Андрэй Караленка
АСІПОВІЦКІ МАРАФОН-2012: пад ДАЖДЖОМ…
Пад дажджом і па ЛУЖАХ, разумеецца.
Але дождж без ветра, таму цёпла, бегчы амаль прыемна. Амаль – кажу пра сябе асабіста, бо мае ногі надта адчувальныя да луж, а тут яны і халодныя.
Другі матыў у “амаль” -- я бег з фотакамярай: дождж – сур’ёзная перашкода для фатарэпарцёра і небяспечная для камяры. Каб “фоціць” марафонцаў, прыходзілася аглядацца: машын многа!.. А вось гэтыя (гл. далей) абагналі мяне і рухаюцца з маёй хуткасцю: сустрэчная паласа занятая -- я “дыхаю саляркаю”
ад "маза" і не меньш прыемным дымам ад розных "фольксвагенаў". Ухіліцца немагчыма: за мною дваццаць такіх жа машын і трактар. А рэгліроўшчык калону не бачыць: ён на скрыжаванні, за паваротам...
Таму спадзяюся на паразуменне чытачоў адносна якасці фатаграфій.
Дождж канчаткова перастаў пасля 14:30, ды пацяплела і пасвятлела, таму фініш асноўнай часткі марафонцаў па знешняму выгляду быў штатным: мокрыя і задаволеныя -- як заўсёды. Але вынікі далёка не штатныя – на 15...60 хвілінаў горшыя: большасць марафонцаў адзеліся па-зіме – у курткі. А яны намоклі...
Пратаколы ўбачым на сайтах www.meta42.by і www.klbviktoria.com , а сёння я пакажу анонс будучага фотарэпартажу.
Фотарэпартажу і, магчыма, РОЗДУМУ з нагоды ХХХ марафона, “посвящённого 68-ой годовщине освобождения города Осиповичы от немецко-фашистских захватчиков и памяти Героя Советского Союза генерала Н.Ф. Королёва”.
Пра намер РОЗДУМУ сведчыць мая нечаканая экіпіроўка -- ордэн “Отечественная война” на майцы:
пра ШТО Я ДУМАЎ-РАЗВАЖАЎ, стоячы на плошчы і бягучы пад дажджом…
Пра ШТО думаю пастаянна – пра ШТО думала мая мама, удава Загінуўшага Салдата,
пра ШТО думаюць яшчэ жывыя ўдовы, яшчэ жывыя дзеці з мільёнаў дзяцей Загінуўшых Салдат, -- салдат, якім Родина-мать абавязаная сваім выратаваннем-жыццём…
Пра ШТО думае Іван Мажэяў, сын Загінуўшага Салдата -- салдата, СВАІМ ЖЫЦЦЁМ выратаваўшага Родину-мать?..
Абагнаць калону не магу, а абганяць адну машыну ці хоць наблізіцца – горш для сябе. І адстаць ад смуроду немагчыма. Так я бег амаль кіламетр.
width="492" height="605" alt="IMG_6853.RV_.jpg" />
Поўны фотарэпартаж будзе крыху пазней -- не раней пятніцы, 13 красавіка.
Последние комментарии
6 лет 15 недель назад
6 лет 29 недель назад
7 лет 1 неделя назад
8 лет 25 недель назад
9 лет 29 недель назад
10 лет 15 недель назад
10 лет 23 недели назад
10 лет 33 недели назад
10 лет 39 недель назад
10 лет 44 недели назад