Ответить на комментарий

БАЦЬКІ і ДЗЕЦІ

Zastavka_0.jpg

БАЦЬКІ і ДЗЕЦІ

img705.RV1_.jpg
Гэтай ФАТАГРАФІЯЙ і адпаведным АПОВЕДАМ (пасля Агульнай прадмовы) я меркаваў у 2005 годзе пачаць мае заметкі БЕЛАЗ: RetroПогляд 32.90 пра канструктараў, інжынераў увогуле, -- разумеецца, не толькі пра іх, – Беларускага аўтамабільнага завода, маіх равеснікаў, таварышаў і сяброў, што ПАЧЫНАЛІ справу, закладвалі падмурак дасягненняў, якімі ганарыцца завод сёння.

Выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 20-годдзю стварэння Аддзела галоўнага канструктара, былы галоўны канструктар завода, а ў 1980 годе намеснік дырэктара НАМИ Заля Львовіч СІРОТКІН сказаў (фрагмент прамовы, па памяці):
“Минуло двадцать лет с того дня, когда в маленьком посёлке Жодино, говоря образно, высадился десант добровольцев из инженеров, техников и рабочих Минского автозавода, которым предстояло сказку сделать былью. Вот опять меня “потянуло на рифму” -- такой день сегодня. Часть прибывших инженеров составили ядро конструкторского отдела, остальные ушли в отдел главного технолога: мы работали вместе. Но конструкторы – это как гвардейцы: они впереди. И они должны отвечать столь высокому назначению и оказанному им доверию -- принимать решения, вести за собой остальных. Гвардейцы же первыми и принимают удары -- преодолевают сопротивление. Нам приходилось преодолевать сопротивление Нового, Неизвестного и ещё не Познанного нами – создавать и одновременно учиться. Учиться по-Марксу – упорно и терпеливо. К сожалению, эти сопротивления оказались не главными. Не будем сегодня вспоминать: всё преодолели…
А мне лично было оказано особое доверие -- возглавить коллектив конструкторов, чтобы выполнить поставленную партией и правительством задачу: в короткий срок разработать и внедрить в производство гамму большегрузных карьерных самосвалов грузоподъёмностью от 25 до 120 тонн. Такой была первоочередная задача…”

Сіроткін быў разнастайна адукаваным інжынерам: чытаў многа мастацкай літаратуры, журналы “Новый мир” і “Нева” і “Литературную газету”.
Ён не толькі валодаў беларускай мовай, -- мы вучыліся ў школе на беларускай мове, -- але і ведаў вершы напамяць, прымаўкі і прыказкі – як усе, хто нарадзіўся, жыў і вучыўся ў Беларусі. Дадаткова – яўрэйскі фальклор, які ўперамежку з беларускім: уклад яўрэяў у беларускую літаратуру і культуру ўвогуле вядомы кожнаму хаця б элементарна адукаванаму беларусу. Як і тое, што русские не толькі не развівалі беларускую мову і культуру, а душылі і знішчалі нашу культуру, гісторыю і яе носьбітаў усімі даступнымі сродкамі, перш – агнём і порахам-дынамітам.

Гэта – “да слова”, каб паказаць хоць які “штрых” да партрэта галоўнага канструктара Беларускага аўтазавода яўрэя СІРОТКІНА Залю Львовіча. (Разумеецца, ён быў “сынам” таго часу і ў іншых сітуацыях дзейнічаў як камуніст і чалавек кар’еры.)

Таму ў яго прамове такі “экспромт”. Хто Сіроткіна ведаў хаця б на маім узроўні, не здзівіліся – успрынялі яго “рамантычнасць” адпаведна і крыху з гумарам і падтрымалі… апладысментамі(!).

Вось якая нечаканая прадмова да ФАТАГРАФІІ – мой RetroПогляд.

img705.RV2_.jpg
Злева направа:
Васіль КАВАЛЬЧУК, Міхаіл ЖУК, Анатолій ПЛЕШАНАЎ, Вячаслаў ВОЙТАЎ.
7 лістапада 1972 г.

Чаму менавіта з ГЭТАЙ фатаграфіі? Бо ЛЕПШАЙ сваёй не маю, а шукаць і капіраваць чужыя не хачу. Ды, па роздуму, бачу: наўрад ці знайду хоць што лепшае. Шкада, не паклапаціўся пра старасць.

Чаму з ГЭТАЙ ФАТАГРАФІІ, дзе з чатырох інжынераў – ніводнага МАЗ-аўскага “дэсантніка” 1960 года? (Васіль Кавальчук прыйшоў на аўтазавод у 1960 годзе, але 1 верасня -- па размеркаванню з БПІ.) Адказ той жа: лепшай СВАЁЙ не было.

Але, выкарыстоўваючы ГЭТУЮ фатаграфію як прадмоўную, я меркаваў накіраваць мой погляд і на другое пакаленне, бо ведаю, што трое дзяцей чатырох інжынераў працуюць на аўтазаводзе. Менавіта з такога погляду і ў такім напрамку я меркаваў пісаць не толькі першую заметку.

Для гэтага ёсць і важная абставіна: я ведаў іх дзяцей вось з такога ўзросту (акрамя дзяцей Міхаіла Жука), некаторыя вучыліся разам з маімі дзяцьмі ці ў адной школе, таму я хацеў сказаць некалькі слоў і пра ІХ ДЯЦЕЙ: чужых дзяцей не бывае.

Чужых дзяцей не бывае – помню з дзяцінства ад маёй мамы з лета 1941 года. Помню -- як наказ.
Праўда, аказалася, што менавіта дзеці маёй мамы, як і дзеці ўсіх удоў Загінуўшых Салдат Вялікай Айчыннай вайны, не толькі чужыя ў краіне, абароненай іх бацькамі, яны -- ізгоі і бяспраўныя рабы ў калгасах. Нават горш…

ЧАТЫРЫ ІНЖЫНЕРЫ, я – пяты: “у нас судьбы разные”. Але аб’яднаў нас лёс Беларускага аўтамабільнага завода.
Гэтай ФАТАГРАФІЯЙ і адпаведным аповедам я меркаваў у 2005 годзе пачаць заметкі. Атрымалася інакш...

Хаця атрымалася не так, як меркаваў, НЕГАТЫЎ гэтай фатаграфіі ў маім каталозе -- пад нумарам "1". Без індэксаў і без нулёў. (Нумар "705" не з майго каталога: яшчэ не памяняў.) Усе астатнія негатывы -- 001, 002... + даты, індэксы міні-каталогаў і г. д.
ФАТАГРАФІЮ даю са спазненнем ажно на сем гадоў. У такіх выпадках людзі супакойваюць сябе: “Лепей позна, чым ніколі”. Я згодны. Ды альтэрнатывы не маю.

Магчыма, хто з дзяцей, што на фатаграфіі, -- яна ёсць у іх сем’ях, -- пажадае дапоўніць маю кароткую заметку – напіша пра бацьку ці пра сябе. Буду ўдзячны. І надрукую як працяг.

Зваротны адрас: E-mail: andrei@retroview.by.

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������