Сабачка Хантэр і "марафоны"...

Сабачка Хантэр і “марафоны”
RV.Дзеці.003.NF_.jpg
На маім агародным участку, які я называю Дурной Савецкай Дачаю (ДСД) стаяла хата без вокнаў і дзвярэй – зруб пад дахам. Ад дома – восем кіламетраў па гораду і раённай дарозе. Таму езджу на веласіпедзе. Або іду пехатою з веласіпедам: ісці – карысна для ног, а на веласіпедзе можна везці-каціць нейкую паклажу.
У той год у студзені быў цёплы перыяд – паехаў, каб хоць зірнуць, што там ёсць.

Калі падыйшоў да ўчастка, з хаты выскачыў невякі камлаты сабачка. Здзівіўся: раней я ні разу яго тут не бачыў. Зайшоў у сенцы – чую нейкі піск з хаты, падлогі там яшчэ не было. Прыглядзеўся: пасярэдзіне, каля стала, на мяшку ляжалі, прытуліўшыся адзін да аднаго, маленькія шчаняткі. Палічыў: пяць, два – бела-чорныя, гладкія, тры – шэрыя, камлатыя, як мядзведзікі.
Што рабіць?

Дома ўжо ёсць пушыстае кацяня. А тут – пяць шчанят! Пераклаў іх у кардонную скрынку, з другой такой жа скрынкі зрабіў дах, закрыў адзін торац лістом кардона – атрымалася будка-схованка.

Закалаціў акно лістом кардона, паклаў двух шчанят у каробку, каробку – у мяшок, прывязаў на багажніку. Зімой цямнее рана: яду, якую браў для сябе, хлеб і сала, пакінуў для сучкі – і дамоў. Спадзяваўся заўтра вярнуцца за астатнімі шчанятамі.
Але заўтра не атрымалася: прастудзіўся. Грэўся-лячыўся ўвесь дзень. А раніцаю -- мароз 10 градусаў! Нагрэў малака, наліў у бутэльку, заматаў яе ў анучы, суп-хлеб – у другую пасуду, рюкзак за спіну – на ДСД. Ішоў павольна, каб не ўспацець, бо там пераадзецца немагчыма. Прыйшоў, а сучка сустрэла мяне на сцежцы – глядзіць сумна, ціха скавыча: шчаняты замерзлі.
Дастаў міску, наліў яшчэ цёплага супу – паставіў паводдаль ад хаты: сучка падыйшла есці. Заматаў шчанят у чыстую анучу, паклаў у мяшок з пхв-плёнкі, узяў у сараі рыдлёўку -- пахаваў іх за плотам у лесе, каля невялікага камяня.

Шчанят і кацяня памазалі мазямі і вымылі. Яны дружна бегалі па комнатах, дурэлі, спалі разам у каробцы. Два разы ў дзень выводзіў шчанят на прагулку. Здаралася, браў і кацяня: цікава разам! Кацяня хаваецца ў куст – шчаняты бегаюць вакол і пішчаць, але ў куст не лезуць.
Шчаняты раслі -- сталі бегаць шпарчэй. Мядзведзіка (кабель) аддаў майму знаёмаму, а ён – бацьку ў вёску; белага з чорнай галоўкаю пінчэра (сучка) пакінуў сабе.

Наш дом быў апошнім на вуліцы, вуглавым. Па другі бок папярэчнай вуліцы – балота, кусты. Сабачка аказаўся шустрым: забягаў да кожны куста – абнюхваў і бег далей. Трэба бегчы і мне! А я ў салдацкіх ботах. За шустрасць я назваў сабачку Хантэрам (Hanter). Хантэру спадабалася, што я бягу за ім -- пабег яшчэ шпарчэй...

Купіў кеды – лягчэй бегаць за сабачкам, перайшлі з ім за чыгунку – там свабодна.
Сабачка бегаў шпарка. Як ён крыху памужнеў, я стаў прывязваць яго да веласіпеда і ціха ехаў на ДСД. Сабачка бег збоку. Калі стамляўся, я каціў веласіпед па абочыне – ішлі разам.
У канцы верасня сабачка захварэў. Ветэрынарны доктар сказаў, што вылячыць немагчыма -- памёр Хантэр. Я пахаваў яго побач з тымі шчанятамі.
А без сабачкі бегаць не мог – хадзіў раніцаю за чыгункаю: без сабачкі было сумна.
Прайшло болей месяца. Неяк іду па сцежцы за чыгункаю – думаю пра сабачку: ён тут бегаў, лашчыўся да мяне... Халаднавата было – пабег, каб сагрэцца. І пабег далей па сцежцы, выбег на дарогу – па абочыне... Спадабалася – стаў бегаць пакрысе амаль кожны дзень. Прабягаў спачатку тры кіламетры, потым пяць. Зіма была не надта халодная – бегаў тры-пяць кіламетраў, нават сем-восем. Здаралася, прастужваўся, але, ачуняўшы, зноў бег: вельмі сумаваў па Хантэру...

Бягу, ужо напрадвесні наступнага года, а насустрач – Арнольд. Ён запытаў, чаму я бегаю адзін?
Я не зразумеў пытання:
-- А з кім бегаць? Мой сабачка памёр яшчэ ўвосень.
-- З намі, -- адказаў Арнольд. – На заводзе ёсць клуб аматараў аздараўленчага бегу. Напішы заяву – будзеш бегаць з намі. Мы ездзім у Мінск, нават у Брэст, Гомель.

Спачатку мяне ўзялі ў Мінск – на “Мінскую восень”, потым – у Маладзечна на “Языльскую дзесятку”. Там мяне, як і ўсіх, узнагародзілі – далі майку. Прыемны падарунак!
Але не галоўны. Галоўны – цікавая аўдыторыя і сяброўская атмасфера, задавальненне ад калектыўнага бегу. Гэты прыз-падарунак атрымоўваюць усе незалежна ад поспехаў. Калі хто сумняваецца – паспрабуйце.

А майкі? Даў сынам, нават па дзве. Аднойчы атрымаў майку малога размеру – дачцэ падыйшла. Ёсць дзве майкі марафонскія, хаця марафоны я не бегаю: быў шчодры спонсар – далі марафонскія майкі і за “дзесятку”. Ёсць майкі за поў-марафона – заслужаныя мною! Вось гэтыя майкі я нашу сам: прыемна! Мяркую, марафонцам яшчэ прыемней насіць марафонскія майкі. Шкада, гэтага я ўжо не зведаю: позна выходзіць упершыню на старт марафонскай дыстанцыі.

Але пачынаць бегчы дзеля здароўя ніколі не позна. Пры абавязковай умове, што здароўе для бегу яшчэ ёсць. Ніякага парадокса – нармальная заканамернасць.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
20 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������