Андрэй Караленка
Мінск: “Рождественский пробег”-2012
33-ці.
Нядзеля, 23 снежня. Лёгкаатлетычны спорткомплекс на вуліцы Каліноўскага, 111.
МАРОЗНА! Але не па-Чэхаву: мароз не “крепчал”, а паступова памяншаўся ад 18 да 10-12 градусаў на працягу дня.
СОНЕЧНА! Вецер слабы. На льду возера снег белы – ажно вочы слепіць. Прыгожы дзень!
Хто з намі не бег, можа крыху пабачыць тую прыгажосць, а “на фоне” -- палюбуецца і на прыгожых дзяўчат-марафонак.
Шкада, фотакамяра і батарэйкі замерзлі хутчэй за мяне – і я пабег разам з усімі. Розавыя ад марозу і сонца марафонкі абміналі мяне, а сілы батарэяк нехапала, каб адкрыць настыўшы затвор фотакамяры.
Сітуацыя знаёмая – ведаю, што рабіць, але ў мяне ўжо мокрая спіна: астанаўлівацца небяспечна.
Паказваю, што і каго “злавіў” за кароткі час.
Весь фотарэпартаж на старонцы “Марафон”.
P.S.
Раніцаю ішоў на аўтастанцыю. У горадзе ветра не адчувалася, а снег скрыпеў галасіста. Успамніў школу:
“Стоят не шелохнясь и ель и берёза,
Лишь снег под ногами скрипит от мороза,
Лишь временно ворон, вспорхнув, прошумит
И дятел ветвистую иву долбит…”
Паэму “Иван Сусанин” Рылеева вучылі напамяць.
У вайну і пасля мы насілі “дзеравянкі”. Калі ідзеш па замёрзшай зямлі – яны грукацяць, як камяні, а па снегу – снег скрыпіць галасіста, быццам грае нямецкі гармонік. Мы стараліся націснуць на снег мацней – у каго лепей снег пішчыць?
Ужо дарослым прачытаў: снег “скрыпіць галасіста” пры тэмпературы мінус 11 градусаў і ніжэй. Пры мінус 9 – хрыпіць. Праверана. Хто сумняваецца, праверце -- цікава. Асабліва дзецям.
Вярнуўшыся дамоў, размаўляю з жонкаю. Яна мяне паправіла: не “ель и берёза”, а “дуб и берёза”. Няўжо ў Кастраме многа дубоў? Паглядзеў у Інтэрнеце: “дуб и берёза”.
Я не надта давяраю артыкулам у Інтэрнеце, – там столькі невуцтва і абы чаго! -- таму ўзяў зборнік “Русские поэты”, том 1: “Стоят не шелохнясь и дуб и берёза”.
Мая жонка скончыла сярэднюю школу з медалём…
Последние комментарии
6 лет 15 недель назад
6 лет 30 недель назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 26 недель назад
9 лет 29 недель назад
10 лет 16 недель назад
10 лет 24 недели назад
10 лет 34 недели назад
10 лет 39 недель назад
10 лет 44 недели назад