Ответить на комментарий

Мінск: прабег "МОЙ РОДНЫ КУТ"

Андрэй Караленка

Мінск: прабег «МОЙ РОДНЫ КУТ»
(«Языльская десятка-25» у Мінску, 28.10.2012)

IMG_8507.RV1__1.jpgУчора выпаў снег. Так хацелася, каб ён растаў – каб было суха! І неба быццам абяцала паспрыяць нам...
А раніцаю – дадатковы слой снега каля чатырох сантыметраў.
Я іду да гарадскога пачтамта – там збор на аўтобус.

Беларускі аўтазавод выдзяліў вялікі аўтобус: на прабег запісаліся 40 дзяцей завадской ДЮСШ. Прыйшло 11: астатніх бацькі не пусцілі.
Небяспечны не холад, -- усяго мінус адзін градус, вецер слабы, -- а слякаць, халодная вада пад нагамі. А дзеці – у красоўках! І ніхто з бацькоў не здагадаўся даць дзіцяці запасны абутак, адну-дзве пары наскоў і штаны або калготкі.
Не дазволілі -- проста, зручна для сябе. А дзеці ж -- "спартыўныя": ім цікава -- і неабходна! -- удзельнічаць у спаборніцтвах.
Некампетэнтнасць бацькоў ашаламляльная!..
І ні ў каго з дзяцей не было тэрмаса з чаем і пачкі пячэння і адной-дзвух цукерак – толькі жвачка(!). Жвачка: (!) -- выказаўся далікатна. Болей -- No comments...

Разумееца, арганізатары прабегу паклапаціліся, яны вопытныя: у холле спортбазы быў чай і цукеркі. Але не ўсе дзеці карысталіся гэтай «ільготаю». А трэнер-настаўнік не можа даглядзець кожнае дзіця: каму холадна – адвёў у аўтобус; каму цікава быць на старце-фінішы – стаяць тут; каму неабходна ў туалет – паказаў сцежку-напрамак. (З туалетамі была часовая праблема: спортбаза – трэніровачная. Абыйшлося.)

ТАКІ клопат – ва ўсіх трэнераў-настаўнікаў.
А самыя лепшыя ўмовы для дарослых і дзяцей – у спорткомплексе на Каліноўскага, 111. Але ўсяго адзін-два разы ў гаду.

IMG_8508.rv__0.jpg
Суддзя Аляксандар Гоцкі «па сумяшчэнню» – памочнік дворніка.
Бегавую сцежку ачысцілі ад снега механічнай мятлой. А каб «выліць» ваду з луж, неабходна было праехаць яшчэ два-тры разы. Хто ж з рай-ЖЭКа пагадзіцца, калі на тратуарах горада не меньшыя лужы ды «снежная каша»?
Вось суддзі і Сяргей Коваль узялі лапаты. Але ж круг – 2,5 кіламетраў!..
(Шкада, Сяргея Коваля і Аляксандра Кізіла не «злавіў» на фотакамяру.)

IMG_8509.rv__0.jpg
Гэтыя лужы можна аббегчы па леваму краю. Былі і такія, што не аббяжыш – толькі збоку...па снегу. Але снег там усяго крыху «меньш мокры», чым вада. Ды вада пад нагамі па ўсёй трасе – дзе меньш, дзе больш, нават там, дзе яе і не бачна: засцерагчыся немагчыма.

Пасля трох кругоў мае красоўкі (і наскі) прамоклі канчаткова, хаця бег акуратна: куды мне спяшацца? Ды я «фоціў» марафонцаў, бо пасля снежня-2011 болей ужо не буду бегчы «рэверсам»: небяспечна для здароўя.
Красоўкі прамоклі – пачалі замярзаць ногі. Таму прабег усяго свой мінімум – 10 км: дастаткова, каб адчуваць, што я ячшэ жывы...

IMG_8510.rv__0.jpg
МАРАФОНКА і яе дзеці – на фоне суддзі Аляксандара Гоцкага: ён ужо паставіў лапату, пераадзеўся, -- стаяць на пікеце будзе доўга, каб не замерзнуць! -- і ідзе да месца старта.

IMG_8512.rv__1.jpg
Дзеці белазаўскай ДЮСШ з трэнерам.

IMG_8516.rv__0.jpg
Першы старт.

IMG_8517.rv__0.jpg
Гэты хлопчык паслізнуўся і ўпаў. У яго мокры не толькі абутак, а і штаны.
Калі яго прывезлі ў групе на аўтобусе, то вадзіцель уключыць ацяпленне салона – дзіця сагрэецца і, дай Бог, не прастудзіцца.

Помню сябе ў дзяцінстве: ад гары і рэчкі, дзе каталіся, мы ішлі дамоў потныя і мокрыя – не прастуджваліся.
Да замаразкаў хадзілі ў школу босыя, -- пяць кіламетраў! -- здаралася, і па замёрзшых лужах. Напрадвесні – па снежных лужах: абутак прамакаў, а ў школе прасушыць было немагчыма: пяць гадзін на ўроках – у мокрым абутку і адзенні. На перапынках станавіліся да печкі -- хто грэўся, хто сушыў абутак. Але ж перапынкі кароткія...

IMG_8518.rv__1.jpg
Гэтае дзіця, мабыць, самае малое.

IMG_8519.rv__0.jpg
«Сюжэт» -- для роздуму.
Ва ўсіх дзяцей прамок абутак. Некалькі дзяцей упалі на старце, на трасе або на фінішы -- у іх мокрыя штаны, у некаторых і рубашкі. А яны стаяць у лужах... Даглядзець за ўсімі трэнеры-настаўнікі і арганізатары не могуць. Чаму б не паехаць з дзецьмі і каму-небудзь з бацькоў? Няўжо не цікава -- паглядзець на сваё дзіця? Ды дапамагчы яму і іншым? І дзеці былі б гэтаму рады.

Я некалькі разоў вазіў школьнікаў 6-8 класаў на экскурсіі – знаёмыя праблемы. Болей васьмі дзяцей не было, але клопатаў хапала!..

IMG_8520.rv__0.jpg
Другі старт дзяцей.
IMG_8521.rv__0.jpg
IMG_8522.rv_.jpg
IMG_8523.rv_.jpg
«Вазьмі яшчэ цукерку...»

IMG_8525.rv_.jpg
Здымак, за які мне сорамна...
Я папрасіў Мікалая Міхайлавіча ГРУЗДА сфатаграфавацца са сваімі пітомцамі. І тут – сігнал «Замените батарейки». Усяго шэсць дзён, як паставіў зараджаныя акумулятары!
Пабег у раздзявалку замяняць батарэйкі...
Прашу прабачэння ў Мікалая Міхайлавіча і яго дзяцей.

Пабег у раздзявалку замяняць батарэйкі. І спазніўся на свой старт.
Для мяне -- не важна: буду бегчы, як магу, і колькі змагу. Важна было -- падтрымаць арганізатараў. А заадно -- праверыць сябе пасля прастуд і лячэння. А мінуты-секунды -- другараднае.
Бачу: цікавы сюжэт!..

IMG_8526.rv_.jpg
Крайні з правага боку -- Валерй Георгіявіч СЕМЧАНКА, дырэктар Мясцовага фонда падтрымкі і арганізаціі Мінскага міжнароднага марафона. Марафона няма, а Фонд працуе і дапамагае, як можа: майкі-сувеніры – настаўнікам і трэнерам.
(Такія ж узнагароды ўсім пераможцам і прызёрам забегу на 25 км. І -- аўтару фотарэпартажа: прэзент за прапаганду бегу як фізкультуры. Дзякуй, Спонсар!)

IMG_8527.rv__0.jpg
Крайні з левага боку – Грузд М.М., але не са сваімі вучнямі: ён уручаў узнагароды.

IMG_8528.rv_.jpg
IMG_8529.rv_.jpg
IMG_8530.rv_.jpg
IMG_8531.rv_.jpg
IMG_8532.rv_.jpg
IMG_8533.rv_.jpg
IMG_8534.rv_.jpg
IMG_8535.rv_.jpg
IMG_8536.rv_.jpg
IMG_8537.rv_.jpg
«Умный в гору не пойдёт...»

IMG_8538.rv_.jpg
IMG_8540.rv_.jpg
IMG_8541.rv_.jpg
IMG_8542.rv_.jpg
IMG_8543.rv_.jpg
IMG_8545.rv_.jpg
IMG_8547.rv1_.jpg
IMG_8548.rv_.jpg
IMG_8549.rv_.jpg
IMG_8550.rv_.jpg
IMG_8551.rv_.jpg
IMG_8552.rv1_.jpg
IMG_8553.rv_.jpg
IMG_8554.rv_.jpg
IMG_8555.rv_.jpg
IMG_8556.rv_.jpg
IMG_8558.rv_.jpg
IMG_8559.rv_.jpg
IMG_8560.rv_.jpg
IMG_8561.rv_.jpg
IMG_8563.rv_.jpg
IMG_8564.rv_.jpg
IMG_8565.rv_.jpg
IMG_8566.rv_.jpg
IMG_8562.rv_.jpg
ФОТА: на памяць -- з трэнерам, які прывёў да перамогі.

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
8 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������