Андрэй Караленка
Жодзіна: ПРАБЕГ ПАМЯЦІ Анатолія КАВАЛЁВА
10 лістапада ў Жодзіне адбыўся сёмы – ужо сёмы! -- прабег памяці нашага марафонца майстра спорту Анатолія КАВАЛЁВА, пайшоўшага назаўжды надта заўчасна.
Прабег арганізаваны аддзелам па спорту, фізкультуры і турызму Жодзінскага гарвыканкама.
На жваль, не ўсе добра вядомыя жодзінскія бягуны, ды і тыя, якіх часта сустракаю на «бегавых дарожках» за горадам, прынялі ўдзел у прабегу: адны не ведалі, што такі прабег будзе праводзіцца, другія не прыйшлі таму, што «бягуць для сябе», а хто проста не мог -- «всё дела да дела». Агарчыла і тое, што адсутнічаў старэйшы марафонец горада Леанід Каладко і... не было жанчын.
Але было даволі шмат дзяцей!
Праўда, у гэтай прыемнай абставіне быў нюанс з «мінусам»: усе дзеці – з адной школы, № 4.
Час ідзе – будуць змены. Магчыма, і гэты «мінус» знікне.
Поўны фотарэпартаж -- на старонцы "Марафон".
Последние комментарии
6 лет 11 недель назад
6 лет 26 недель назад
6 лет 50 недель назад
8 лет 22 недели назад
9 лет 25 недель назад
10 лет 12 недель назад
10 лет 20 недель назад
10 лет 30 недель назад
10 лет 35 недель назад
10 лет 40 недель назад