікі”. З гэтага часу, -- асабліва з гэтага часу! -- “пагоны” сталі на ўзроўні “таўра непаўнацэннасці”, а анекдоты пра тупасць і подласць афіцэраў расказвалі толькі яны самі… Чытаць далей...

Декабрь 14th

Роздум Postfactum: "А ЗАЧЕМ ВАМ ЭТО НУЖНО?.."

Андрэй КАРАЛЕНКА Роздум Postfaсtum: “А ЗАЧЕМ ВАМ ЭТО НУЖНО?..”

IMG_3091rv.jpg На фатаграфіі два мужчыны -- стары і яшчэ малады. Стары – гэта я, Андрэй КАРАЛЕНКА, савецкі дисидэнт і дзісідэнт, з 1996 года -- беларускі антыфашыст, за што пастаянна падвяргаюся знявагам і здзекам псоў-лакеяў ДИКТАТУРЫ УБЛЮДКАў. “Диктатурою ублюдков” называў савецкую сістэму мой знаёмы Вадзім Задарожны з Кіева, з якім разам ішлі па маршруту № 43 “Теберда-Домбай-Клухорскі перэвал-Сухумі” у 1962 годзе. Вадзім – детдомавец: бацька загінуў пад Севастопалем, а маці ўтапілася, ратуючы сына, Вадзіма. З яго здзекваліся ў дзетдоме, разлучылі са старэйшай сястрой, не дазволілі скончыць сярэднюю школу – адправілі ў “ФЗУ”, там былі пастаянныя дракі, пасля здзекваліся ў арміі. Здзеквацца з дзіцяці – злачынства, здзеквацца з дзіцяці, бацька якога загінуў, каб астатнія засталіся жывымі -- такое магчыма толькі пры ўладзе вылюдкаў-нелюдзяў… Яшчэ малады – Андрэй САННІКАЎ, кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прадстаўляць яго не трэба – асоба даўно і добра вядомая ў Беларусі: Саннікаў – гэта КУЛЬТУРА, Саннікаў – гэта ЧЭСНАСЦЬ, Саннікаў – гэта ЧЭСЦЬ-і-ГОНАР, Саннікаў – гэта ІНТЭЛІГЕНТНАСЦЬ-і-АДУКАВАНАСЦЬ, САННІКАЎ – гэта ЧАЛАВЕК у шырокім сэнсе. Чытаць далей...

Декабрь 11th

ПАПЯЛІШЧА (Цыкл "Радаўніца", аповед трэці)

Галя БОНДАРАВА

ПАПЯЛІШЧА (Цыкл “Радаўніца”, аповед трэці)

IMG_0994_0.jpgГляджу на “родное попелище” – сумна, горка, балюча: засталася адна з калісці вялікай сям’і.
Сюды, да бацькоў, я прыязджала, калі вучылася ва Ўніверсітэце – за дапамогаю. Сюды прывозіла сваіх дзяцей – да бабулі ў госці: ім было прыемна ў нашым саду, дзеці ласаваліся яблыкамі, вішнямі, ягадамі, лавілі рыбу ў “панскім пруду”…
Горка ад таго, што сельчане па-дурному аднесліся да памяці чалавека, які рабіў ім дабро ўсё жыццё, пакуль меў сілы.

Людзі і не маглі паступіць інакш -- разумна, па-людску: улада адносілася заўсёды да іх саміх не па-людску, нават неяк дурней. Што мог змяніць, пераіначыць адзін чалавек? Яна, улада, і цяпер адносіцца да людзей гэтак жа -- як да “рабочай скаціны”, што ўвачавідкі на кожным кроку: людзі жывуць, як на сметніку, як НА АГУЛЬНЫМ ПАПЯЛІШЧЫ… Чытаць далей...

Декабрь 9th

РАДАЎНІЦА (Цыкл "Радаўніца", аповед другі)

Галя БОНДАРАВА

РАДАЎНІЦА (Цыкл “Радаўніца, аповед другі)

Два чувства дивно близки нам –
В них обретает сердце пищу --
Любовь к родному пепелищу,
Любовь к отеческим гробам.
А.С. Пушкин

IMG_0980rv3.jpg

IMG_0966.jpg

У гаду ёсць некалькі памінальных дзён -- калі мы ўшаноўваем сваіх бацькоў і радню ў царкве, яны называюцца агульным словам “дзяды”. А сярод “дзядоў” -- “Дзяды” восеньскія, прызнаныя як агульны нацыянальны памінальны дзень.
Сярод усіх памінальных дзён асаблівае месца займае “Радаўніца”. Чытаць далей...

Декабрь 6th

Жодзіна, сустрэча з Саннікавым: "ПОРА МЕНЯТЬ ЛЫСУЮ РЕЗИНУ..."

Андрэй КАРАЛЕНКА

Жодзіна, сустрэча з Саннікавым:
“ПОРА МЕНЯТЬ ЛЫСУЮ РЕЗИНУ…”

IMG_3088rv2.jpgIMG_3086rv.jpg

Роздум-прадмова: правакацый не было.(?)
Сустрэча праходзіла у клубе “Ровесник”: правакацый не было?..
Але мерза-гадасці пачаліся, як толькі я пераступіў парог клуба і пачаў здымаць верхнюю вопратку:
-- У нас холодно. Раздеваться не рекомендуем – замёрзнете… Чытаць далей...

Декабрь 4th

"НЕ НАРУШАЙ ЗАКОН..."

“НЕ НАРУШАЙ ЗАКОН…”

IMG_1115.Застаўка.RV_.jpg

“Не нарушай Закон...”
А.П. Короленко
“Правила безопасности”, 1961г.

“Самый хороший закон такой, который соблюдается…”
Я учился в Белорусском политехническом институте. Разумеется, общался со своими одноклассниками, которые учились в других вузах Минска. Студенты Университета расшифровывали аббревиатуру “БПИ” на уровне анекдота – “белорусский питомник идиотов”. Мы не обижались – вместе смеялись над собой, однако же чувствуя их какое-то деликатное превосходство.

IMG_3082rv.jpg Чытаць далей...

Декабрь 3rd

Роздум Postfactum: ЧАРГОВАЯ ПРАВАКАЦЫЯ СУПРАЦЬ НЯКЛЯЕВА?..

Андрэй КАРАЛЕНКА

Роздум Postfactum:
ЧАРГОВАЯ ПРАВАКАЦЫЯ СУПРАЦЬ НЯКЛЯЕВА?..

DSC06691.RV_.jpgПатэлефанаваў сябра:
-- Ты памыліўся: сустрэча пачынаецца ў шаснаццаць роўна, а не ў шаснаццаць трыццаць.
-- Гэта -- правакацыя! Я сам чытаў: шаснаццаць трыццаць. Мне званіў сябра з Мінска: ён жодзінскі, едзе к шаснаццаці трыццаці.
-- Няхай едзе. Хуценька збірайся, я чакаю цябе каля “Дурнога Каменя”.
Сумка, фотаапарат, блакнот – такі збор. Не спазніліся.
Палац культуры аўтазавода: “Ба, знакомые всё лица!..”
-- Ты был на встрече с Романчуком? – Пытае знаёмы, прывітаўшыся.
-- Не ведаў пра сустрэчу з ім, -- адказваю. – Шкада: спецыяліст, чалавек цікавы, разумны і далікатны. А перш важна: не хамло-гарлапан -- Чалавек.
-- Ты потому не знал, что все листовки Романчука сорвали – чтобы никто не пришёл. Не пришли люди на встречу с Романчуком? Значит, он не нравится народу -- такой не нужен. Чытаць далей...

Декабрь 2nd

МОЙ РОДНЫ КУТ (Цыкл "Радаўніца", аповед першы)

Галя БОНДАРАВА МОЙ РОДНЫ КУТ (Цыкл “Радаўніца”, аповед першы) Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы… Якуб Колас

IMG_3083rv.jpg У гаду ёсць некалькі памінальных дзён -- калі мы ўшаноўваем сваіх бацькоў і радню ў царкве, яны называюцца агульным словам “дзяды”. А сярод “дзядоў” -- “Дзяды” восеньскія, прызнаныя як агульны нацыянальны памінальны дзень. З усіх памінальных дзён у “Радаўніцы” асаблівае месца. Памінанне на РАДАЎНІЦУ звычай найбольш распаўсюджаны ў Беларусі -- наша гістарычная адметнасць, ён прыпадае на дзевяты дзень пасля Вялікадня (Уваскрасення Хрыстова): у гэты дзень людзі наведваюць магілы памерлых – каб пасядзець-памаліцца каля апошняга прытулку родных, успомніць іх менавіта там, прыбраць магілы, пасадзіць-пасеяць кветкі. На Радаўніцу я паехала на бацькаўшчну, у Аршанскі раён. Чытаць далей...

Ноябрь 24th

"ДВА ЦИРКА в ГОМЕЛЕ..."

Андрэй КАРАЛЕНКА

“ДВА ЦИРКА в ГОМЕЛЕ…”
О, Волга!.. колыбель моя!
Любил ли кто тебя, как я?..
Н. А. Некрасов

IMG_3040rv1.jpgЗ дзяцінства ведаю пра існаванне горада Гомеля: пасля вайны малодшы сын Аляксандара Караленкі, дваюраднага брата майго бацькі, вярнуўся на месца ДАваеннай службы ў Гомель, дзе яго чакала дзяўчына Вера, ажаніўся і з жонкаю прыехаў да бацькоў. Па сельскаму звычаю яе звалі Вераю-Гамяльчанкаю.
Дзед Міхаль зваў Вераю-з-Гомлі.

Мой сябра Мікалай ажаніўся на дзяўчыне Лене з Гомеля.
В деревне Жодино Лена сумавала по своему прекрасному городу, потому спустя пять лет они переехали в Гомель к маме Лены. Пригласили меня в гости – приехать, когда получится. Получилось летом 1973 года.

“О, Волга!.. колыбель моя! Любил ли кто тебя, как я!..”
Вспомнил Некрасова потому, что, оказалось, гомельчане тоже поэты – любят Гомель и Сож-з-набережною: “О, Гомель!.. О, Сож!.. О, парк!..” И Гомель, и Сож, и парк – всё прекрасно!
Ходили-бродили -- пришли к цирку: “О, цирк!..” Обошли вокруг, выпили газировки, сели на скамейку: наши ноги “гудели”. Чытаць далей...

Ноябрь 2nd

ЗИМА БУДЕТ не холодною, а ОЧЕНЬ ХОЛОДНОЮ

Андрей КАРАЛЕНКА

ЗИМА БУДЗЕТ не холодною, а ОЧЕНЬ ХОЛОДНОЮ…
Заметки дилетанта

IMG_2801.rv_.jpg

Предисловие:
“НЕОЖИДАННО ГОРЯЧЕЕ и СУХОЕ ЛЕТО”
Где – горячее и сухое?

В Беларуси – горячее, но не сухое: дожди проходили с настолько благоприятной для земледелия периодичностью, что можно просить Бога, чтобы так было всегда. Скажу более точно: на огороде, который я называю “дурной советской дачей”, за всё лето не поливал никакие растения, кроме помидоров в теплице и… гладиолусов. Гладиолусы – моя любовь: поливал аккуратно (не перелить бы!) -- хотел, чтобы цветы были сочными, яркими и “долгодневными”. Те гладиолусы, что взошли почему-то позднее, и созрели поздно -- цвели до конца сентября. Чытаць далей...

Сентябрь 21st

WORLD HARMONY RUN in ZHODZINA, BELARUS-Minsk

WORLD HARMONY RUN у Жодзіне, Беларусь

IMG_2753zd.jpgХто пацікавіцца, што ёсць што, можа прачытаць на сайце www.worldharmonyrun.org: болей, чым там, я не ведаю, таму і не скажу.
Я хачу толькі паказаць, хто бег Эстафету па гораду і хто сустракаў гэтых цікавых, сімпатычных энергічных, мужных і нераўнадушных людзей. Нераўнадушных у шырокім-шырокім сэнсе. Чытаць далей...

Июнь 5th

4 чэрвеня: ПАТОП у ЖОДЗІНЕ...

Zastavka_5.jpgНа здымку з правага боку – тратуар і газоны пад вадою. Машыны па цэнтру здымка прыпаркаваныя на праезджай частцы вуліцы. Такое становішча -- праз гадзіну, як перастаў лівень.

potop_Zhodino.jpg

Помню, у дзяцінстве навальніцы-ліўні здараліся часта. І былі цёплымі. З маланкамі – на ўсё неба ад края да края. І з такімі грымотамі, што, здавалася, хата разваліцца. Як толькі хмара адыходзіла за вёску і лівень станавіўся дажджом, мы выбягалі з хат і, закасаўшы штаны, бегалі па цёплых лужах. А лівень-патоп у нашай вёсцы быў толькі раз. Чытаць далей...

������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������