Андрэй Караленка
Крупкі-2012: 4-ы “Касмічны прабег”
Поўная фота-версія
ПРЫЕМНАЯ НАВІНА – зачэпка для РОЗДУМУ
Здаецца неверагодным, што “Касмічны прабег” сёлета адбыўся: кругом развал і абвал, а Крупскі раён – з самых-самых бедных. Ды ў “Каляндары” прабег адсутнічаў
І вось -- прыемная навіна!..
Прыемная навіна ўсё ж лакальная, а фізкультурныя навіны ўвогуле сумныя: па ўсёй Беларусі ад савецкай фізкультуры, хаця і прымітыўнай, засталіся толькі ашмёткі: “Хоккей – НАШЕ всё!” “НашЕ” – не маё, не тваё і не нашА, а АДНАГО чалавека.
“Хоккей – это престижно!..”
Каму і для чаго патрэбен престиж на папялішчы? Таму ж самаму АДНАМУ чалавеку.
“Ледовый дворец – в каждый райцентр!”
На словах – разумна, а на справе – дурната-паказуха і лямант-падман: адны “дворцы” ператвораны ў “торговые точки”, у другія на хакейныя спаборніцтвы гледачоў заганяюць па ліміту, як на дэманстрацыі “в поддержку” і на “досрочное голосование”. Калі “ледовые дворцы” -- клопат пра НАШЫХ ДЗЯЦЕЙ, то чаму на “Арене” усяго АДНО дзіця з клюшкаю?
І ДЗЕ, ЯК і ў ЧЫМ праяўляецца рэальны клопат Улады пра здароўе людзей?
“Запретить продажу «плодово-ягодных вин»!..” – чарговы завіток яе дэбільна-цынічнага клопату.
Чаго толькі бальшавікі-камуністы па сваёй дурнаце-і-цемнаце не запрещали!..
Захапіўшы ўладу, перш-наперш запретили людзям думаць, жыць і працаваць па-людску – запретили быць людзьмі: толькі будаўнічым матэрыялам для “построения счастливого будущего” і вінцікамі ў людаедскай машыне бальшавікоў у кожанках і з маузерамі.
Запретить – проста, як палку ўзяць: прастата – ніжэйшы ўзровень інтэллекта, першая ступень дэбілізма. Палка – інструмент прымітываў-невукаў і хлусоў-махляроў, якім недаступныя ні Фрэйд, ні Достоевский, ні Бунин.
Гісторыя: учора будавалі “светлое будущее” з дапамогаю “товарища маузера” і “гулагаў”, сёння “строим процветающую Беларусь” з-пад палкі. Літаральна.
Гэта – увогуле.
А калі глядзець канкрэтна, то бачна, што і Крупскі раён не забыты Ўладаю: СМІ паведамляюць, што там пастаянна праводзяцца нейкія эксперыменты над людзьмі і асабіста над мастаком Алесем Пушкіным, творцам, чалавекам разнастайна даравітым і смелым, ісцінным рупліўцам пра людзей – пра развіццё іх культуры і духоўнасці.
Галоўныя інструменты ў гэтых эксперыментах, у змаганні з Мастаком – хлусня і палка: “чем наглее ложь, тем больше шансов, что ей поверят…”
Няўжо і сёння ніхто не ведае (ці не разумее?), што ў хлусні ёсць “вушы”, а ў палкі – “другі канец”?
Праўда, у Крупках яшчэ не пабудавалі “ледового дворца”, -- там не мяркуецца праводзіць “Дожинки”? -- ёсць толькі спорт-комплекс…
Далікатна: у нас і сёння сітуацыя з такіх, дзе, як кажа савецкі народ, без бутылкі не разбярэшся. Мабыць, таму я і не разумею, бо “бутылкамі” даўно не карыстаюся.
Але нават і ў той час, калі ўважліва чытаў-разглядаў “наклейкі” і “употреблял” (не заўсёды акуратна), -- чаго прыкідвацца, любіў балгарскі і венгерскі “Riesling”, югаслаўскі “Vermouth”, а грузінскі партвейн “Карданахи” яшчэ са студэнцкіх гадоў “прэзентаваў” як своё фірменное віно, -- я ўсё ж не разумеў эксперыментаў коммуно-сацыялістычных вождей над савецкім народам, перамогшым нацыянал-сацыялістычных фюрэраў.
Мабыць, я – тугодум, а вожди-кретины – геніі. У бальшавікоў-камуністаў усе вожди – геніі па знішчэнню людзей.
Вось якія асацыяцыі як RetroПогляд-роздум з нагоды ПРЫЕМНАЙ НАВІНЫ пра “Касмічны прабег” 14 красавіка.
ГОРАД КРУПКІ
Пра горад Крупкі ведаў мала – толькі, што ён знаходіцца ЗА Барысавам ПЕРАД Бабром.
Бобр – быццам вялікая АЎТАСТАНЦЫЯ на дарозе Мінск-Орша-Масква, па якой я часта ездзіў да цёшчы на папутных машынах. А што ў Крупках нарадзіўся касманаўт Кавалёнак…
У той час для мяне заставаліся цікавымі ўсяго чатыры касманаўты: тры -- з НАШАГА пакалення і Владзімір Комаров. І – ДЗЕЦІ: свае і… ЧУЖЫХ ДЗЯЦЕЙ НЕ БЫВАЕ -- як наказ ад мамы.
Шаноўныя чытачы,
паглядзіце ўважліва: гэта НАШЫ ДЗЕЦІ.
З 2009 года ведаю Крупкі па ПЕРШАМУ “Касмічнаму прабегу” – 12 красавіка!!! --- на прызы касманаўта Кавалёнка В.В.
Прызы былі не ад Кавалёнка, а ад Коваля Сяргея. Іншых прызоў не помню, ці не заўважыў, -- “подумаешь, важность какая!” -- а вось ПРАБЕГ – відавочна неабходнае людзям мерапрыемства. Асабліва – дзецям: гэта НАШЫ ДЗЕЦІ…
Таму мы, старыя, і сёння прыехалі – каб падтрымаць арганізатараў і ПРАБЕГЧЫ РАЗАМ з ДЗЯЦЬМІ: паглядзіце, дзеткі, хоць мы і старыя, але яшчэ “на нагах”. Бяжыце і вы – да старасці: бегчы прыемна і цікава.
Нажаль, не толькі старых, але ўвогуле дарослых марафонцаў прыехала мала, як кажуць, можна пералічыць на пальцах. Прычын некалькі, але галоўная відавочна: заўтра – Вялікдзень, Свята. А сёння – толькі свята для дзяцей. Але ж для НАШЫХ ДЗЯЦЕЙ!.. Няўжо забылі?
Горш другое: ужо ЧАЦВЁРТЫ прабег, а касманаўт Кавалёнак В.В. ні разу не прыехаў, каб павіншаваць хаця б дзяцей ды ўручыць ім прызы ад сябе. Быццам бы ад сябе…
Кажуць, неяк, -- невядома як і для чаго? -- прыязджаў у 2010 годзе, нават падарыў свае кніжкі…
СТАРТЫ і ФІНІШЫ
14 КРАСАВІКА: дзень для прабега выдаўся адмысловы, лепшага ў гэты час не бывае -- сонечна і ціха!..
СОНЕЧНА і ЦІХА!..
Паставіў нават клічнік са шматкроп’ем – каб адначасова быў намёк-падказка арганізатарам: у выпадку дажджу ці іншай непагадзі неабходна прадугледзець запасны варыянт – памяшканне або палаткі. Ды ў наступным годзе – міні-юбілейны прабег. Хоць міні, але, па савецкіх нормах, усё ж ЮБІЛЕЙ.
Вось так: чужыя клопаты нас не турбуюць, таму час бяжыць незаўважна. І чужыя дзеці падрастаюць хутка.
Далей – як у песні: “Будут внуки… Потом всё опять повторится с начала…”
Палядзім, што і як было ў Крупках – можа, каму цікава?
6948
УЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ
Дзеці чакаюць узнагарод…
Пакуль дзеці чакаюць узнагарод, -- перапынак не доўгі, -- я стаў быццам антычная скульптура ў Грэцыі. І то – вядомасць!.. Ды дзяўчына смелая і абаяльная: дачушка – з НАШЫХ ДЗЯЦЕЙ… Шчырае дзякуй тваёй маме!
Уручаць узнагароды самым малым “марафонцам” будзе чэмпіён СССР па марафону Аляксандар Фёдаравіч АГРЫЗКІН.
Землякі…
POST SCRIPTUM
Дзецям-пераможцам уручылі прызы-узнагароды -- граматы і медалі.
Але ж дарослыя ведаюць: дзецям патрэбны яшчэ і падарункі, хаця б самыя-самыя сціплыя – цукеркі-снікерсы. УСІМ ДЗЕЦЯМ, якія беглі афіцыйна.
А самым-самым маленькім пераможцам – майку “касмічную”, ляльку, “сабачку” або “касмічнага коціка”.
Крыху старэйшым, ужо школьнікам, -- такую ж майку, ручку шарыкавую (“КРУПКІ. Касмічны прабег-2012”) ці іншую памятную дробязь.
Старэйшым школьнікам, юнакам-пераможцам, – “касмічныя” майкі з партрэтам Касманаўта. Абавязкова!..
УСЁ ГЭТА – АЗБУКА КІРАВАННЯ, дробязі, пра якія ажно сорамна напамінаць руководителям, якія ад імя дзяржавы, – і быццам ад мяне, -- управляют яе ЛЮДЗЬМІ і гаспадаркаю.
Мяркую, чалавек, які хаця б “адной нагою” хадзіў па паркету Універсітэта, абавязаны ведаць не толькі азбуку-букварЬ...
P. P. S. як Нечаканы RetroПОГЛЯД – працяг РОЗДУМУ
Я – інжынер-механік, скончыў БПІ ў 1959 годзе.
1957 год. Запытаў у майго таварыша Д.С., студэнта-архітэктара, старэйшага за мяне на 10 гадоў: ДЛЯ ЯКОЙ МЭТЫ беляць дрэвы і слупы на вуліцах і ў парках Мінска?
Архітэктар Д.С. здзівіўся – і абрадаваўся! -- майму пытанню, патлумачыў так:
“Это – проявление казарменного идиотизма: красота от солдафонов и дураков... Умные, образованные люди погибли -- в живых остались примитивы, хитрецы и подлецы: у них мозги куриные, да ещё и перевёрнутые назад – чтобы спрятаться и отсидеться. Отсиделись на фронте -- сегодня командуют в казармах и из кабинетов. Страну, защищённую кровью умных и честных, превратили в казарму: людям мозги заворачивают назад – по своему подобию. Их красота – красота примитивов, казарменных придурков с куриным интеллектом. А кто их не понимает и противится их дурноте – на Колыму и стройки коммунизма. Поверьте, ребята, я прошёл эту школу идиотизма -- прожил в казарме более десяти лет, знаю, что говорю. Если и вы не поймёте красоты от придурков, вам тоже будет трудно. Если поймёте – сами себя загубите. Как видите, альтернативы у вас нет… Я-то думал, что вырвался из казармы…”
Гэтае тлумачэнне Архітэктара я пачуў у 1957 годзе.
Сёння – 2012: за 55 гадоў НІХТО нічога не зразумеў і нічаму не навучыўся – як Бурбоны па-Марксу: кожны год беляць дрэвы, слупы і бардзюры. Дурната з дурнот.
Савецкія бурбоны камандавалі-кіравалі ЛЮДЗЬМІ на 1/6 частцы Зямлі. Хацелі камандаваць усім Светам. Але давялі СССР-казарму да такога стану, што яна развалілася.
У 1954 годзе Д.С., ст. летэнант Чырвонай Арміі, пра сябе сказаў: “Я вырвался из казармы, из лап придурков и идиотов, чтобы стать человеком и помочь другим в этом…”
У 1957-м ён ужо разумеў, што вырвацца З КАЗАРМЫ немагчыма: яна -- СІСТЭМА.
Я памятую пра цябе Д.С.! Шчырае дзякуй за навуку!.. (Мы сустрэліся выпадкова ў жнівені 1972 года на бульвары імя Шэўчэнкі ў Мінску.)
“ГДЕ ЭТА УЛИЦА, ГДЕ ЭТОТ ДОМ…”
Калі іду па СВАЙМУ гораду, то слухаю цябе, Д.С. -- спакойнага, разважлівага, адукаванага і далікатнага чалавека. Архітэктара і Мастака.
І бачу: МОЙ горад у цэпкіх кіпцюрах “придурков из казармы”.
Кра-а-Со-о-Та-а-а!!!...
Не варта ахаць і смяяцца: СІСТЭМА – обыкновенное ПРОЦВЕТАЮЩЕЕ захалусце.
ТУТ усё – обыкновенное і процветающее…
Бардзюры пабелены маслянай фарбай -- красОта-а-а… на фоне цынічнага раўнадушша.
Гэта -- толькі частка шляху да чыгуначнай станцыі.
Болей 30 гадоў па ГЭТАМУ шляху кожны дзень, днём і вечарам, хоць дождж, хоць снег-завіруха і слякаць, ходзяць сотні людзей…
Фрагмент шляху: пабелены не толькі дрэвы, а і нейкае падабенства на бардзюры. І камень у яме...
Не магу “скаліць зубы” над рабочымі, а над начальнікамі – небяспечна: “кто не с нами, тот против нас”...
СапОгОм у зубы яшчэ не білі, а палкаю лупілі, “пальцы откатали” і фота -- у компе: я – ПРЕСТУПНИК.
І смяротны прыгавор зачыталі публічна…
На гэтую сцежку не падалі ні бомбы, ні снарады, па ёй не “мчались танки” – яна САМАразбурылася: цэмент, што быў для пліт, укралі для дач. Штатная сітуацыя…
Фрагмент дужа цікавы!..
Але і тут смяяцца нельга: работу выконвалі жанчыны… па загаду Начальніка.
І на гэтую сцежку не падалі ні бомбы, ні снарады…
Дрэвы не бялілі тры гады: нехапала мелу і часу. Заўтра – суботнік…
Штатная карціна…
А люк вот-вот праваліцца пад колам машыны…
Той жа двор -- і той жа люк.
І 25-гадовая яма-лужа перад пад’ездам: грошы зрасходаваны на дурнату-паказуху (фота 7055.RV ніжэй).
Гэтыя дрэвы БЕЛЯЦЬ КОЖНЫ ГОД…
Мінула 55 гадоў пасля размовы з Архітэктарам…
А “красота от солдафонов и придурков” – нарматыў-стандарт: мільярды рулёў – каб ператварыць і нас у салдафонаў-прыдуркаў.
ТАМУ на падарункі дзецям-фізкультурнікам грошай не знайшлося.
“Где эта улица, где этот дом”?
Шаноўны чытач,
паглядзі ўважліва на вуліцы СВАЙГО горада: на “красоту от придурков из казармы” КОЖНЫ ГОД яго кіраўнікі выкідваюць мільёны, -- МІЛЬЯРДЫ!!! – рублёў.
Таму, калі і ў ТВАІМ горадзе будзе які-небудзь марафон, грошай на падарункі дзецям не знойдзецца: “шыварат-навыварат” -- обыкновенный нарматыў.
Хто супраць нарматыву “шыварат-навыварат”, “тот против нас”: палкаю па спіне і галаве, сапОгОм – в зубы. І -- у “зак”. І -- “отпечатки пальцев”: ПРЕСТУПНИК да скона дзён – ОБКНОВЕННЫЙ НАРМАТЫЎ для ЛЮДЗЕЙ.
Гэта – МЫ, Госпадзі?..
Не! Гэта – ВЫ, господзін Сатана…
Такі роздум з нагоды прыемнай навіны пра "Касмічны прабег" у Крупках. І -- пасля прабегу...
Последние комментарии
6 лет 16 недель назад
6 лет 30 недель назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 26 недель назад
9 лет 30 недель назад
10 лет 16 недель назад
10 лет 24 недели назад
10 лет 34 недели назад
10 лет 40 недель назад
10 лет 45 недель назад