Грачи прилетели

Дети-грачиСнега ўжо няма -- амаль вясна: дзень цёплы і светлы – спрыяльныя ўмовы для дзяцей і для фотаплёнкі. Вышлі ў поле для “натурнай” здымкі. Я ведаў месца, таму зараней прадумаў некалькі “сюжэтаў”. На шаснаццаць-дваццаць дзяцей -- чатыры фотаапараты: кожны “сюжэт” здымаем з чатырох пазіцый і па 2-3 кадры з рознай экспазіцыяй – каб пазбегнуць памылкі і мець выбар пры раздрукоўцы на паперу. Наступны “сюжэт” – другія дзеці... Каб так арганізаваць – трэба пастарацца. А вось гэты “сюжэт” дзеці арганізавалі самі: трое, Віця Тулянцаў, Дзіма Церашонак і Дзіма Пятроўскі імгненна залезлі на дрэва, чацвёрты прымяркоўваецца.

Дзіма Пятроўскі -- меньшы, але самы дастатны: хоча ўсё ведаць, усюды быць, усё папробаваць, не адстаць ад старэйшых, а то і апярэдзіць іх. Таму і залез вышэй старэйшых -- крычаць разам: “Грачи прилетели! Фоть!..”

Адзін фатограф, дзяўчынка(!), стаіць на даху гаража, двое – на пазіцыі, з якой мы і бачым іх фатаграфію, а чацвёрты фатограф са сваімі сябрамі збеглі ўніз з насыпу на супрацьлеглы бок: у іх ёсць свой “сюжэт”. Кіраўнік гуртка (па цэнтру, у зімняй шапцы) паглядае ўніз: што задумаў гэты “квартэт”? І адсюль жа нельга адыйсці ні на хвіліну: трое дзяцей на дрэве сядзяць, адно на гараж залезла... Дзеці ёсць дзеці: перш – шустрыя і неўрымслівыя, шумныя і нават крыклівыя.

Тры-чатыры гады фотагурток наведвалі восем хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі з 5В класа. Толькі з 5В! (Былі ж дзеці і з іншых класаў.) У наступныя гады на месцы выбыўшых прыходзілі меньшыя, але ядро быўшага 5В заставалася да ўзросту “8В”: ад гэтага ядра меньшыя набіраліся вопыту і энергіі. А энергіі ў 5В было хоць адбаўляй! Шалуны і выдумшчыкі, непаседы-бузацёры ў добрым сэнсе -- цікавыя дзеці! Меньшым падабалася дружыць з такімі выдумшчыкамі. Пасля сканчэння 9-га класа амаль палавіна вучняў таго 5В паступілі ў Жодзінскі палітэхнікум.

Сёння ў кожнай сям’і ёсць фотакамера -- плёначная або “цыфравая” “мыльніца”. Каб фатаграфаваць, не трэба нічога ведаць: націснуў на кнопку – і “сфоціў”. Таму на сайтах Internet у раздзелах “Дзеці”, “Сям’я”, “Сябры”, “Спорт”, “Школа” тысячы фатаграфій, але знайсці сярод іх хаця б некалькі цікавых – задача на гадзіну, а то і на вечар. Чаму? Перш, чым “сфоціць”, трэба навучыцца ўмець глядзець праз кадравае акно. А гэтая навука крыху складаней, чым “ціснуць на кнопку”. Другая прычына: “фоткі” друкуе аператар друкавальнай машыны, а не сам фатограф. Увы, тэхналогія...

26 гадоў працаваў кіраўніком фотагуртка: цікава было.
Гляджу на “выставачныя” фатаграфіі, якія ўдалося захаваць: і сёння яны падабаюцца мне. Не таму, што ў большасці выпадкаў кіраўнік гуртка – “рэжысёр-пастаноўшчык”, а атмасфераю творчасці, выдумак, стараннем дзяцей ведаць і ўмець.

Ведаць-разумець, чаму кадр “15” трэба крыху “абрэзаць”, з кадра “18” “выбраць” толькі вось гэтую частку, -- я абваджу фламасцерам рамку на “пробе”, -- кадры “22” і “27” непрыгодныя для павялічэння, а астатнія – “вучэбны брак”.

Дзецям цікава друкаваць здымкі на выстаўку: проба першая, проба другая, паменьшыць света, дабавіць секунд, не пера-праявіць і неда-праявіць... Паўтарыць: маска на правы верхні вугал – 5 секунд, па цэнтру дабавіць света -- 7-8 секунд...
У мяне ажно рубашка мокрая. Але цікава – і дзецям, і мне.
Мае дзеці хадзілі і ў музыкальную школу, і ў гурткі, і ў спартыўныя секцыі: ім было цікава. Спадзяюся, было цікава і тым, хто вучыў іх і ў школе, і ў гуртках.

Дети

Правіла для ўсіх-і-кожнага, а для настаўнікаў – абавязковае: помніць пастаянна, што ўсе дзеці – НАШЫ ДЗЕЦІ. Бачыў і ведаю: настаўнікі помняць. А бацькі дзяцей? Напамінаюць ім, але самі не помняць... Калі ўспомняць, будзе лёгка і цікава дзецям вучыцца, а настаўнікам -- яшчэ цікавей дзяцей вучыць.

Комментарии

Мне падабаецца

вельмі цікава, дзякуй

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
15 + 4 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������