Ответить на комментарий

18.03., МІНСК: АДКРЫЦЦЁ СЕЗОНА. Замест Жодзіна.

Андрэй Караленка

18.03, МІНСК: АДКРЫЦЦЁ СЕЗОНА. Замест Жодзіна


Кароткі ФОТАрэпартаж

IMG_6632.RV_.jpg
"АТЛАНТычны дуэт"
IMG_6614.RV_.jpg
І яны -- "АТЛАНТычныя"...

Раніца: плюс 8-10 градусаў. Ціха. Густы туман.
Старт -- у 12 гадзін: пацяплела, туман знік – пасвятлела, сцежка прасохла. Крыху пазней і сонца выглянула: у сярэдзіне сакавіка лепей не бывае.
А фізкультурнікаў – ажно цесна ў здавалася прасторным файе спорткомплекса!!! (На Каліноўскага, 111.)
І многа дзяцей -- асабліва прыемна!
Ды гэтыя дзеці не лімітчыкі, як у Жодзіне ад дзіцячых садкоў і школ (для МАССОВОСТИ -- па загаду ИДЕОЛОГОВ), а прыехалі з бацькамі-мамамі, дзедамі-марафонцамі і нават самастойнымі групамі са школьных спартыўных секцый – ісцінныя фізкультурнікі.
У нас фізкультура – самадзейнасць і энтузіязм, а ИДЕОЛОГИЯ – над Людзьмі: прыдушыць і зняважыць – галоўная мэта идеологов…

Дзеці: “Нам здесь интересно!.. Мы видели вас на новогоднем пробеге. В следующий раз привезите наши фотки…”
Мілыя дзеці, прывезці “фоткі” не магу: законам забараняецца. А проста падарыць – накладна для пенсіянера. Ды, калі і дзе будзе ваш “следующий раз”? Атрымаецца, як у Простоквашине… Сустрэнемся ў наступны раз -- пакажу вас з настаўнікамі, мамамі, дзедамі і суддзямі – каб і іншыя дзеці ў вашай школе ўбачылі, якія вы шустрыя і спрытныя. І якія разумныя ў вас мамы.

Фізкультурнікаў прыехала многа, хаця адсутнічалі добра вядомыя і знакамітыя марафонцы з Мінска, Барысава, Бабруйска, Жодзіна, Маладзечна. З Брэсцкай і Гомельскай абласцей увогуле не прыехаў ніхто: бег – самая даступная фізкультура, але для ўдзелу ў спаборніцтвах фізкультурнікам патрэбны спонсары. А дзе іх узяць, калі на дзяржаўным узроўні клопат зусім у іншым напрамку, якраз супрацьлеглым, -- толькі пра афіцыёзных хакеістаў-футбалістаў ды прымітыўнае шоу пад назвай “Минская лыжня” для забавы, амбіцый і дэманстрацый АДНАГО чалавека. На людзей і іх дзяцей -- “ищите спонсоров”, што неабходна разумець “а НАМ всё равно”… Дзе шукаць тых спонсараў, калі ЎСЕ абслугоўваюць АДНАГО челавека: кола замкнулася…

Фізкультурнікаў прыехала МНОГА! Шкада, не магу паказаць на фота: у мяне здарылася аварыя. Я выправіў памылку толькі пасля фінішу. Асабліва непрыемна, што ў фотарэпартажы на гэты раз не будзе дзяцей. Увы! (“Абінна, дасанна, але ланна…”)

ДЭТАЛІ.
25 дзяцей беглі дыстанцыю 1 км і 25 – дыстанцыю 3 км. Такой масавасці ў сакавіку яшчэ не было. (Іншыя дэталі пра дзяцей – у пратаколах на сайце “Мэта42”.)
На дыстанцыю 15 км выйшлі 145 чалавек!!! Паставіў ажно тры клічнікі… Сярод іх – 16 школьнікаў…Тут клічнікі не стаўлю, хаця і гэты паказчык дагэтуль незнаёмы мне.

Таму – віншую Аляксандара Кізіла і яго каманду за “дэталі”: ПОСПЕХ!
А ад поспехаў каманды і нам прыемна было. Ехалі дамоў – радаваліся, быццам дзеці! Можна нават пахваліць саміх сябе: гэта і НАШ поспех, поспех фізкультуры, нашага сяброўства і адзінства ў мэце – БЫЦЬ ЗДАРОВЫМІ і сустрацца на прабегах.
Астатнія дэталі -- у пратаколах на сайце www.meta42.by
IMG_6613.RV_.jpg
“Стары гвардзеец” лёгкай атлетыкі адстаяў вахту на суддзейскай пляцоўцы. Аляксандар Міхайлавіч сустрэў яго – абменіваюцца ўражаннямі.

IMG_6610.RV2_.jpg
IMG_6611.RV_.jpg
Кізіл задаволены прабегам!..

IMG_6612.RV_.jpg
IMG_6615.RV_.jpg
IMG_6616.RV__0.jpg
IMG_6617.RV_.jpg
IMG_6618.RV_.jpg
IMG_6619.RV_.jpg
IMG_6620.RV_.jpg
І з фотакамерай…

IMG_6621.RV_.jpg
IMG_6622.RV__0.jpg
IMG_6623.RV_.jpg
Ірына бегла не адна – з мужам, дачкою і, разумеецца, з мамаю.
IMG_6644.RV_.jpg
Ці – наадварот: Ольга Іосіфаўна бегла з дачкою, зяцем і ўнучкаю.
Як не перастаўляй – КВАРТЭТ.

IMG_6624.RV__0.jpg
IMG_6625.RV_.jpg
Леанід Каладко – старэйшы на дыстанцыі 15 км. Ён жа будзе і першым…

IMG_6626.RV_.jpg
IMG_6628.RV_.jpg
IMG_6630.RV_.jpg
IMG_6631.RV_.jpg
Вось супадзенне: СІНХРОННЫ БЕГ…

IMG_6633.RVjpg__0.jpg
IMG_6634.RV__0.jpg
У гэтых мяшках – узнагароды пераможцам і прызёрам. Але не ўсе: праз некалькі хвілінаў побач з мяшкамі паставяць вялікую сумку з прызамі. А пад прызамі – “канверты”: іх будуць даставаць па аднаму – для пераможцаў.

IMG_6636.RV_.jpg
Узнагароду ўручае Чэмпіёнка. (Шкада, не запомніў яе фамілію і тытулы.) Пройдзе час і, магчыма, гэты хлопчык паднімецца на болей высокую ступень болей высокага п’едэсталу. І ўспомніць і сёнешні прабег, і Чэмпіёнку, што ўручыла яму прыз.

IMG_6637.RV_.jpg
IMG_6639.RV_.jpg
“Этому деду -- 87 лет!!! Всем желаю в таком возрасте бежать так же…”

IMG_6641.RV__0.jpg
“Посмотрите на неё: какая красивая!.. К тому же она хорошо бегает. И с каждым пробегом всё лучше и лучше…”
IMG_6655.RV_.jpg
І я кажу ўслед Аляксандару: “Паглядзіце: якая прыгожая!.. І яшчэ раз пакажу -- партрэтам…”

IMG_6642.RV__0.jpg
IMG_6645.RV_.jpg
IMG_6646.RV_.jpg
IMG_6647.RV_.jpg
IMG_6652.RV_.jpg
“Что-то опять с фамилией – будто не твоя?.. Или я постоянно путаю тебя с кем-то, или ты сам буквы перепутал?..”
IMG_6653.RV_.Le_.jpg
"Не перепутал!.."
IMG_6653.RV_.jpg

IMG_6650.RV,.jpg “Во! Ещё одна фамилия непонятная… Ладно, поверю тому, как прочитал…”
IMG_6651.RV_.jpg

IMG_6656.RV_.jpg
IMG_6657.RV__0.jpg
IMG_6659.RV_.jpg
IMG_6660.RV_.jpg
IMG_6661.RV_.jpg

 (4).RV_.jpg
Фінал НАШАГА фестывалю бегу:
Аляксандар Кізіл уручыў Мікалаю ШУРАНКОВУ (з Жодзіна) “ДИПЛОМ” Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь “за активное участие в легкоатлетических пробегах, пропаганду здорового образа жизни и в связи с 70-летием”.

Бывайце здаровы! Да сустрэч!..

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
3 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������