Андрэй Караленка
ЖЛОБІН-2012: ГОРАЧА. Як заўсёды…
“Умный в гору не пойдёт…”
“Як заўсёды” – недакладна: аднойчы мы беглі пад дажджом -- па лужах, ды пад грохот нябеснай кананады.
Жодзінцы выехалі ў суботу на службовым міні-бусе Беларускага аўтазавода – ехалі міма новага гарадскога пляжа: наро-о-о-ду-у-у…
І я ўспомніў сваё першае падарожжа па Паўночна-Заходняму Каўказу (Теберда-Домбай-Клухорскі перавал-Сухумі, 1962 год), якое мы суправаджалі штатным жартам: “Умный в гору не пойдёт…” Хаця маршрут лёгкі, -- усе сцежкі топтаныя-ператоптаныя! – ды ні на якія горы мы не лазілі – толькі радыяльныя паходы для знаёмства і акліматызацыі, але гэты прымітыўны жарт паўтараўся ў паходзе аж да самай “вяршыні” – 2782 м паміж Паўночным і Паўднёвым прыютамі. Ды потым успаміналі падарожжа ўжо ў Сухумі -- з той жа ўсмешкаю… пад глухі звон гранёных стаканаў “Абсны а букет”…
Міні-бус “Газель” з вузка інжынернага погляду, магчыма, надзейная і зручная ў абслугоўванні машына, меркаваць не магу, бо з эксплуатацыяй яе не сутыкаюся, а што тычыцца камфорту для 4-гадзіннага падарожжа, -- пры тэмпературы каля плюс 28 градусаў! -- то меркаванне адназначнае: на ўзроўні “Масквіча” і серпухоўскага “народнага аўтамабіля” “Ока”. Таму я (асабіста) стаміўся.
Прыехалі да Палаца металургаў – бачым тое ж, што і ў Жодзіне: “Умный в гору не пойдёт!..”
Безумоўна, і заўтра будзе не меньш плюс 28…
Арганізатары і рэгістратары чакалі нас – зарэгістравалі і пасялілі (бесплатна!!!) у гатэль пры спорткомплексе. Шчырае дзякуй!..
А назаўтра, 8 ліпеня, нас сустрэлі з аркестрам. Як заўсёды…
Гэты фотарэпартаж значна меньшы папярэдніх па аб’ёму і, што горш, меньш цікавы: няма “сюжэтаў” з нюансамі – чыстая інфа. Ды я занадта затрымаўся з пастаноўкаю яго на сайт: “всё дела и дела” дачныя. Ды і іншых спраў не становіцца меньш. Паказваю, што атрымалася – каго, дзе і як злавіў на фотакамяру. Мне было цікава. Магчыма, і яшчэ каму таксама будзе цікава. Шкада, што дзяцей прыехала-прыйшло мала.
СУСТРЭЧЫ
ПРАТАКОЛ (коратка)
СТАРТ і БЕГ
КАНЦЭРТ і ЎЗНАГАРОДЖАННЕ
"Не мне -- спасибо, а вот ему! Он очень скромный, он старается оставаться в тени, хотя это он тянет лямку..."
Пра каго? Пра Мікалая Шумскага...
КАНФЛІКТНАЯ СІТУАЦЫЯ?..
Роздум пра “канфліктную сітуацію” будзе надрукаваны як Post scriptum ПАСЛЯ публікацыі ЎСІХ пратаколаў прабегу.
Последние комментарии
6 лет 15 недель назад
6 лет 30 недель назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 26 недель назад
9 лет 29 недель назад
10 лет 16 недель назад
10 лет 24 недели назад
10 лет 34 недели назад
10 лет 39 недель назад
10 лет 44 недели назад