Архив - 2015

Дата

Декабрь 14th

2015: ДРУГІ Маладзечненскі МАРАФОН ("Зімні")

Андрэй Караленка
2015: ДРУГІ Маладзечненскі МАРАФОН
rv.IMG_5706.jpg
rv.IMG_5704.jpg.rv.IMG_5702.jpg Чытаць далей...

Декабрь 7th

“КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО”-2015

Андрэй Караленка
“КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО”-2015
rv1.IMG_4259.jpg“Капыльскае кальцо”: радасць і боль -- назаўсёды.
Радасць сумная – бо тут сустрэча з Домам, дзе нарадзіўся і вырас, куды ўжо не вярнуся, і УСПАМІНЫ ад дзяцінства да сёння… Боль – бо не бачу (і не ўбачу ніколі!) Віктара Новіка, шчырага чалавека-земляка і Лятучага Марафонца, не пачую яго прывітання “Жыве Беларусь!”…
“Жыве Беларусь!” – так Віктар вітаўся са мною пры кожнай сустрэчы: у Брэсце, у Маладзечне, у Жлобіне… “Жыве Беларусь!” – так вітаўся ён на кальцавой трасе, калі абганяў або бег насустрач. “Жыве Беларусь!” – так мы развітваліся ў Мінску, Асіповічах і “Сілічах”…
Так развіталіся ў Капылі ў 2009 годзе.

RV.IMG_4199.jpg Базар у Капылі маленькі (я паказаў яго фрагмент) і, мабыць, адпавядае гораду. Чытаць далей...

Ноябрь 22nd

1 мая 2015: МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ МАРАФОН (фотарэпартаж)

Андрэй Караленка
1 мая 2015: МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ МАРАФОН (фотарэпартаж)

rv.1.IMG_4013_0.jpgУпершыню на “А”-прыпынку адсутнічаў аўтобус на пасёлак Чысць, а чакаць наступны рэйс было небяспечна -- мы “паехалі на 11-м нумары трамвая”: 3 км. Ды любая дарога – цікавая… Чытаць далей...

Ноябрь 21st

1 мая 2015: МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ МАРАФОН (анонс)

Андрэй Караленка
1 мая 2015: МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ МАРАФОН (анонс)

rv.1.IMG_4013.jpgНабліжаецца ДРУГІ Маладзечненскі марафон, “зімні”, а я стаўлю фотарэпартаж з ПЕРШАГА, што адбыўся 1 мая…
“Лепш позна, чым ніколі” -- не для такога выпадку! А стаўлю таму, што ёсць некалькі ЦІКАВЫХ МОМАНТАЎ для тых, хто ўдзельнічаў у прабегу. Цікавых ім і мне. Магчыма, не толькі…

Дзень быў не надта цёплы, але і не халодны – прынцыпова спрыяльны як для дзяцей, так і для старых: і тых, і другіх прыехала не меньш, чым у апошнія гады. ЎСЁ было добра, прыемна і цікава – як заўсёды на такіх прабегах-марафонах.

Праўда, на гэты раз я крыху “прамахнуўся” – спазніўся на агульнае пастраенне і старт марафонцаў. Таму фотарэпартаж пачынаю са старта ДЗЯЦЕЙ і ПЕНСІЯНЕРАЎ.
rv.IMG_4003.jpg Чытаць далей...

Ноябрь 11th

Маладзечна, 31. 10.: ГАДЗІННЫ БЕГ па стадыёну

Андрэй Караленка
Маладзечна, 31. 10.: ГАДЗІННЫ БЕГ па стадыёну
Фотарэпартаж : Васіль Лебецкі і Сын
bis.DSCN2124+.jpgВасіль Лебецкі

Я не прыехаў на прабег, хаця запісаўся ды вельмі чакаў: не павязло. А, можа, інакш -- не ўлічыў, што ўсё ж да 80-ці бліжэй, чым да 70-ці, калі мог бегчы і ў дождж, і ў снег-непагоду. Жыццё пражыць – не поле перайсці: сёння можна спаткнуцца і на роўным месцы.
…Колькі разоў спатыкаўся, ідучы па полю-сенажаці! Пальцы пабітыя аб камяні, ногі-лыткі парэзаныя-паколатыя іржышчам – ідзеш хоць бы што: ногі балець-шчымець будуць дома, калі памыю цёплай вадою, нагрэтаю ад сонца ў вядры, пастаўленым загадзя.
Назаўтра зноў за вілы і граблі -- ды ў поле: ногі быццам не балелі, не шчымелі... Сёння ногі баляць-шчымяць па-ншаму. Ды каб толькі ногі...
Таму не прыехаў на прабег… Чытаць далей...

Октябрь 27th

ЖОДЗІНА: ПРАБЕГ памяці Анатолія Кавалёва

Андрэй Караленка
Жодзіна: прабег памяці Анатолія Кавалёва
rv1.IMG_5141.jpg17 кастрычніка ў Жодзіне праведзены ДЗЕСЯТЫ прабег памяці марафонца майстра спорту СССР Анатолія Кавалёва, які жыў у Жодзіне і працаваў на Беларускім аўтазаводзе.
ДЗЕСЯТЫ прабег – быццам юбілейны (па-савецку), але самы-самы сціплы па колькасці ўдзельнікаў. Я – No comments. Чытаць далей...

Октябрь 3rd

27.09. 2015, “Залатая восень”: БЕГ пад ДАЖДЖОМ

Андрэй Караленка
“Залатая восень”: БЕГ пад ДАЖДЖОМ

RV.IMG_5171_1.jpg Шаноўныя марафонцы,
паглядзіце на Ольгу Іосіфаўну: ЯНА РАДУЕЦЦА, што пад дажджом і ПАД ДОЖДЖ прыехалі амаль усе…

RV1.IMG_5199.jpg
Субота, 26 верасня: невялікі дождж-з-навальніцаю паступова перайшоў у АБЛАЖНЫ асенні ДОЖДЖ, які не перастаў ні вечарам, ні ноччу, ні раніцаю ў нядзелю – ішоў, то крыху сціхаючы, то, наадварот, узмацняўся, але не пераставаў ні на хвіліну. Чытаць далей...

Апрель 6th

АСІПОВІЧЫ, МАРАФОН: БЕГ пад МОКРЫМ СНЕГАМ (анонс)

Андрэй Караленка
АСІПОВІЧЫ, МАРАФОН: БЕГ пад МОКРЫМ СНЕГАМ (анонс)
rv2.DSCN0018+.jpgПрабег-марафон пачынаецца з дарогі, а дакладна – з выхаду з дома-хаты.
Ішоў на аўтастанцыю: нуль градусаў, слабы вецер, на газонах заметны “сляды” нейкага снегу, што выпаў ноччу. Заметны “сляды” – не болей…
Праехалі ўсяго 20 кіламетраў – закружыла мяцеліца: УСЁ БЕЛАЕ… Чытаць далей...

Апрель 3rd

МІНСК, 22.03.: “Сямейны бег”

Андрэй Караленка
МІНСК, 22.03. “Сямейны бег”

RV.IMG_3450.jpg
RV.IMG_3672.jpg.RV.IMG_3449.jpg

Раніца, 7:30: мінус 7 і моцны вецер. Неба чыстае… Чытаць далей...

Январь 4th

Мінск, 02. 01. 2015: БЕГ у МАНЕЖЫ

Андрэй Караленка
Мінск, 02. 01. 2015: БЕГ у МАНЕЖЫ

rv.IMG_8831.RV1_.jpg Бег у манежы 2 студзеня даўно стаў традыцыйным -- “культавым”! -- прабегам марафонцаў Мінска і вобласці. Безумоўна, гэтаму спрыяюць два галоўныя фактары. Першы – ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ арганізатара многіх-многіх прабегаў і аднаго з апантанных марафонцаў Аляксандара Кізіла: бег у манежы – такое ВІНШАВАННЕ як удзячнасць яму за клопаты-турботы па арганізацыі прабегаў. Ды Аляксандар Міхайлавіч увогуле чалавек цікавы, дэмакратычны і камунікабельны – з ім прыемна сустракацца і разам бегчы.
Другі фактар: кіраўнікі спорт-комплекса ўлічваюць яго адданасць бегу і арганізатарскія здольнасцьі і прадастаўляюць арэну на гэты дзень і час амаль на тры гадзіны -- адпаведна плануюць заняткі-трэніроўкі спартсменаў і фізкультурнікаў па секцыях: МЫ не замінаем ні спартсменам, ні іх трэнерам.

Бегчы было прыемна – шчырае дзякуй усім арганізатарам!

Спорт-комплекс: 2 студзеня, звычайны працоўны дзень – трэніроўкі…
rv.IMG_3287.jpg Чытаць далей...

������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������