Ответить на комментарий

ПРАБЕГ у ЖЛОБІНЕ: плюс 30 С і мяккі асфальт

Андрэй Караленка

DSCN0103.jpg.rv1_.jpg“На фоне” адмены прабегаў “у Кізіла”, яшчэ болей нечаканай адмены поўмарафона “Вызваленне” у Кобрыне і практычна поўнай адсутнасці якога б ні было бегу “у Коваля”, прабег ў Жлобіне стаў для марафонцаў ваісціну ФЕСТЫВАЛЕМ БЕГУ.
Стаў? ТАКІМ ён быў заўсёды…

IMG_4863.jpgRV__0.jpg

ПРАБЕГ у ЖЛОБІНЕ: плюс 30 C і мяккі асфальт
Арганізатары ўсіх прабегаў сустракаюць фізкультурнікаў як жаданых гасцей.
У Жлобіне нас сустракалі літаральна з музыкай – граў ДУХАВЫ АРКЕСТР Палаца культуры металургаў!..

Лёгкаатлетычны прабег у Жлобіне праводзіцца ў комплексе мерапрыемстваў Беларускага металургічнага завода да прафесійнага свята Дня металурга. Сёлета – у 22-гі раз і па ўжо стабільнай праграме: дыстанцыі 5, 10 і 20 км і спецыяльная дыстанцыя для інвалідаў-калясачнікаў. Апошняя намінацыя важная не як фізкультурная, а маральна-этычная – для падтрымкі людзей, якім асабліва цяжка ў адзіноце.
Разумеецца, ад структурных падраздзяленняў БМЗ фізкультурнікі ўдзельнічаюць у прабегу не толькі індывідуальна, але і ў сваіх фізкультурных камандах – чый цэх “болей фізкультурны”?

У Дзень металурга заўсёды горача -- так і шчэміць банальнае параўнанне з ліцейным цэхам. (За апошнія 10 гадоў мы толькі аднойчы беглі пад дажджом ды пад акампанемент нябеснага аркестра.) Таму старт у 9 гадзін – разумнае рашэнне аргкамітэта прабегу. Ды Жлобін у адносінах да Мінска на поўгадзіны “ранейшы”: нават такая розніца мае значэнне, калі на небе аніднага воблачка.
У 9 гадзін сіняе неба “пад купалам” і белае па гарызонту -- папярэджанне: пакінь надзею на міласць неба – спадзявайся толькі на сябе.

Я бег “пяцёрку” і потым, ужо ў “рангу” фотарэпарцёра пачуў інфармацыю: у 9-30 было плюс 29 па Цэльсію. Асфальт стаў пахучым раней, але яшчэ не мяккім. Мяккім – я крыху “загнуў”, каб падкрэсліць: фізкультурнікам, якія беглі дыстанцыю 20 кіламетраў, -- ад 1:30 да 2:23 гадзіны, -- было цяжка. Цяжка, хаця арганізатары паклапаціліся, каб на трасе было дастаткова вады рознага кшталту. К 10 гадзінам павялічыўся вецер, што было асабліва прыемна, калі ён дзьмуў насустрач. (Круг – 5 км па вуліцах у розных накірунках.)
Пасля фініша можна было або апаласнуцца халоднай вадой з палівальнай машына, якая стаяла паводдаль, каля Палаца, або памыцца пад душам у ФОКу, які таксама недалёка, каля 500 метраў.
Хто жадае болей шчырай сустрэчы і лепшых умоў? Дзякуй арганізатарам!..

Пакуль суддзі параўноўвалі нашы хвіліны-секунды, на сцэне Палаца культуры металургаў паказвалі свае здольнасці калектывы мастацкай самадзейнасці. Канцэрт – у праграме прабегу, ён працягваецца адну гадзіну і заўсёды цікавы.
Што тычыцца прызоў-узнагарод, то, мабыць сярод нас было мала фізкультурнікаў, хто ні разу не атрымліваў іх, таму ведаем: прызы ад БМЗ не толькі прыемныя, але і неабходныя рэчывы ў жыцці – разумны, практычны (“гаспадарчы”!) падыход. Ды прызы важкія! А пра ўзнагароду, якую кожны з нас атрымаў ад удзелу ў прабегу і ў спаборніцтве, -- не ўсе змагаліся за ўзнагароды, многія спаборнічалі самі з сабою, -- казаць не магу: яна ў кожнага індывідуальная.
Але як рэпарцёр, я стараўся ўбачыць усіх і ўсё важнае і цікавае. Прызнаюся чэсна: не ўсіх і не ўсё ўбачыў, а яшчэ меньш удала “злавіў” – пакажу тое, за што будзе не надта сорамна перад фізкультурнікамі. Ужо казаў і паўтару: “мыльніца” – фотакамера зручная ў шырокім сэнсе, але яна -- усяго толькі “якасны шырпатрэб”. Таму спадзяюся на паразуменне, асабліва тых, хто “трапіў у кадр”. (А хто “разумее толк” у спартыўнай фатаграфіі, ён ведаюць не толькі магчымасці фотакамер, але і саміх фатографаў: спазніўся на 1/10 секунды – не пракруціш назад…)

Крыху статыстыкі і міні-камент.
Прыехалі фізкультурнікі з 19 гарадоў Беларусі, з трох – украінскіх і двух расійскіх. І з васьмі вёсак Беларусі . (Як я разумею, з вёсак Гомельскай вобласці.)
Сёлета не было фізкультурнікаў з “металургічных” гарадоў Украіны -- Запарожжа, Днепрапятроўска і Харкава, не прыехалі і марафонцы з Львова. Зато са Славуціча – чацвёра!..
Выйшлі на старт – 241 фізкультурнік, зыйшлі з дыстанцыі – 23. Сярод зыйшоўшых, адно дзіця (да 16 гадоў), астатнія дарослыя – ад 21 да 65 гадоў.
Дальніх іншагародніх фізкультурнікаў, хто прыехаў загадзя, арганізатары прабегу пасялілі у інтэнат пры ФОКу. Бесплатна! Паставіў клічнік (!), каб падкрэсліць: лічу гэта важным нюансам.

Фота-ПРАДМОВА з РАЗМІНКАЮ
IMG_4867.jpg.rv__0.jpg
IMG_4865.jpg.rv_.jpg
IMG_4873.jpg.rv__0.jpg
IMG_4868.jpg.rv__0.jpg
IMG_4869.jpg.rv_.jpg
IMG_4872.jpg.rv__0.jpg
IMG_4871.jpg.rv_.jpg
Мы прыходзім, а іх прывозяць…
IMG_4875.jpg.rv__0.jpg
…і дапамагаюць зарэгістравацца.
IMG_4862.jpg.rv__0.jpg

ПРАТАКОЛ
IMG_4885.jpg.rv__0.jpg
IMG_4876.jpg.rv__0.jpg
IMG_4877.jpg.rv_.jpg
IMG_4878.jpg.rv_.jpg
IMG_4879.jpg.rv_.jpg
IMG_4880.jpg.rv_.jpg
IMG_4881.jpg.rv_.jpg
IMG_4882.jpg.rv_.jpg
IMG_4884.jpg.rv_.jpg
IMG_4883.jpg.rv__0.jpg

СТАРТ, БЕГ і ФІНІШЫ
IMG_4887.jpg.rv__0.jpg
IMG_4887.jpg.rv_.bis_.jpg
IMG_4886.jpg.rv__0.jpg
IMG_4888.jpg.rv_.jpg
IMG_4890.jpg.rv_.jpg
IMG_4891.jpg.rv_.jpg
IMG_4892.jpg.rv__0.jpg
IMG_4893.jpg.rv_.jpg
IMG_4894.jpg.rv__0.jpg
IMG_4895.jpg.rv_.jpg
IMG_4896.jpg.rv_.jpg
IMG_4897.jpg.rv_.jpg
IMG_4901.jpg.rv_.jpg
Нестомная…
IMG_4898.jpg.rv_.jpg
Каманда цэха адпачывае пасля "пяцёркі"…
IMG_4899.jpg.rv_.jpg
IMG_4904.jpg.rv_.jpg

IMG_4905.jpg.rv__1.jpg
Толькі палова дыстанцыі… Але – ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

IMG_4906.jpg.rv_.jpg
IMG_4907.jpg.rv_.jpg
Viva Russia!.. Добры фініш! Але толькі чацвертае месца…

IMG_4908.jpg.rv_.jpg
Васіль Лебецкі -- майстар спорту без дыплома. Дыплом – добры дакУмент, але лепей -- першая ступень на п’едэстале (гл. далей).

IMG_4910_resize.jpg
Гэтых хлопцаў паказваю не толькі “шырокім фарматам”, але…
IMG_4912.jpg.rv_.jpg
…але Галоўнага Марафонца – асобным кадрам.

IMG_4914.jpg.rv_.jpg
No comments…

IMG_4915.jpg.rv_.jpg
Савіцкі Раман са Жлобіна. Трэцяе месца, але яно для хлопчыка не меньш важнае, чым першае…

IMG_4917.jpg.rv_.jpg
IMG_4918.jpg.rv_.jpg
IMG_4919.jpg.rv_.jpg
Віктар Кучынскі (злева, з сябрамі-марафонцамі):
“Андрей, что же ты опоздал к моему финишу?!.” Віктар,
пасля свайго фініша я бегаў ад фініша-5 к фінішу-10 і назад – размінуўся з табою. Не сярдуй – зірні на фота: на якім цудоўным ФОНЕ я сфоціў цябе!..
Што тычыцца фініша, то спадзяюся, ён не апошні і ў цябе, і ў мяне. Да сустрэчы!

DSCN0107.jpg.rv_.jpg
Паэт-дысідэнт і дисидэнт-антыфашыст…

IMG_4920.jpg.rv_.jpg
IMG_4921.jpg.rv_.jpg
“Дзесятка” быццам мімаходзь…

IMG_4923.jpg.rv_.jpg
IMG_4926.jpg.rv_.jpg
Яшчэ не фініш – апошні круг…

IMG_4927.jpg.rv_.jpg
УЦЁК ад МАМЫ!..
IMG_4932.jpg.rv_.jpg
…Усё ж мама дагнала і злавіла.

IMG_4930.jpg.rv_.jpg
Да сустрэчы, хлопцы!..

IMG_4931.jpg.rv_.jpg
IMG_4935.jpg.rv_.jpg
IMG_4937.jpg.rv__0.jpg
IMG_4938.jpg.rv_.jpg
IMG_4939.jpg.rv_.jpg
А нас – вот так…”

IMG_4940.jpg.rv_.jpg
Прабач, Валерый, што злавіў цябе на фоне “амбуланцы”, а не на фоне прыгажунь…

IMG_4941.jpg.rv_.jpg
“А мяне -- на фоне прыгажунь!..”
Шкада, прыгажуні не зразумелі нашай задумы…

IMG_4943.jpg.rv_.jpg
Бег з музыкай (Аляксандар Клімец).

IMG_4946.jpg.rv__0.jpg
IMG_4947.jpg.rv__0.jpg
Да сустрэчы праз год!..

IMG_4948.jpg.rv_.jpg
Фініш!!!

IMG_4950.jpg.rv_.jpg
Клапатлівы начальнік. Ён сёння – Юбіляр (гл. далей).

IMG_4953.jpg.rv_.jpg
Victoria, зямляк!..

IMG_4955.jpg.rv_.jpg
Абідзентаў-старэйшы (з сямейнага трыо).

IMG_4956.jpg.rv_.jpg
Суддзі ўжо могуць адпачыць…

IMG_4957.jpg.rv_.jpg
IMG_4958.jpg.rv_.jpg
IMG_4959.jpg.rv_.jpg
Настаўнік і Паэт: ШТО турбуе-непакоіць іх? Тое, што і ўсіх беларусаў – ЛЁС наш і НАШЫХ ДЗЯЦЕЙ…

IMG_4960.jpg.rv__0.jpg
Марафонскі дуэт. А тут усяго дваццаць КаэМ...

IMG_4963.jpg.rv_.jpg
Я скончыў фотарэпартаж на трасе і павольна ішоў у ФОК – памыцца і паабедаць…
Ого!!!...
Кінуў сумку на газон і пабег наперарэз гэтай марафонцы. Мяркую, сфоціў яе добра, таму паказваю “шырокім фарматам”. (Калі сам сябе не пахваліш…)

КАНЦЭРТ і ЎЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ
На канцэрт я крыху спазніўся.
З аднаго погляду, шкада, бо люблю самадзейных артыстаў і іх канцэрты: таленавітыя людзі.
З другога погляду, калі б я пайшоў з фініша ў ФОК раней, размінуўся б з марафонкаю, якая бегла апошняю -- не зрабіў бы здымка, якім пахваліўся: не было б чым хваліцца. Што лепей? Лепей так, як ёсць – без загадак і параўнанняў, як атрымалася.
IMG_4972.jpg.rv_.jpg
IMG_4967.jpg.rv_.jpg
IMG_4968.jpg.rv__0.jpg
IMG_4969.jpg.rv_.jpg
IMG_4971.jpg.rv_.jpg
IMG_4982.jpg.rv_.jpg
IMG_4985.jpg.rv_.jpg
IMG_4977.jpg.rv_.jpg
IMG_4978.jpg.rv_.jpg
IMG_4980.jpg.rv_.jpg
IMG_4981.jpg.rv_.jpg
Шкада, што Эдуард Левін крыху спазніўся-замешкаўся -- няма на фота. Ці будзе яшчэ калі такое трыо?..

IMG_4983.jpg.rv__0.jpg
IMG_4986.jpg.rv_.jpg
IMG_4988.jpg.rv_.jpg
IMG_4989.jpg.rv_.jpg
IMG_4990.jpg.rv_.jpg
IMG_4991.jpg.rv_.jpg
IMG_4993.jpg.rv_.jpg
IMG_4994.jpg.rv_.jpg
Абсалютныя пераможцы на дыстанцыі 20 км.

IMG_4995.jpg.rv_.jpg
Самая маладая на дыстанцыі 20 км Алеся Абідзентава (Мар'іна горка).

IMG_4996.jpg.rv_.jpg
Не, тут няма ніякай недарэчнасці: Ольга Більдзюкевіч ужо атрымала ўзнагароду як абсалютная пераможка на 20 км...

IMG_4997.jpg.rv__0.jpg
IMG_4998.jpg.rv_.jpg
IMG_5000.jpg.rv_.jpg
IMG_5002.jpg.rv_.jpg
IMG_5004.jpg.rv_.jpg
IMG_5005.jpg.rv__0.jpg
Ірына Іванаўна віншуе Юбіляра...

IMG_5006.jpg.rv__0.jpg
І яшчэ вось так...

IMG_5008.jpg.rv_.jpg
А Валянцін Артамонаў віншуе Юбіляра СВАІМ ВЕРШАМ…

Пасля віншавання-ад-Артамонава камісія пачала ўзнагароджваць цэхавыя каманды БМЗ. Але я гэтага не бачыў – пайшоў да аўтобуса: у нас дарога дальняя…

Бывайце здаровы, жлобінцы! Да сустрэчы праз год!..

P.S.
Пакуль мы з Валодзем Дакукам абедалі, яго сын Андрэй схадзіў на Аўтавакзал і купіў сабе жлобінскі падарунак – вялікага пушыстага сабачку. На памяць пра першы прабег у Жлобіне.
IMG_4964.jpg.rv_.jpg
А ад мяне – фота з сабачкам.
І -- пажаданне: многа-многа такіх і іншых прабегаў табе, Андрэй!

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 19 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������