Ответить на комментарий

Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў

Андрэй КАРАЛЕНКА

RV.FotoM2_.500_0.jpg
IMG_8975.RV_.1_0.jpg
(Працяг, ч. 2. Пачатак 22 сакавіка)

Прапанаваны артыкул -- не самастойнае даследаванне, а выкапіраўкі (з дадаткамі) з даследавання

“Гібель Машэрава: забойства ці самазабойства?”,


якое завершана ў пачатку студзеня 2006 года.
Дадаткі – з даследаванняў у наступныя гады.

Дзяленне артыкула на часткі ўмоўнае: аб’ём вялікі.Ды лічу, што чытачу неабходна “перадыхнуць” ад нечаканасці і падрыхтавацца да нечанасцяў яшчэ большых.

RV.13.05.jpg Партрэт не адпавядае зместу, але адпавядае сёнешняму дню.
Ён – і памяць аб маме: яе не стала 25 сакавіка.
Такое супадзенне.
Мне неабходна ХВІЛІНУ ПАМАЎЧАЦЬ…

У якасці “папярэджання” да “нечаканасцяў яшчэ большых” скажу далікатна і “туманна”: пасля 2006 года я знайшоў дакументальнае пацвярджэнне правільнасці майго погляду, выказанага ў загалоўку, што дазваляе разглядаць трагедыю 4 кастрычніка 1980 года значна шырэй, маштабней -- як ФІНАЛ у Глабальным Праекце, які выпадкова, -- судьба-злодейка?!? -- не быў рэалізаваны ў аўтарскім варыянце.
Выпадкова ці заканамерна -- пытанне іншага ўзроўню: тут не будзе разглядацца.

У ТОЙ ЧАС, калі нечакана-негадана рухнуў Глабальны Праект, Машэраў П.М. яшчэ знаходзіўся за падпольнымі кулісамі: яго выхад на сцэну не настаў -- ён застаўся Невядомым Машэравым.

А высокія асобы, хто ведаў дэталі Праекта, прамаўчалі – не выдалі ”падпольшчыкаў”, бо самі былі задзейнічаныя на розных ролях-пасадах у ім.
І маўчалі далей: варыянт тайнай ліквідацыі Глабальнага Праекта задавальняў іх -- быў выгадны усім.

ПРАЗ ГОД тыя людзі, што з лета 1942 года выконвалі ролі палачоў-і-фальсіфікатараў АЎТАРА Глабальнага Праекта, паднялі Машэрава ўверх і павялі вышэй: яны не ведалі дэталяў, таму не ўяўлялі, чым усё можа скончыцца ўвогуле і для іх асабіста – дзейнічалі ў пачатковым накірунку, чым адначасова рыхтавалі сабе заступніка-пакравіцеля.

Яны адразу ж выгналі “чужога” – турнулі Героя Савецкага Саюза Клещёва А.Е. з пасады Старшыні Савета Міністраў БССР. Ажно ў Казахстан!..
Каб падняць аўтарытэт такога ж “ліпавага” Героя Савецкага Саюза Пятра Машэрава, даручылі яму пнуць нагою ўжо ляжачага Героя Клещёва.
А Эдуарду Нордману, сябру Машэрава па камсамолу, даручылі падмацаваць “сплочённость своих рядов” -- “разоблачить и заклеймить” нізвергнутага Клещёва.

Праз 50 гадоў “кристально честный” Нордман яшчэ раз выкрыў Клещёва як труса.
Хаця заўсёды ведаў, хто ёсць хто яго партыйны вождзь-камандзір. І выконваў яго даручэнні.

Усе “откровения” генерала КГБ Нордмана, -- я чытаў іх уважліва, -- не для таго сказаныя-напісаныя, каб мы ведалі праўду -- дзеля таго, каб мы не толькі НЕ ведалі яе, але каб і не падазравалі, што ПРАЎДА існуе ўвогуле.

Машэраў настойліва дабіваўся, каб на пасаду начальніка КГБ у Беларусі назначылі Нордмана (як яго адазвалі з Узбекістана), але Андропаў гэтага не заўважыў. Хаця “очень уважал Петра Мироновича”.

Якая розніца для Машэрава? Беларусь -- не Каўказ, не Сярэдняя Азія, не Прыбалтыка?
Ёсць нюанс: яны выконвалі аднолькавыя заданні ў Заходняй Беларусі ў вайну і пасля яе: там цяклі ручаі слёз.
Безумоўна: “след кровавый стелется” за кожным, хто ў той час быў у Заходняй Беларусі хоць якім начальнікам.

Хто пра гэта не ведае, прачытайце ўважліва ўспаміны І.Ф. Клімава, які працаваў першым сакратаром Вілейскага (Маладзечненскага) абкама КП(б)Б.
Машэраў быў у яго памочнікам па камсамолу.

Забабоны…
IMG_8993.RV_.1.jpg На маю “рэпліку” у Facebook -- адзін кароткі водгук: “Гэта – забабоны”.

Але ж з-за забабонаў знішчаны мільёны людзей, якія не адпавядалі крытэрыям- забабонам другіх людзей, або супярэчылі ім ці супрацьстаялі дыктату цемрашалаў.

У забабонах – вытокі-прычыны ўсіх войн, бо багацце і ўлада, – дзеля гэтага і пачыналіся войны! -- таксама не што іншае, як забабоны: усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі перад Богам.

Забабоны – магутная разбуральная і стваральная сіла грамадства і асобнага чалавека: куды і на што накіравана?..

Забабонаў пра лічбу “13” прыдумана многа, штосці цікавае можна знайсці ў Інтэрнеце, таму не буду ні пераказваць, ні спасылацца -- адзначу адзін нюанс: лічба “13” як ахоўніца і пакравіцельніца лічыцца ненадзейнай і каварнай: у нейкі момант, які прадбачыць ці заўважыць немагчыма, яна “паварочваецца спіной” да апякаемага ею аб’екта. Што і сведчыць: забабоны.

Са школьнага дзяцінства Машэраў перажыў шмат драматычных і трагічных абставін у сям’і, у школе і інстытуце, але насуперак няўзгодам паднімаўся ўгору, -- ішоў, не заўважаючы крывавых луж і трупаў людзей, -- як па пратаптанай сцежцы: яго ахоўвала шчаслівая лічба “13”. Таму ён яе хаваў і абараняў.

У жнівені 1944 года Машэраў ступіў на каўровую дарожку. Яшчэ не парадную. Але паралельную ёй і са з’ездамі на парадную.
img085.M.131.jpg
img085.M.13.2.jpg
Здымак зроблены 1 мая 1965 года: я аказаўся ў Мінску праездам і прайшўоў з дэманстрантамі ад вул. Янкі Купалы да плошчы імя Леніна. Адтуль пайшоў на аўтавакзал, каб выехаць у Слуцк.

Я не ведаў, хто стаіць на трыбуне – не ведаў нават Машэрава, хаця “краем вуха” чуў, што нейкі Машэраў выбраны першым сакратаром ЦК КПБ, бо вярнуўся ў Беларусь з Расіі ўсяго поўгода назад.

Дэталь з сёння: Машэраў -- з непакрытай галавою (адзін ён!) хаця ішоў снег і быў халодны вецер. (На фатаграфіі снег бачны добра: адна сняжынка прыліпла да лінзы фотааб’ектыва.) Праз гадзіну снег перастаў, вецер сцішыўся, а пасля стала нават цёпла: май.

На Парадную Каўровую Дарогу Машэраў ступіў 30 сакавіка 1965 года і па ёй узыйшоў на свой “курган славы” і Курган Славы пад Смалявічамі.
З “кургана славы” і Кургана Славы, -- ён загадаў пабудаваць яго вышэй кургана ў гонар перамогі ў “Бітве народаў” пад Лейпцыгам! -- Машэраў бачыў Крэмль: як рукой падаць…
Таму не сумняваўся: ён нарадзіўся пад шчасліваю лічбаю “13”.
Не сумняваўся да 11 сакавіка 1972 года…

Каля Смалявіч, што за Курганом Славы, адным з самых дурных і злачынных праектаў Машэрава і КПСС, і абарвецца яго Парадная Каўровая Дарога.
У машыне пад індэксам “13”.

Мабыць, лічба-пакравіцельніца не вытрымала сатанінскай нагрузкі – адраклася, павярнулася спіною: “Прападзі ты пропадам, адроддзе сатаны!..”

Такі фінал забабонаў Машэрава пра шчаслівую лічбу “13”.
Таму, можа, і правыя людзі, якія суеверна “не давяраюць ёй”, баяцца і называюць “д’ябальскай дзюжынаю”?

ТРАГІЧНЫ ФІНАЛ у адрозненне ад пачатку легендарнага шляху пад лічбай “13”, які вызначылі Машэраву яго пакравіцелі-ахоўнікі, легендарны партызанскі камандзір Герой Савецкага Саюза Пётр Міронавіч МАШЭРАЎ ВЫБРАЎ САМ.
І легенда ператварылася ў міф…

Машэраў, самаупэўнены дылетант-верхагляд
і артыст-дэманстрант, заняўся будаваннем “курганоў памяці” і іншым паказушным клопатам пра народ і памяць – каб на няшчасці і бядзе людзей узвесці для сябе і партызанскай банды непрыступны курган-крэпасць.

Цынічны балбатун, ён не бачыў, -- і бачыць не хацеў! – што літаральна побач з самым грандыёзным яго курганом людзі жывуць у непралазнай гразі, у хатах-зямлянках, у бядзе-галечы, хварэюць і паміраюць або співаюцца, не дабіўшыся ні дапамогі, ні справядлівасці. Такая ПАМЯЦЬ? А што – бяспамяцтва і подласць? Што – злачынства?
ШТО – Бяспамяцтва, Подласць і Злачынства?
Па праву памяці святой: за ШТО загінулі сыны і бацькі гэтых людзей?

Машэраў, невук-болбацень, насіўся па палях, фермах і будоўлях – дэманстраваў свой клопат пра людзей і будоўлі і вучыў іх, цёмных і неразумных: калгаснікам і аграномам даваў парады, калі, што сеяць і жаць-малаціць; інжынерам і архітэктарам – як канструяваць машыны і будаваць гарады; паэтам, пісьменнікам і кінарэжысёрам – як і пра што пісаць вершы-аповесці-раманы, якія і пра што ставіць спектаклі і пра што здымаць кіно. І якім кіно павінна быць.

Ён усё і пра ўсё ведаў і ўсё мог-умеў, -- карыфей! – таму вучыў усіх, хаця па сутнасці сам нічога не ведаў і не рабіў – толькі балбатаў, балбатаў і балбатаў.
Яго галоўным месцам працы былі калгасныя палі, нарады і канферэнцыі – каб уволю балбатаць і вучыць спецыялістаў і вучоных.

Невук-верхагляд і гарлапан-прапагандыст Машэраў нават не падазраваў, што галоўнае месца працы кіраўніка – кабінет: чытаць, разглядаць, аналізаваць, абмяркоўваць з памочнікамі і спецыялістамі дэталі і прымаць рашэнні.
“Он не любил кабинетной работы: она его угнетала. Он любил быть в гуще масс” – каб балбатаць і дэманстраваць свой клопат і быццам бы веды.
Работа сапраўднага кіраўніка "его угнетала"...

RV.images.jpg Машэраў так захапіўся балбатнёй і паказухай-дэманстрацыяй, што, магчыма, не прыдаў значэння падзеі, якая стане важнай вехаю ў жыцці грамадства, а перш у яго асабістым: 18 мая 1967 года былы камсамольскі сакратар Карэліі і “кабінетны партызан” Андропаў Ю.В., к таму часу ўжо вопытны парт-апаратчык і дыпламат, назначаны Старшынёй КГБ -- галоўным начальнікам крывавай імперыі Берыя Л.П.

Адначасова ён быў выбраны кандыдатам у члены Палітбюро ЦК КПСС – стаў на ўзровень з Машэравым, яны часта сустракаліся на Старай Плошчадзі.
А калі прыдаў значэнне і задумаўся, то што адчуў?..

Вернемся ў сёння: Машэраў не забыты.

Машэраў не забыты…
IMG_0745.АП.M.131.jpg Здымак зроблены ў студзені 2006 года плёначнай камярай пасля завяршэння даследавання “Гібель МАШЭРАВА: забойства ці самазабойства?”.
На экране кампутара – вокладка даследавання: у загалоўку – афіцыйны каляровы партрэт Машэрава: злева – пазітыў, справа – негатыў. Негатыў – як ТАЙНА.
Тайн у Машэрава многа. Калі казаць дакладна – незлічона.
Апошняя тайна – аўтамабільная аварыя 4 кастрычніка 1980 года на Т-скрыжаванні
IMG_0745.АП.M.132_0.jpg дарогі Мінск-Масква з дарогаю на Смалявіцкую птушкафабрыку.
Мясцовая назва – “паварот на Плісу”. Пліса – вёска побач.

На маю “рэпліку” 13 лютага быў усяго адзін водгук, што зразумела: мая аудыторыя ў Facebook малая і маладая – каму патрэбны нейкі Машэраў? Ніхто яго не ведае, -- і ведаць не жадае! – а калі і чуў што-небудзь, то не болей, чым фальклорны “звон”.

Ды і “звон” ужо не натуральны – рэха-міф колішней прапаганды, якое раз-пораз чуецца з нагоды чарговага “закідона” сёнешняга “главы государЬства” -- каб супрацьпаставіць яму любімага вождзя беларускага народа, “необычайно и разносторонне образованного”, “интеллигентнейшего” Пятра Міронавіча Машэрава: “Машеров такого не допустил бы!..”; “Потому Лукашенко и не любит Машерова, что тот был образованным и интеллигентным…”; “Машеров за народ болел. А этот подбирает себе в помочники воров, позволяет им воровать, а потом обзывает ворами и судит их, чтобы показать, какой он справедливый…”

Мяркую, папрокі камуністаў, ветеранов ВОВ і наіўных кабет-інтэлігентак дзеючай уладзе ў замоўчванні святога для іх імя “Машэраў” несправядлівыя – не маюць падстаў.

Да 90-годдзя з дня нараджэння Машэрава П.М. усе афіцыйныя газеты, -- акрамя “СБ”, -- надрукавалі артыкулы “во славу” легендарнага партызанскага камандзіра, любімага народнага вождзя і “образованнейшего человека”. А адна нават два!

Хаця ў публікацыях ликующих аўтараў не бачна нават прызнакаў чагосці невядомага і ўдумлівага, -- пустазвон ды кампіляцыі ранейшай хлусні, -- усё ж “адвялі душу” хлусы-фальсіфікатары, а камуністы, ветераны ВОВ і інтэлігентныя кабеты ўздыхнулі радасна, быццам глынулі свежага паветра ў смярдэючай атмасферы свінушніка-з-куратнікам.

Чаму воздержалась “СБ”?
Крыху раней яна выказалася занадта чЭсна: “Машеров – командир на все времена!”
З клічнікам! І са святочным партрэтам ад 13 февраля 1978 года: Человечный Командир!!! І на все времена!!!...
Не магла ж “СБ” паўтарыць сваю “чушь собачью”, калі ўжо аб’яўлены Наследный Командир-с-Золотым Пистолетом і Большой Бочкой Каньяка для “закладкі” Наследного Командира ў трэцім пакаленні.

Што тычыцца “незалежных” СМІ, то і там хлусня-з-дурнатою -- на ўзроўні плінтуса: ніжэй апусціцца можна, але ж неабходна мець хоць такі тактычны запас.
Хаця бачыў-чытаў: не ўсе “гісторыкі”, – нават з кагорты “нацыянальных аракулаў”! – астанавіліся каля рубежа – апусціліся ніжэй плінтуса: мабыць, і сёння за хлусню ім плацяць добра – як плаціў Машэраў.
Не забыты Машэраў!

Калі глядзець з іншага боку, то несправялівасць папрокаў да ўлады і ў тым, што людзі, “помешанные на комунистических идеалах”, хочуць, каб пра любімага імі Машэрава пісалі штодзень: у той час яны былі маладымі, працавалі, хадзілі на дэманстрацыі, усялякія собрания, “клеймили позором” Сахарава, Солжэніцына і “прочих отщепенцев” -- “одобряли политику партии и правительства”, а газеты друкавалі іх партрэты і фаміліі: сёння ім было б прыемна адчуваць сябе ў тым часе. Ды нават сказаць: “Жилось хорошо, весело, квартиры получали, смело смотрели в будущее. А сейчас страшно и думать о будущем: всюду ложь и обман да воры с бандитами…”

Але ніхто не заве інтэлігентных кабет і іншых пенсіянераў, каб паслухаць іх: улада, дзе “всюду ложь и обман да воры с бандитами”, цікавіцца імі толькі ў адным напрамку -- атрымлівайце сваю пенсію, сядзіце-карміцеся на сваіх дурных дачах і хадзіце на выбары, а там ведаюць, што і хто вам патрэбны.
Абідна людзям! Гэта ж пра іх Машэраў сказаў: “…советский народ -- лучшая часть человечества”.

Ёсць і яшчэ адзін ракурс погляду: чаму і на каго абіжаецца “лучшая часть человечества”? У той час яны ЛИКОВАЛИ, убачыўшы Машэрава – быццам камуністычны Іісус Хрыстос явіўся ім, бязбожным і цёмным. І гатовыя былі цалаваць яму рукі-ногі. (Пра тых, хто лізаў тыльную частку ніжэй пояса, размова не тут.)
Яны і СЁННЯ ЛИКУЮТ, убачыўшы яго антыпода Анты-Хрыста: гэтак жа крычаць-гарлапаняць і славяць яго, гэтак жа кідаюцца з кулакамі, калі хто кажа што-небудзь не тое, як яны разумеюць. І гатовыя цалаваць усё, што ён дазволіць.
У гэтых людзей, тады маладых і здаровых, не было ні розуму, ні сумлення, не дабавілася і к старасці. Дык чаму і на каго яны абіжаюцца? Хай падыйдуць да люстэрка…

А Машэраў не забыты!
Сёнешняй уладзе ён патрэбны нават больш, чым камуністам і ветеранам ВОВ: яна помніць Машэрава “по умолчанию”, быццам употай. І надзейна ахоўвае яго самыя-самыя тайныя тайны. Асабліва – ваенныя: яны – “совершенно секретно”. Магчыма, у “Особой папке”.

Тайн у Машэрава многа. Калі казаць дакладна -- незлічона.
Перш – дата нараджэння 13 февраля 1918 года: з ёй Машэраў пражыў усё жыццё. Тайна не першая па важнасці і храналогіі сям’і, але сёння яна як афіцыйная і надзейная зачэпка для размовы і роздуму – для RеtroПогляду.

Машэраў не памяняў пашпарт…
 энцикл.RV2_.jpg Я прачытаў шмат даследаванняў гэтага шаноўнага выдавецтва -- магу сказаць і паказаць: ва ўсіх матэрыялах, якія хоць як тычацца Машэрава – хлусня яўная і “фигура умолчания”.
Хто сумняваецца ў справядлівасці майго меркавання, вазьміце любы энцыклапедычны даведнік і паглядзіце ўсяго адзін артыкул “Расоны”: “фигура умолчания” цынічная.

Разумею, пры жывым Машэраве не дазвалялі сказаць УСЁ. А сёння хто не дазваляе сказаць праўду пра дэмаграфію (!) вёскі Расоны? Сёння -- калі я чытаў дакументы, у якіх пра ваеннае злачынства Машэрава і ваенныя злачынствы дзеля Машэрава напісана “адкрытым тэкстам”?
Я чытаў дакумент, які поўнасцю выкрывае ўсю хлусню пра “побег из плена” Машэрава. Побач з ім “тайна дэмаграфіі” вёскі Расоны – пусцяк. Чаму ж – тайна?

Аўтары гісторыі стварэння выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” асабліва адзначаюць заслугу Машэрава П.М. у гэтай справе. У чым жа яго заслуга?
“Беларуская Энцыклапедыя” як праект прапанавана Машэраву ў той час, калі ва Украіне выйшаў апошні том – апошні! – украінскай энцыклапедыі, а ў Літве – першы том літоўскай.
Не будзь гэтага, Машэраў абвінаваціў бы “прапаноўшчыкаў” у нацыяналізме і выгнаў бы не толькі з кабінета, а і з пасад турнуў бы так, што ажно пяткі заблішчалі б. Калі ўвогуле дазволіў бы ўвайсці ў яго кабінет з такой прапановай.

Машэраў не дурань – хітры, прадбачлівы і цынічна карыслівы дэманстрант і дэмагог. Ён одобрил і выдзяліў грошы, бо ўбачыў, -- і гэта ўвачавідкі! -- што для яго асабіста ніякай “нацыяналІСТЫЧнай” небяспекі няма, а, наадварот, будзе рэклама і асабістая выгада: усе артыкулы будуць напісаны і адрэдагаваны ў напрамку ЯГО стваральнай дзейнасці, ЯГО мудрага кіраўніцтва, ЯГО клопатаў пра Беларусь.

У артыкулах “БЭ” – дурната-з-дурнот: ашаламляльныя “фигуры умолчания” і супярэчнасці.
У “ваеннай” энцыклапедыі – сапраўдны дурдом, цынізм хлусні “зашкалівае”, хаця даведнік выдадзены пасля гібелі “интеллигентнейшего” і “образованнейшего” Галоўнага Фінансіста-і-Рэдактара, які не ведаў азоў на ўзроўні сёмага класа…

Даты 13 февраля 1918 года няма і не было ў гісторыі Савецкай Расіі (СССР). Але яна была ў пашпарце Машэрава.
Таму прызнанне ў 1978 годзе гэтай даты за ісцінную аб’ектыўна сведчыць, что самае блізкае акружэнне Машэрава -- сброд цынічных лізалзадаў: НІХТО не асмеліўся сказаць нахабнаму невуку-болбатню, што “Кароль голы!”, і бразнуць дзвярыма -- усе падпісалі поздравление с 60-летием со дня рождения 13 февраля 1978 года.

Гэтыя грамацеі з 1973 года ўжо афіцыйна (!) ведалі, што дата “13 февраля 1918 года” – абсурд. Але ў 1978-м падпісалі поздравление менавіта ў гэты дзень – выставілі сябе на пасмешышча.

Нахабства вождзя-невука-і-дэманстранта добра вядома па яго “лекцыях” па паэзіі, кіномастацтву і архітэктуры, а пра кіраўніцтва сельскай гаспадаркай ён і сам прызнаўся: “Мы допустили ошибки при строительстве крупных животноводческих комплексов”. “Мы”! Хаця дыктаваў ён.

Асмеліўся сказаць Машэраву, што ён нахабны невук-прафан, адказны сакратар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” Хаўратовіч Іосіф Пятровіч, які замест Пятруся Броўкі явіўся на пасяджэнне Бюро ЦК КПБ (!!!), каб атрымаць узбучку ад “образованнейшего и интеллигентнейшего” вождзя.

“…я двойчы пачынаў размову пра ўвядзене ў Расіі новага стылю, і двойчы мяне перапыняў Пётр Міронавіч, дэманструючы свой пашпарт, з датамі якога жыве 55 гадоў, і заяўляючы, што ён нарадзіўся пры Савецкай уладзе і яго не датычыць змена стыляў. Калі я ў спрэчцы неасцярожна сказаў, што так мог запісаць поп пры хрышчэнні, ён проста ўскіпеў і сказаў колькі непрыстойных слоў пра “перанавучаных вучоных”. Разумеючы сваю правату і тое, што больш чым “страгач” нічога не будзе, я, чотка і гучна вымаўляючы кожнае слова, заявіў:
-- Уладзімір Ільіч Ленін 31 студзеня 1918 года падпісаў дэкрэт пра ўвядзенне новага стылю… (і далей зачытаў апошні радок указа) “наступны дзень пасля 31 студзеня 1918 года лічыць днём 14 лютага 1918 года”. Значыць, дзён з першага па чатырнаццатае лютага не існуе ў прыродзе. З гэтымі словамі я паклаў на столік перад Пятром Міронавічам фотакопію дакумента. Ён паглядзеў на яго з мінуту-дзве і, не падымаючы вачэй на прысутных, вымавіў:
-- Ёсць прапанова зняць гэтае пытанне з парадку дня. Хто па гэтым пытанні, можа быць свабодным.” (Стар. 162-163)

У мяне ёсць копія “Декрета”: цікавы дакумент, у ім шмат нюансаў. На некаторыя чамусці не звярнулі ўвагі і аўтары “БЭ”. Але тут важна не гэта: Машэраў не памяняў пашпарт і ў 1973 годзе, хаця Хаўратовіч І.П. літаральна “ткнуў яму ў нос” копію “Декрета о введении в Российской республике западно-европейского календаря” за подпісам “В. Ульянова (Ленина)”…

Машэраў не памяняў пашпарт -- прымусіў “крэмлёўскі трыумвірат” узнагародзіць яго ордэнам Леніна і прысвоіць званне Героя сацыялістычнай працы ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння па НЕіснуючай, -- абсурднай!!! – даце 13 февраля 1918 года: ён выставіў Старую Плошчадзь на пасмешышча перад усім адукаваным светам. Ды не ў першы раз!..

Чаму Машэраў не памяняў пашпарт?
Мяркую, спадзяваўся на магічную сілу лічбы “13”: к таму часу ён атрымаў першую публічную (!) аплявуху ад “крэмлёўскага трыумвірата”: “ничтожество”. Са шматкроп’ем…
Гэта здарылася 11 сакавіка 1972 года.

Машэраў не сумняваўся: працяг непазбежны.
Таму не толькі не памяняў пашпарт з лічбай-пакравіцельніцаю “13”, а “усіліў” яе ўплыў: пры абмене партыйных дакументаў у 1973 годзе заказаў сабе партбілет пад нумарам “13”.

Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін называў Машэрава Камуністам, -- з вялікай літары! – ставіў на ўзровень Іісуса Хрыста… ад безбожнікаў-антыхрыстаў.
Але адмовіўся пісаць хвалебны артыкул да 60-годдзя Машэрава і прызнаўся: яго бянтэжаць супярэчнасці ў біяграфіі Героя і дэталі, якія не адпавядаюць рэаліям часу.
Важны штрых да партрэта Івана Шамякіна!

Але i ён здзіўляе, бянтэжыць мяне.
Мая мама Надзя Чачкоўская, “цёмная калгасніца” з адукацыяй “дзве зімы”, называла камуністаў нелюдзямі, людаедамі, злыднямі, хлусамі, махлярамі і п’яніцамі: гэтыя характарыстыкі, -- я назваў не ўсе, -- адпавядалі рэаліям.
А Іван Шамякін вождзя камуністаў імянуе Камуністам -- піша з вялікай літары.

Пытанне рытарычнае і правакацыйнае:
ад ЯКОГА і для ЯКОГА народа -- народны пісьменнік Іван Шамякін?

(Працяг будзе праз два-тры дні.)

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 3 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������