Мама ўмела “прадказваць пагоду”...

Мама ўмела лячыць травамі, “разгадваць сны” і “прадказваць пагоду”. Пагоду прадказвала не толькі на два-тры дні, але і на вясну, лета і восень. Калі на два-тры дні – гэта НАДВОР’Е, калі на вясну-лета – ПАГОДА. І такі нюанс: ідзе дождж, круціць мяцеліца, вые вецер – дрэннае надвор’е; свеціць сонца, спяваюць птушкі – харошая пагода.

У мамы былі дзве методыкі: адна – для вясны і першай паловы лета, другая – для другой паловы лета, восені “да зімы” і зіму.

Першую методыку я добра запомніў, а вось другую, па распалажэнню зорак і Месяца ў нейкі дзень студзеня, не памятую, таму і не ўмею карыстацца. Не скажу, якія прадказанні збываліся-не-збываліся, але некатоыя помню і сёння – тыя, што прышлося ўлічваць пры выбары водпуска ў 1960-я і 1970-я гады.

З таго часу, як заімеў так званую дачу, -- я называю яе Дурной Савецкай Дачай (ДСД), -- маю магчымасць пастаянна правяраць надзейнасць першай мамінай методыкі: мае прагнозы на вясну і першую палову лета амаль кожны год збываюцца. “Амаль кожны” – бо менавіта ў апошнія 30-40 гадоў з-за глабальнага асушэння балот у еўрапейскай частцы СССР, знішчэння лясоў вырубкай і пажарамі, -- і на амерынскіх і аўсталійскім кантынентах таксама, -- ды іншымі рукатворнымі чалавекам справамі прагнозы пачалі даваць збой.

Ведаем са школы: пагода на планеце Зямля залежыць ад Сонца і Месяца – ад іх узаемнага распалажэння, фаз Месяца і ад працэсаў, якія адбываюцца на Сонцы, асабліва ад успышак і пікаў у перыяд сонечнай актыўнасці. Перыядычнасць павышанай сонечнай актыўнасці – 12...14 гадоў, у сярэднім – 13 гадоў.

Методыка мамы надзвычай простая і даступная кожнаму.
Праваслаўная Царква адзначае святы па юліянскаму каляндару (“старому стылю”). Вялікдзень, самае вялікае свята, -- таксама. У адрозненне ад іншых свят, “каляндарных”, Вялікодная нядзеля вызначаецца па дню вясенняга раўнадзенства і фазе Месяца. Увачавідкі: пагода на Вялікдзень не проста залежыць “ад неба”, але і мае нейкую заканамернасць як прагноз. Гэтую заканамернасць мама бачыла так: якая пагода на Вялікдзень, такой будзе вясна – цёплая і сухая або халодная і дажджлівая.
І такая ж пагода будзе на Троіцу (“сёмуху”) – такой будзе першая палова лета.

У сувязі з недакладнасцю юліянскага каляндара Царква ў некаторыя гады ўносіць папраўкі адносна фазы Месяца. Складана меркаваць, як яны сказваюцца на прагнозах па гэтай методыцы, -- людзі Зямлі ўжо ўнеслі столькі “паправак”, што і ААН не можа іх улічыць, -- але рабіць прагнозы і назіраць за пагодаю цікава.

Не толькі не гляджу TV-“ВT”, а ў сваім старым тэлевізары заблакіраваў канал – каб выпадкова не адчыніць смярдзючы свінушнік. Суседка па ДСД глядзіць нейкі “барометр”. І паведамляе мне, якім будзе надвор’е заўтра і праз дзень, хаця я ведаю і без таго “барометра”. Ды мае ногі, прастуджаныя ў дзяцінстве -- самыя дакладныя барометры.
Сустрэліся пасля зімы -- адразу сказала мне: лета будзе гарачым і сухім – казалі ў “барометры”. А я ёй далікатна і з гумарам засупярэчыў: “Вясна будзе халоднай. На Троіцу ўвесь дзень будзе ліць дождж – прыдзецца сядзець у гарадской кватэры. Таму зараней рыхтуйцеся запрасіць гасцей...”
Суседка паморшчылася, усміхнулася і нічога не сказала, бо даўно ведае: мае прагнозы збываюцца.

Мой прагноз аказаўся дакладным абсалютна: на Троіцу ўвесь дзень ішоў дождж. І яшчэ -- вечар...
І пасля Троіцы (7 чэрвеня) болей як два тыдні штодзень ішоў дождж, хаця некалькі дзён былі сонечнымі і адносна цёплымі. Але ночы – халоднымі да канца чэрвеня. І толькі ў ліпені пачалося лета – сем-дзесяць дзён як прадмова, а потым, з 10-12 ліпеня, -- гарачыня.
Якой будзе другая палова лета, пабачым у бліжэйшы час.

Сёння, 19 ліпеня, было горача і душна. А вечарам – навальніца: грамыхала-грукатала, вецер круціў-вярцеў дрэвы, але дождж толькі пакрапіў -- цёплы, цёплы...
А першая летняя навальніца -- з праліўным дажджом! -- у нас прагрымела 13 ліпеня.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
5 + 9 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������