Архив

Март 15th, 2009

ГІБЕЛЬ МАШЭРАВА: дзеля чаго фальсіфікацыі? Частка 2.

Зоя КАЧАНОЎСКАЯ
ГІБЕЛЬ МАШЭРАВА: дзеля чаго фальсіфікацыі? Частка 2.

Андрэй КАРАЛЕНКА шукае адказ

Пётр МашеровПрацяг. (Першая частка тут)

Андрэй Паўлавіч сустрэў мяне на аўтастанцыі. Да яго дома -- хвілін дваццаць. Гэты час выкарысталі, як ён сказаў, для размінкі – каб “вызначыцца з прыярытэтамі і ўдакладніць дэталі”. Таму першае пытанне не я яму задала, а ён мне. Я ўключыла дыктафон.

-- Вы абдумалі, што вас не задавальняе, насцярожвае ці бянтэжыць у аповесці Антановіча і ў фільмах “НТВ” адносна прычын аварыі? Я хачу пачуць пытанні як сумненне ці неразуменне: што – праўда, што – хлусня на ваш погляд. Скажу шчыра, мяне болей цікавяць падазрэнні ў хлусні, бо яна не бывае нейтральнай: у яе ёсць аўтар, мэта і заказчык. Хлусня -- заўсёды подласць або злачынства. Або ёй прыкрываюць злачынства. Ці можаце суаднесці дэталі ў аповесці і фільмах з маёй версіяй? Як бачыце, я звяртаю ўвагу на далікатныя нюансы і спадзяюся на паразуменне. Калі наша размова пра прычыны аварыі акажацца абаюдна цікаваю, яна можа стаць прадмоваю да наступнай сустрэчы. Магчыма, мы закладзём падмурак і для разгляду маёй версіі, якая вас шакіравала... Чытаць далей...

Кляновы сок

Кленовый сокУ канцы пляца*, каля гумнішча**, рос высокі клён. Вясною дзед Міхаль, бацькаў бацька, свярліў дзірачку ў клёне, устаўляў драўляную трубку, падбіваў яе малатком – капаў сок. Гэта ж ён рабіў і з бярозамі, якія раслі каля хаты ад вуліцы. Кляновы сок быў вельмі салодкі! Але цёк нядоўга –
чатыры-пяць дзён.

Я пахваліўся бабулі Аўдолі, што піў салодкі кляновы сок. А яна кажа: “Унучак, не пі кляновы сок, бо ад яго зубы папорцяцца, будуць балець”. Бабуля Аўдоля – капыльская, магчыма, на бытавым узроўні ў той мясцовасці, дзя яна вырасла, было меркаванне, што кляновы сок непрыгодны для чалавека. Мінула шэсцьдзеся гадоў, але мне не давялося прачытаць меркаванне навукоўцаў. А вось гарэлку “на кленовом соку” казённай вытворчасці каштаваў: прыемная і цікавая… Чытаць далей...

Март 8th

2-гі зімовы марафон “Вікторыя” – да Дня Савецкай арміі

Чарговы марафон-эстафета (6х7 км) Клуба аматараў бегу “Вікторыя” адбыўся 22 лютага на базе спорткомплекса Кастрычніцкага раёна Мінска (вул. Жукоўскага). З-за прастуды я не мог удзельнічаць у прабегу, таму папрасіў сказаць колькі слоў жодзінца Леаніда Каладко, старэйшага марафонца горада, удзельніка марафона-эстафеты. Чытаць далей...

Февраль 18th

“Времён минувших анекдоты…”

“Кто твой отец?” “Сталин”.
“Кто твоя мать?” “Родина”
“А кем ты хочешь быть?” “Сиротой”.
Анекдот

Анекдоты про ШтирлицаУ эпіграфе намеранна прапушчаныя надзвычай важныя дэталі, бо менавіта пра іх – і дзеля іх! – павядзецца гаворка далей.

Прадмова

Але не “от Ромула до наших дней”, а ад Сталіна -- самыя цікавыя, самыя зубаскальныя, нават эксклюзіўныя. Усе – так званыя антисоветские. Большасць такіх анекдотаў не антысавецкія, а наадварот – выключна савецкія, можна казаць, генетычна савецкія. Калі б савецкія вождзі не былі нехрысцямі і нелюдзямі, невукамі і жульём-п’яніцамі, а хаця б элементарна сумленнымі, элементарна чэснымі, элементарна адукаванымі і элементарна чалавечнымі людзьмі, то такіх анекдотаў было б мала. А калі б вождзі яшчэ і разумна ўспрыўмалі іх ды адэкватна дзейнічалі, то анекдоты паяўляліся б выключна як рэакцыя на канкрэтную недарэчнасць, грубую памылку вождзя або ўлады ўвогуле – як бывае ва ўсім свеце. Чытаць далей...

МАКАРЭВІЧ Эдуард Адамавіч

Сімпатычны, абаяльны дзядзька... 80 гадоў... Бяжыць “пяцёрку”... У 2002 годзе, у 75 гадоў, -- было, здаецца, зусім нядаўна! -- ён прабег у Маларыце свой апошні, 53-ці марафон. Гэта – у “дадатак” да 28-мі звышмарафонаў!

Той Маларыцкі марафон запомніўся ўсім удзельнікам прабегу.
Прыехалі ў суботу апоўдні. Вечар быў надта цёплым і ціхім – прыемна: заўтра будзе добра бегчы. А ў нядзелю раніцаю – усё белае, снегу болей трох сантыметраў, ён падае-падае, ціха, спакойна, быццам у лесе, бо ветру няма… К дзесяці гадзінам (старт у 10-15) пацяплела – на вуліцах снег ператварыўся ў “кашу”, але не перастаў падаць. Так і беглі – па лужах, па “кашы” і пад мокрым снегам. Пасля фініша – гарачы чай і лазня-з-парылкаю, а потым – уручэнне ўзнагарод. Чытаць далей...

“Зберажы, Божа, нашых дзяцей...”


Чаму адчуваецца трывога?

Ребёнок“Зберажы, Божа, нашых дзяцей,”-- прасіла мама Бога абараніць яе дзяцей ад напасцяў, ад неразумных думак і паступкаў, ад уплыву нядобрых людзей, бо спадзявалася толькі на яго: бацька і яго браты не вярнуліся дамоў. Мама лічыла, што рэвалюцыю, калгасы і вайну прыдумалі бальшавікі-людаеды, каб уладарыць над усім светам, рабаваць і прысвойваць нажытае людзьмі, бо яны – нелюдзі-антыхрысты, бандыты, зладзеі і п’яніцы. Іх няспынная вайна супраць людзей зрабіла дзяцей сіратамі, многіх загубіла і пакалечыла. Чытаць далей...

Василь БЫКОВ: солдат, писатель, гражданин

Прадмова

Гэтыя заметкі напісаны ў лістападзе 1972 года пасля сутрэчы з Васілём БЫКАВЫМ у Беларускім політэхнічным інстытуце, арганізаванай “Клубам интересных встреч” навучальнай установы. Газета, якой я прапанаваў іх, адхіліла: не па яе “фармату”. Разумеецца, прычына не ў “фармаце”... А мне вельмі ж хацелася падзяліцца ўражаннямі ад сустрэчы з Васілём Быкавым хоць з якой аўдыторыяй. Што рабіць? Скараціў заметкі і ў снежні надрукаваў у... сценгазеце інжынернай службы прадпрыемства, дзе працаваў.

Не ўсміхайцеся здзекліва, шаноўныя чытачы! Наша насценная газета па ўсіх “параметрах” журналістыкі пераўзыходзіла афіцыйную, надрукаваную ў тыпаграфіі: усё ж -- інжынерная, а не рабкораўская. Чытаць далей...

“Городок наш ничего...”

“Городок наш ничего –
Населенье таково:
Незамужние ткачихи
Составляют большинство…

…Мы на фабрику вдвоём
утром рядышком идём:
то ли, может, он со мною,
то ли, может, я при нём”,

-- пела чароўная Майя Крысталінская.

Прадмова

Прадмова лірычна-публіцыстычная: “Мы рождены, чтоб сказку сделать былью!..”

“Мы на фабрику вдвоём утром рядышком идём…”: банальны сюжэт паэзіі “на производствен-ную тему”. Крыху раней песні былі пераможна-маршавымі:“Едем мы, друзья, в дальние края – станем новосёлами и ты и я…”, “Здравствуй, земля целинная, здравствуй, простор широкий, весну и молодость встречай свою…Ты ко мне приедешь раннею весною – трактора мы вместе поведём...”

Апагей “производственной” тэматыкі – фільм “Высота” і песня “Монтажники-высотники”, якую савецкая прапаганда чвэрць стагоддзя выкарыстоўвала ў якасці гімна чалавеку працы. Чытаць далей...

29 чэрвеня 1941 года: “Guten Tag, Alex!..”

Сёння – нядзеля. Але думкі і настрой у вяскоўцаў зусім не святочныя: ужо тыдзень, як пачалася вайна. Сем дзён – як адзін: слёзы, трывога, страх, неспакой. А што наперадзе? Мабыць, і сам Бог не ведае.
Дзень пачынаўся, як і ўсе апошнія – сонечным, ціхім.

Зранку сяляне выгналі кароў на пашу, запалілі ў печы і нетаропка рабілі звычайныя для святочнага дня справы – гатавалі ежу і варылі корм для жывёлы. На сяле ўвогуле ніколі на нядзелю сур’ёзнай справы не прымяркоўвалася, -- ня-дзеля ж, свята, - а тут і звычайная, паўсядзённая валілася з рук, бо яны былі быццам не свае - як хворыя, здранцвелыя. У кожнага цяжкі камень ляжыць на душы і нясцерпна балючыя думкі, як стрэмкі, колюць у галаве, прыгнятае цяжэрная невядомасць: дзе нашы – сын, бацька, гаспадар, брат? Што з імі - ці жывыя? І – калі прыдуць немцы? Што будзе з намі? Чытаць далей...

Февраль 17th

Дзед Міхаль: “Век пражыў, а як адзін дзень...”

Знаёмства па фатаграфіях

1958 год, сакавік. Гэта мой дзед па бацьку КАРАЛЕНКА Міхаль Купрэяў, яму 94 гады.

Я купіў сабе дэмісезоннае паліто, таму дзеду прывёз зімняе поў-паліто, якое насіў яшчэ ў школе: для студэнта на парозе пятага курса яно было ўжо старамодным, а дзеду -- добрая вопратка. Яно яму надта спадабалася: адразу надзеў і выйшаў з хаты – як будзе на двары адчуваць і выглядаць у ёй? Як бачна на фатаграфіі, добра.

1966 год, кастрычнік. Дзеду 102 гады.

Вярнуліся з сада, селі на ганак (усходцы). Дзед кажа:

“Вот, унучак, век пражыў, а як адзін дзень: мільганула жыццё ластаўкаю...”

Дзедаў век аказаўся крыху даўжэйшым -- 105 гадоў. Чытаць далей...

ГІБЕЛЬ МАШЭРАВА: дзеля чаго фальсіфікацыі? Частка 1.

Зоя КАЧАНОЎСКАЯ
ГІБЕЛЬ МАШЭРАВА: дзеля чаго фальсіфікацыі? Частка 1.

Андрэй КАРАЛЕНКА шукае адказ

Прадмова

Безумоўна, у дапытлівага чытача адразу ўзнікае неразуменне: фальсіфікацыі чаго?
Удакладняю: загаловак скарочаны – дзеля чаго фальсіфікацыі дэталяў аварыі? Маю на ўвазе перш-наперш фізічныя дэталі, г. з. такія, якія фізічна не могуць змяняцца, знікаць або паяўляцца ў залежнасці ад асобы даследчыка, месца і часу даследавання аварыі як “дтз”, ад яго погляду на Машэрава як на чалавека ці палітычнага і дзяржаўнага дзеяча.
Другое ўдакладненне -- паслядоўнае: менавіта таму і ўзнікае пытанне ў даследчыка Андрэя Караленкі, што аўтары публікацый скажаюць фізічныя дэталі, а ў дадатак да фізічных фальсіфікацый прыдумляюць або перадаюць чужыя байкі-легенды ў разліку на недасведчых, мала адукаваных або замбіраваных людзей.
“Дзеля чаго фальсіфікацыі?” – пытае ён. – “Проста так”? Людзі паказваюць сваё глупства? Не! І – не!!! Ды ёсць жа рэдактары і іх намеснікі, маюцца фатаграфіі і ншыя фізічныя дакументы…”

Нажаль, у гэтай прадмове я вымушана папрасіць прабачэння ў чытачоў: насуперак майму жаданню і чаканню размова з Андрэям Караленкам атрымалася менавіта пра такія фальсіфікацыі. А іншыя ён толькі акрэсліў “контурна”, таму ў мяне засталася надзея сустрэцца з ім яшчэ раз. Чытаць далей...

������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������