Архив - 2014

Декабрь 31st

Мінск, 27 снежня: “КАРНАВАЛЬНЫ ПРАБЕГ”

Андрэй Караленка
Мінск, 27 снежня: “КАРНАВАЛЬНЫ ПРАБЕГ”

RV1.IMG_3211.jpgСнега няма, мінус 10, але сонечна – дзень спрыяльны для бега.

Безумоўна, бег “карнавальных” марафонцаў па людных вуліцах горада – добрая прапаганда бегу! Таму, я мяркую, ні нам, ні арганізатарам не варта асабліва агарчацца, што НАС не пусцілі ў “Арену”. Ды ў “офісе” хоць і цесна было, зато ЦЁПЛА і ЎТУЛЬНА -- па-дамашнему, па-сяброўску.

Каб заставацца і фотарэпарцёрам, я прабег з дзецішкамі 1 км. Рукі замерзлі так добра, што пайшоў у “офіс”, каб пагрэць іх. Пакуль я грэў рукі, Ольга Іосіфаўна пачала ўзнагароджваць дзяцей. К гэтаму часу крыху запатеўшая фотокамера нагрэлася – зрабіў некалькі здымкаў.

СОНЕЧНА… Усе, хто меў ці мае хоць якое дачыненне да фатаграфіі, ведаюць: ЗАлішне яркі свет “размывае” дэталі фатаграфіруемых аб’ектаў. А калі свет сустрэчны, то тут бессільны і прафесійная камера, і добры прафесіяналізм фатографа. Разумеецца, ёсць бленды і фільтры… У “мыльніцы” – толькі мой асабісты вопыт.

Сёння я даю анонс, а весь рэпартаж, спадзяюся, пакажу 1 студзеня – перад нашай сустрэчаю ў Кізіла 2 студзеня.

Фота-ПРАДМОВА
RV.IMG_3034.jpg
Нас чакалі Снягурачка і Дзед-Мароз... Чытаць далей...

Декабрь 19th

МАЛАДЗЕЧНА, 13-14 снежня: МАРАФОН і звышМАРАФОН

Андрэй Караленка
МАЛАДЗЕЧНА, 13-14 снежня: МАРАФОН і звышМАРАФОН
RV.IMG_2876.jpg

RV1.IMG_2831.jpgМаладзечненскі “зімні” марафон-са-звышмарафонам (100 км) – у манежы.
Безумоўна, бегчы ЗІМОЮ ў манежы – прыемна! Прыемна, хаця ў гэтыя дні, 13-га і 14 снежня, на вуліцы было ціха і цёпла настолькі, што нават я мог бегчы 5-10 км.
У папярэднія гады, калі ў Беларусі праводзілася болей 30-ці прабегаў у год, здаралася бегчы і пры мінус-20, і пад дажджом з мокрым снегам, па лужах. Беглі!
Мінула пяць-дзесяць гадоў… Таму мне бегчы зімою ў манежы – НАДТА прыемна!
Прыемна, хаця лінолеум на дарожках – той жа: я, стары ды не надта шустры, магу спаткнуцца… Не спаткнуўся! Чытаць далей...

Декабрь 8th

Жодзіна: ПРАБЕГ ПАМЯЦІ Анатолія КАВАЛЁВА

Андрэй Караленка
Жодзіна: ПРАБЕГ ПАМЯЦІ Анатолія КАВАЛЁВА

RV11.IMG_6962_0.jpg1 лістапада ў Жодзіне адбыўся дзевяты – ужо дзевяты! -- прабег памяці нашага марафонца майстра спорту Анатолія КАВАЛЁВА, пайшоўшага назаўжды надта заўчасна.
Прабег арганізаваны аддзелам па спорту, фізкультуры і турызму Жодзінскага гарвыканкама.

RV.IMG_6940_0.jpg Чытаць далей...

Октябрь 5th

МАРАФОН-Маларыта: НЕБА БЛАКІТНАЕ…

Андрэй Караленка
МАРАФОН-Маларыта: НЕБА БЛАКІТНАЕ…(анонс)

7:30: неба блакітнае і ІНЕЙ на ТРАВЕ…
9:00: вецер слабы, амаль не адчуваецца.
10:20: ЦЁПЛА нават для мяне: “зімнюю” шапку замяніў на летнюю.
У кастрычніку жадаць лепшага надвор’я – грэх вялікі.
RV1.IMG_2550.jpgА бегавая траса? Можна ўпэўнена гаварыць: у Беларусі лепшай не бачыў. Ды на ёй аніводнай машыны !!!...
Акрамя трох клічнікаў паставіў і шматкроп’е – каб сказаць: шчырае дзякуй арганізатарам !!!

А сустракаць грыбнікоў і дачнікаў на веласіпедах нават прыемна: “Умный в гору не пойдёт?..” Кожнаму -- СВАЁ захапленне і задавальненне: па патрэбнасці-і-разуменню і па магчымасці ў канкрэтным месцы і ў канкрэтны час.

RV1.IMG_2512.jpg
rv1.IMG_2509.jpgrv1.IMG_2510.jpg
Адпачынак: міні-бус усё ж не аўтобус. Не ведаю, як вадзіцель НАШАЙ “ГАЗели”, а я ад ГАЗаўскага камфорта стаміўся за чатыры гадзіны, таму задаволены любым перапынкам.

RV1.IMG_2523.jpg
Маларыта: заўсёды прыемная сустрэча, а сёння асабліва: не бачыліся роўна год… Чытаць далей...

Октябрь 2nd

Мінск: “ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ -2014”

Андрэй Караленка
Мінск: “ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ -2014”
RV.IMG_2324.jpg
kap.1.IMG_2457.jpg Пра што я думаў 28-га і думаю зараз?
Гэты ЛЕДОВЫЙ ДВОРЕЦ, які называецца АРЕНОЮ, пабудавалі для задавальнення амбіцый АДНАГО чалавека. І каб паказаць ЯГО клопат пра нас і нашых дзяцей-унукаў – паказаць тое, чаго няма і не будзе. Як і не было ніколі і да ЯГО. І што прынцыпова немагчыма.

Але вось нечакана-негадана адна мілі-мільярдная доля ЯГО клопату пра сябе і сваіх людзей адвалілася і дасталася тым ЛЮДЗЯМ, дзеля якіх быццам бы і будавалі АРЕНУ: мы карысталіся раздзявалкамі і туалетамі. Уявіць немагчыма, але было: я карыстаўся!.. І ўсе, хто ў той дзень і ў той час былі там. Ваісціну ЗАЛАТЫ падарунак да “Залатой восені”…

Паглядзім на сябе, на сяброў-таварышаў і ўспомнім: БЫЛО ПРЫЕМНА. Каментаў да фота амаль не даю: спяшаюся на агарод і ў Маларыту – толькі фатаграфіі. Але даю максімальна – усё і ўсіх, каго “злавіў” добра. Але не ўсе “аказаліся ў фокусе” – ёсць размытыя. Прашу прабачэння.

RV.IMG_2313.jpg
RV.IMG_2314.jpg Чытаць далей...

Сентябрь 1st

Мінск, 23.08.2014: МАРАФОН ШРЫ ЧЫНМОЯ (“Радуга”)

Андрэй Караленка
Мінск, 23.08.2014: МАРАФОН ШРЫ ЧЫНМОЯ (“Радуга”)
IMG_9725.rv__2.jpg

maraphon 020.RV_.jpgУ гэтым бегавым сезоне, як і раней, я часта пачынаў рэпартаж вось так: “Нам павязло з пагодаю…”

23 жнівеня, субота, было сонечна: на самай справе павязло? Ды яшчэ як!..
Гэтае вязенне можна поўнасцю ўявіць і зразумець, калі ўспомніць, што ў наступныя два дні ДОЖДЖ ішоў зранку і да вечара, а парывы ветра дасягалі 20 метраў за секунду…
23 жнівеня нам павязло: ДЗЕНЬ БЫЎ СОНЕЧНЫМ, а вецер халодным… Чытаць далей...

Июль 22nd

ЖЛОБІН, 13 ліпеня, БЕГ: УСЁ -- АДМЫСЛОВА!..

Андрэй Караленка
ЖЛОБІН, 13 ліпеня, БЕГ: УСЁ – АДМЫСЛОВА!..
IMG_1964.RV1_.jpg

IMG_1969.RV11.jpgУ пятніцу, 11 ліпеня, было надзвычай(!) холадна(!): тэмпература 13-15 градусаў і моцны(!) норд-вест.

12 ліпеня ў Жодзіне і Мінску пацяплела – лета ўсё ж! -- і вецер крыху аслабеў: калі так будзе у нядзелю ў Жлобіне – адмысловыя ўмовы для бегу!..

Але ў Жлобіне нас засмучалі лужы на дваровых праездах, навальнічныя хмары вакол горада і моцны і халодны вецер…
Арганізатары прабегу далі месца ў інтэрнаце сямі фізкультурнікам: як заўсёды – бесплатна. Астатніх пасялілі ў спортзале: болей не было свабодных месц у фізкультурным інтэрнаце БМЗ: рэмонт завода і Палаца металургаў яшчэ не завершаны.
Шчырае дзякуй арганізатарам! Чытаць далей...

Июнь 28th

БЕГ: БАРЫСАЎ, 22 ЧЭРВЕНЯ

Андрэй Караленка
Бег: БАРЫСАЎ, 22 ЧЭРВЕНЯ…
IMG_1829.RV1_.jpg
IMG_1829.RV1_.bis_.jpg

IMG_1805.RV11.jpg 22 июня 1941 года…
У гэтага дня многа савецкіх ПАМЯТНЫХ прыкмет-характарыстык: “векапомны дзень”, “самый длинный день в году”, “до и после”…
“Самый длинный день в году” – ад Константина Симонова.

Яна недакладная -- толькі эмацыянальная, выключна літаратурная, таму фальшывая: 22 июня у Хабараўску была ўжо ноч, а для жыхароў Іркуцка “самым длинным днём в году” быў панядзелак, 23 июня.
Ды на астатняй тэрыторыі СССР у сельскай мясцовасці, дзе не было “радыё-кропкі”, -- а гэта большая частка краіны, -- ніхто нічога не ведаў, пакуль кур’еры не прынеслі павесткі з ваенкамата. Чытаць далей...

Июнь 7th

БАБРУЙСК, 31.05.: БЕГЛАСЯ з ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ

Андрэй Караленка
БАБРУЙСК, 31.05.: БЕГЛАСЯ з ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ…

IMG_1514.RV1_.jpgМяркую, што сказаў не толькі пра сябе…

Болей пяці разоў прыязджаў на прабегі ў Бабруйск, але толькі на гэты раз хоць крыху ўбачыў горад: САМЫ ЗЯЛЁНЫ горад Беларусі.
Пакідаю абзацам -- так падкрэсліваю сваё здзіўленне.
Хвалёны-расхвалёны Мінск са сваёй ублюдачнай чысцінёй, да агіднасці набіўшай усім аскоміну ў прэсе, побач з Бабруйскам – пародыя, карыкатура, нават нешта горшае, бо ў дварах у раёне ад вуліцы Аэрадромнай да Палаца чыгуначнікаў, у Зялёным Лузе, па вул. Сурганава і Брэсцкай такая ж дурната-абсурд, як у Жодзіне па вул. Ракасоўскага, Гагарына і Леніна: ісцінны дурЬдом, дыктатура невукаў і раўнадушных крэтынаў -- ад праектантаў да камунальшчыкаў. А балбатнёю пра чысціню мяне абавязваюць восхищаться дерьмом і не бачыць паказуху...

Прыемна здзівіла планіроўка двароў: прастора для дзяцей!.. І мноства ўсялякіх “горак”, лесвічак, гушканак-качэляў і пясочніц. Але галоўнае, разумеецца, – ДРЭВЫ і ГАЗОНЫ: дамЫ стаяць быццам у лесапарках. А сцежкі – асфальтаваныя або плітачныя. Ды не разламаныя!
Зялёныя вуліцы і зялёныя двары – Зялёны Горад!!!
Разумеецца, і штатнага савецкага прымітывізму дастаткова: у раёне паміж прыпынкам “КПД” і інтэрнатам, дзе мы начавалі, -- вялізны “зялёны масіў”… у асноўным з таполяў: топаль у горадзе – дурней не трэба. А тут – увачавідкі. А вось калі таполі “зацвітуць” – настане бяда для многіх-многіх гараджан…

Агульна вядома – як прытча: прывакзальная плошча – “візітная картка” горада.
Вось яна, “візітка” Бабруйска:
IMG_1604.RV1_.jpg
IMG_1605.RV1_.jpg
IMG_1606.RV1_.jpg.IMG_1607.RV1_.jpg Чытаць далей...

Май 25th

"ЛЮБОВЬ -- КОЛЬЦО..." -- КАПЫЛЬСКАЕ

Андрэй Караленка
“ЛЮБОВЬ – КОЛЬЦО...” -- КАПЫЛЬСКАЕ
IMG_1332.rv_.11.jpg Менавіта так, пад такім загалоўкам, я не раз пачынаў свае заметкі і рэпартажы з “Капыльскага кальца”. Сёння – паўтараюся: не хачу шукаць у сябе іншы погляд – ён не існуе. Шкадую толькі, што і сёлета не мог пераадолець 11 кіламетраў: было горача і душна, а я – аслаблены, пасля прастуды…

“Любовь – кольцо…” – не толькі песня нашай маладосці, а і жыццёвы прынцып-погляд многіх з нашага пакалення. Ды -- з першага погляду…
І “Капыльскае кальцо” я палюбіў з “першага погляду” – з першага прабегу ў 2002 годзе, тады ён быў "двухдзённым марафонам”, я бег толькі “палавіну”. Палюбіў назаўсёды…

Пасля гібелі Віктара Новіка – любоў з печалем папалам…
IMG_1433.RV_.11.jpg.IMG_1297.RV_.11.jpg
Той жа вялізны куст бэзу на стадыёне…
І тая рэчка, і той жа мост. І пахне мёдам цвітучы куст баярышніка…
Але Віктар не сустрэў нас у спартыўнай зале: мы ідзём да яго -- па сцяжынцы ўверх да яго Апошняга Прытулку.
IMG_1292.RV1_.11.jpg.IMG_1293.RV1_.11.jpg Чытаць далей...

Май 4th

МАЛАДЗЕЧНА: МАРАФОН 1 МАЯ

Андрэй Караленка
МАЛАДЗЕЧНА: МАРАФОН 1 МАЯ

IMG_1159.RV1_.jpgПрыемна пачынаць рэпартаж так: НАМ ЗНОЎ ПАВЯЗЛО з ПАГОДАЮ – было сонечна, а вецер слабы. Гэта акалічнасць будзе яшчэ прыемней, калі ўспомніць, што ў наступны дзень, 2 мая, было холадна і моцны вецер.

Тут толькі анонс – паглядзім , хто прыехаў і на якую дыстанцыю нацэліўся, з кім паразмаўляў і сфоціўся “на памяць”: дэталі важныя не толькі для старэйшых, а, магчыма, якраз наадварот -- для маладых, бо ў іх жыццё наперадзе: фатаграфія як дакумент, калі грамату не атрымаў.

Пакажу ўсяго некалькі фрагментаў з першых кіламетраў пасля старта: яны цікавыя як імгненні бегу, а яшчэ цікавей будуць пры параўнанні з фінішнымі фатаграфіямі. Вось гэтыя нюансы я пастараюся паказаць потым, наколькі было магчыма іх злавіць.

IMG_1152.RV1_.jpg Чытаць далей...

Апрель 7th

32-гі АСІПОВІЦКІ МАРАФОН

Андрэй Караленка

32-гі АСІПОВІЦКІ МАРАФОН
IMG_1045.RV_.2.jpg.DSCN0015.RV_.1.JPG
За дванаццаць гадоў, як я ўдзельнічаю ў Асіповіцкіх марафонах, надвор’е было розным – ад сонечнага неба да хмарнага з мокрым снегам і дажджом: у пачатку вясны надвор’е стабільным не бывае.
Нестабільным яно было і ў пачатку сёлетняй вясны – то сонечна, то хмарна-холадна з моцным ветрам. Але без снега-дажджу, што надта непрыемна для поля. І вось -- зноў сонечна!..

Раніцаю 5 красавіка -- іней і замёрзшыя лужы, слабы, але халодны(!) вецер, днём – сонечна і амаль цёпла. Амаль – бо як для каго: вецер хоць і слабы, але халодны. Таму спартыўная экіпіроўка ў марафонцаў была рознаю.
Яркае сонца сказалася на якасці фатаграфій. Але ў такім фотарэпартажы, як я мяркую, важнасць фатаграфій выключна інфармацыйная і, спадзяюся, ніхто не будзе прыдзірацца да якасці.

Я меркаваў “злавіць” на трасе ўсіх, хто бег 15 кіламетраў. Але ж так не бывае: я ж таксама бягу ды дрэнна бачу. Ды прыходзілася перабягаць з аднаго боку дарогі на другі, а потым аказвалася, што насустрач мне бягуць па абодвух баках…

Сёння – толькі анонс-пралог да фотарэпартажу: хто прыехаў, пратакол, дзеці (на пастраенні) і некалькі фатаграфій з бегавой трасы. Астатнія здымкі – праз сем дзён.
IMG_0938.RV_.1.jpg Чытаць далей...

Сон мамы: "ЛЮДАЕД СТАЛІН НЕЎЗАБАВЕ ПАМРЭ..."

Андрэй Караленка

Сон мамы: “ЛЮДАЕД СТАЛІН НЕЎЗАБАВЕ ПАМРЭ…”

iчы.Мама.RV_.1_0.jpg Мама ўмела разгадваць сны…
Але не ўсё, што прадказвалі ёй сны (па яе разгадках), станавілася яўным. Ды яна звяртала ўвагу толькі на такія сны, якія прадказвалі дабро або зло, вялікую турботу, клопат: незразумелыя не запаміналіся. Пры прадказанні непрыемнаці ці бяды мама тлумачыла, што калі такі сон не спраўдзіць у першай палове дня, але не далей, як пачынае вечарЭць, то можна болей не турбавацца: зло спазнілася або заблудзілася і прайшло міма: зло -- пад уладаю дурных людзей і д’ябала, вось і спяшаецца, каб не спазніцца, не ўпусціць свой шанц, таму часта блудзіць.
А калі сон прадказваў добрую падзею, радасную навіну, то мама лічыла, што на такі сон не трэба губляць надзеі нават заўтра і паслязаўтра: дабро не спяшаецца, бо яно заўсёды прыемнае, нават калі яго ўжо не чакаюць, не спадзяюцца, што яно магчыма: дабро робяць разумныя і спакойныя людзі – ад Бога.

Мінула болей 60 гадоў, а я помню ТРЫ прадказанні маміных сноў, якія сталі рэальнасцю.
Адзін з іх – пра хуткую смерць Сталіна. Чытаць далей...

������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������