Андрэй Караленка
БРЭСТ: прабег “ПАМЯЦЬ-2011”
Мемарыяльны прабег “Памяць” у Брэсце – самы цяжкі прабег, але самы неабходны НАМ як мерапрыемства, акцыя па ЎШАНАВАННЮ ПАМЯЦ І салдат, якіх МЫ паслалі ваяваць (заваёўваць???) – і паміраць(!) у чужую краіну. МЫ – мы ЎСЕ, савецкі народ, “лучшая часть человечества”…
Прабег “Памяць” – і НАША ПАКАЯННЕ за подласць і раўнадушша да ЧУЖЫХ дзяцей. Але ж чужых дзяцей не бывае…
“Чужых дзяцей не бывае” – помню з дзяцінства ад мамы, “цёмнай калгасніцы” з адукацыяй “дзве зімы”… А ў іншых, ужо ў НАШЫХ дзяцей, мамы былі с высшим образованием: чаму ж не разумелі Азбукі Жыцця?..
Роздум у Помніка – потым.
Паглядзіце фатаграфіі ў фотарэпартажы: хаця многія важныя моманты адсутнічаюць, усё ж, магчыма, што-небудзь – ці хто-небудзь? -- спадабаецца.
Прабег перанесены з Палаца прафсаюзаў і нагружанай вуліцы Маскоўскай, дзе ўстаноўлены Помнік, на базу водных відаў спорта “Грэбны канал” і прылягаючую вуліцу, амаль “ціхую”. Мабыць, назаўсёды. Разумна!.. З-за нейкага непаразумення ці па іншай прычыне (клопатаў у арганізатараў было “звыш галавы”!) мы спазніліся на пастраенне, хаця прыехалі загадзя. Таму мой фотарэпартаж будзе некарэктным – без уступа-рэквіема: адразу – бег. І, нажаль, -- не са старта школьнікаў, а з іх фініша: старт быў у іншым месцы, пра што мы, хто спазніўся, не ведалі. Гэта – дробязь. Сказаў пра яе, каб падкрэсліць: уся арганізацыя прабега была бездакорнай: бегавая траса-вуліца чыстая – ні пясчынкі, ні каменьчыка! Плюс – добрыя раздзявалкі з душам!.. Плюс – гарачы чай… Плюс – прызы: добрыя і прыгожыя, хаця мы прыехалі на прабег, каб УШАНАВАЦЬ ПАМЯЦЬ ПРЕДАНЫХ НАМІ ДЗЯЦЕЙ і пакаяцца… Прызы далі і інвалідам. Я – сярод іх.
Прыехаў у Брэст, каб пастаяць у Помніка (ездзіў туды адвячоркам) і яшчэ раз падумаць пра подласць і цынізм савецкіх людзей, “лучшей части человечества”. Яны не змяніліся, не пакаяліся і ўвогуле нічога не зразумелі -- як Бурбоны: усюды подлаць і предательство, падман і жульніцтва, "приспособленчество ко лжи", цкаванне і фізічнае знішчэнне чэсных, сумленных і адукаваных людзей – знішчэнне генафонда Беларусі.
У гэтай атмасферы “разгула мракобесия” і цынізма адміністрацыя Брэста і вобласці публічна пакаялася за злачынства крэмлёўскіх вылюдкаў і “лучшей части человечества”. І – за НАС. І – ад НАС…
Першы забег – хлопцы-школьнікі.
Сапернік адстаў не надта…
Яны – не сапернікі пераможцу, але беглі добра!
Так дзеці адпачываюць, хаця ТАК – небяспечна. Ды аб’явілі: для усіх прыгатаваны гарачы чай…
Салдаты будуць бегчы пасля нас. Шкада, што не змагу зрабіць здымкі…
Пасля хлопцаў – дзяўчынкі. Першая!!!
Пераможца і прызёркі
А ў асноўным школьніцы беглі вось так: тут не чэмпіянат – як хто можа…
Навучэнцы тэхнікумаў і ПТВ.
Наперадзе – пераможцы, дзяўчына і хлопец, студэнты. Але іх я не змог “сфоціць на партрэты”…
Гэты хлопец – на другім месцы…
Пераможца ў мужчын ад працоўных калектываў
Чэмпіёнка сярод жанчын ад працоўных калектываў (“фабричная девчёнка”).
ПЕРАД СТАРТАМІ на ГАЛОЎНЫЯ ДЫСТАНЦЫІ
Жодзінцы Анатолій Кільчыцкі, Арнольд Слуцкер, Вячэслаў Варанцоў і Аляксандар Клімец: дыстанцыя 10 км. (Аляксандар Царанок і аўтар пабягуць 6 км.)
У цэнтры – Аляксандар Лядзінскі, не толькі вядомы ў Беларусі марафонец, але і галоўны арганізатар Маларыцкага марафона, вельмі сціплы і далікатны чалавек. Побач з ім – марафонец і марафонкі з Львова і жодзінец Арнольд Слуцкер.
Марафонцы з Бабруйска
Побач з Аляксандарам Лядзінскім – Анатолій Янцэн, марафонец і арганізатар Кобрынскага поўмарафона, яму нядаўна споўнілася 60 гадоў; Ольга Іосіфаўна – старшыня-начальнік-і-арганізатар мазаўскіх аматараў і прабегаў і ўсіх паездак на прабегі, самая-самая знакамітая марафонка.
У цэнтры – Уладзімір Малей, адстаўны майёр, юрыст, праваабаронца, шчыры і мужны чалавек і змагар супраць дыктатуры. З нумарам “138” – Іван Барташ, вядомы на Брэстчыне марафонец, сёння бяжыць толькі 6 км.
Аўтар фотарэпартажу -- сярод знакамітых.
На старце на 10 км.
Гэтыя мінчанкі сёння бягуць 6 км.
На старце на 6 км
Іван Барташ на фоне маладых: ім ёсць з каго браць прыклад.
Хлопец у камуфляжы – “афганец”, марафонец і фотарэпарцёр.
Мяне таксама “сфоцілі” на трасе.
ПАСЛЯ ФІНІША
“Ідзі да нас!..”
Салдацкі бівуак: чай для ўсіх
УЗНАГАРОДЖАННЕ
Нажаль, будзе ўсяго некалькі імгненняў, якія ўдалося злавіць, але сярод іх, мяркую, чытач убачыць і такія, якія яму спадабаюцца.
Апошнія ўдакладненні.
Да сустрэчы праз год у гэтай зале!..
І – да сустрэчы ў Асіповічах!..
(ПРАТАКОЛЫ на сайце www.meta42.by)
Последние комментарии
6 лет 15 недель назад
6 лет 30 недель назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 26 недель назад
9 лет 29 недель назад
10 лет 16 недель назад
10 лет 24 недели назад
10 лет 34 недели назад
10 лет 39 недель назад
10 лет 44 недели назад