Ответить на комментарий

Роздум Postfactum: ЗІМНІ МАРАФОН у МАЛАДЗЕЧНЕ

Андрэй Караленка

Роздум Postfactum:
ЗІМНІ МАРАФОН у МАЛАДЗЕЧНЕ-2010 (выбраныя фота)

IMG_3154rv_0.jpg Шаноўныя чытачы,
паглядзіце на дзяўчынку -- бяжыць “пяцёрку”. Як прыгожа бяжыць!..
Праз пяць-сем гадоў будзе бегчы марафон. Будзе бегчы – калі не спаткнецца на калдобінах цынізму і раўнадушша.
Калі не спаткнецца. Не спаткніся, ДЗІЦЯТКА – ты для НАС не чужое…

Мне прыемна бегчы з марафонцамі…
IMG_3204rv_0.jpg
IMG_3206rv_0.jpg
Вынес на галоўную старонку некалькі фатаграфій з марафона. Для чаго?
Гэты марафон для мяне асаблівы: я прабег поўмарафона, 21,1 км, напярэдадні свайго 75-годдзя – ТАК павіншаваў сам сябе з датаю-рубяжом. А за два дні -- 31 км (з размінкамі).
IMG_3230rv_0.jpg
IMG_3226.kiz_.rv__0.jpg
IMG_3169rv.jpg

Падумаеш, дасягненне – 21,1!.. Яно так...
Леанід КАЛАДКО, старэйшы за мяне на два гады, пераадолеў марафон, і прабег за два дні каля 50-ці кіламетраў.
Вячаслаў ВАРАНЦОЎ толькі крыху маладзейшы -- прабег таксама каля 50-ці кіламетраў.
Пра маскоўскіх і пецербуржскіх 80- і 90-гадовых ветэранаў марафона я пісаў раней у рэпартажах -- гэта МАРАФОНЦЫ!..

Паглядзець з іншай пазіцыі мне дапамагае Арнольд Слуцкер, марафонец са стажам і з “багажом -- 110” марафонаў і звышмарафонаў:
-- Никто из марафонцев не будет скептически улыбаться твоему достижению, потому что знает цену километрам и секундам. И понимает: у каждого человека – свой предел на марафоны. А кто “очень умный” и способный, пусть наденет кроссовки и пробежит с нами хотя бы десять километров. А мы посмотрим на него на финише. Не огорчайся, что всего 21 -- ВСЕ ДВАДЦАТЬ плюс ОДИН: так нужно оценивать…”
Дзякуй, Арнольд!.. З тваёй і Эдуарда Герасіменкі навукай-дапамогай – і побач з вамі! -- я адчуваю сябе на дыстанцыі свабодна і камфортна.

Дзесяць кіламетраў – “штатная дыстанцыя” для мужчын маладзей 75 гадоў амаль ва ўсіх аматарскіх спаборніцтвах. Пасля 75-ці – 3-5 кіламетраў, варыянтаў шмат, бо арганізатары – вопытныя спартсмены, яны прабеглі дзесяткі і сотні марафонаў, дасканала ведаюць нюансы і ўлічваюць іх, таму па рэгламенту некаторых марафонаў ёсць узроставая група “75-80”: не толькі прапаганда бегу як фізкультуры, але і далікатная павага да старых марафонцаў. Павага!!!

У аматарскіх спаборніцтвах кожны можа бегчы любую дыстанцыю па-за конкурсам, бо мы бяжым не радзі прызоў-узнагарод – для здароўя, з-за цікавай кампаніі, для задавальнення і параўнання сябе побач з такімі ж. І -- каб бачна было: і ў 70 ГАДОЎ можна бегчы не толькі “дзесятку”, “21,1”, але і МАРАФОН. Магчыма, ёсць і іншыя матывы, але са сказаных галоўны ўсё ж – быць здаровым і адчуваць сябе такім. А здаровы чалавек, кажуць прапагандысты фізкультуры, прыгожы, упэўнены ў сабе і сваіх магчымасцях. І аптыміст! Аптыміст пасля 70-ці…

Я не прабег ніводнага марафона “42.195” – толькі аднойчы 31 км. Бегчы болей паасцярогся: марафонцы папярэдзілі, што пасля 32 кіламетраў пачынаецца марафон: для слаба падрыхтаванага можа стаць небяспечным любы наступны кіламетр.

Прыемна бегчы 10 кіламетраў, калі адчуваецца “цвёрды запас” яшчэ на пяць. Каб бегчы дваццаць, мне трэба рыхтавацца фізічна і псіхалагічна, бо такія дыстанцыі я бягу 2-3 разы ў гаду.
Дэвіз клуба аматараў аздараўленчага бегу “Вікторыя” “Калі хочаш быць здаровым – бегай” -- разумны. Але хачу ўдакладніць, каб хто не прыняў яго за абсалютную ісціну: каб пачаць бегаць, трэба быць здаровым на ўзроўні рэжыму, які выбіраеш -- трэба выслухаць парады вопытных марафонцаў і прайсці абследаванне ў участковага доктара.

Я рады, што Арнольд Слуцкер запрасіў мяне ў кампанію аматараў бегу: тут цікавыя, добрыя і абаяльныя людзі рознага ўзросту і прафесій-спецыяльнасцяў – ад школьнікаў да 70-80-гадовых вучоных, інжынераў, архітэктараў, дактароў, настаўнікаў, рабочых, афіцэраў, музыкантаў, паэтаў, шахцёраў і нафтаздабытчыкаў. У ТАКОЙ аўдыторыі прыемна і цікава не толькі ў маладым узросце, а і ў маім, толькі з іншага погляду: тут усе – упартыя, настойлівыя, ініцыятыўныя, творчыя.
У фотарэпартажах з марафонаў я паказаў амаль усіх марафонцаў – мне прыемна бегчы з марафонцамі! Я адчуваю радасць і задавальненне, што бачу сябе побач з імі, хаця не прабег ніводнага марафона “42.195”.

Таму адначасова з фотарэпартажамі на старонцы “Марафон” я буду даваць кароткія “замалёўкі” на галоўнай старонцы -- як запрашэнне паглядзець фотарэпартаж, як прадмову да яго. У гэтай прадмове -- самыя цікавыя моманты з марафонаў і ўвогуле самыя цікавыя фатаграфіі як прапаганда бегу. Авось зацікавіцца яшчэ хто акрамя марафонцаў.
IMG_3218rv_1.jpg
IMG_3159rv_0.jpg

Сёння – 24 снежня, Дзень нараджэння Іісуса Хрыста. А ў нядзелю, магчыма, я зноў буду з вамі. Магчыма…
Да сустрэчы!

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 10 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������