Андрэй Караленка
ПРАБЕГ у ГОМЕЛІ: кругі смутку, болю і памяці…
Хаця бег -- фізкультура ўніверсальная ў шырокім сэнсе, усё ж улічваць пару года і надвор’е прыходзіцца: позняй восенню і зімой на “бегавых трасах” за горадам, -- я прыглядаюся да іх уважліва, -- бегуноў меньш. Так і на арганізаваных прабегах у Беларусі. З такога погляду надта паказальным быў прабег у Гомелі з нагоды чарговай гадавіны вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: повад важны, надвор’е спрыяльнае, а дарослых бегуноў адносна мала, хаця прыехалі марафонцы нават з Львова і іншых гарадоў Украіны. Разумееца, гэтаму ёсць і іншыя прычыны, адна з іх – эканамічная.
Для Валянціна Артамонава, Івана Мажэева, Арнольда Слуцкера і мяне гэты прабег, -- і іншыя з такім матывам, -- важныя тым, што нашы бацькі ўнеслі максімальна магчымы ўклад у вызваленне кожнага горада і вёскі -- “самое дорогое, что есть у человека – это жизнь”.
Мы беглі па парку, дзе мамы з дзецьмі кармілі рыжых вавёрак, па наберажнай Сожа, на якой пасля рэгістрацыі ў загсе фатаграфаваліся маладыя пары, і ўспаміналі сваіх бацькоў, якія да нас, дзяцей, не вярнуліся.
Два кругі па 5 кіламетраў – кругі радасці, задавальнення, кругі смутку, болю і памяці.
КРУГІ ПАМЯЦІ -- сярод беспамятства, подласці і цынізму…
У регістрацыйнай зале (“баксёрская”) цесна, літаральна няма дзе стаць, бо ў спартыўнай зале – чэмпіянат беларусі па барацьбе. Чаму здарылася такая недарэчная “стыкоўка”?..
Пратакол
“Цябе хваталі менты?”, -- запытаў я ў хлопца.
“За что?” – здзівіўся ён.
“А вось за гэтыя лініі…”, -- паказаў я на бела-чырвоныя-белыя поласы на яго куртцы.
“Разве такое возможно?”
“У нас усё можна – і забіць можна…”
Ён пажаў плячыма: не паверыў?
Раздзявалка...
І тут…
Эдуард Левін тлумачыць маршрут…
Другі круг па парку…
Львоўскае трыо марафонцаў.
Да сустрэчы!..
P.S.
Прашу прабачэння ў чытачоў-марафоцаў, асабліва ў гамяльчан, за спазненне фотарэпартажу: "всё дела и дела..."
Последние комментарии
6 лет 15 недель назад
6 лет 29 недель назад
7 лет 1 неделя назад
8 лет 25 недель назад
9 лет 29 недель назад
10 лет 15 недель назад
10 лет 23 недели назад
10 лет 33 недели назад
10 лет 39 недель назад
10 лет 44 недели назад