Ответить на комментарий

Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў, ч. 4

Андрэй КАРАЛЕНКА

RV.FotoM2_.500_2.jpg
IMG_8975.RV_.1_2.jpg
(Працяг, частка 4.)

У частцы 3 я паказаў хлусню сямейнага біёграфа Ольгі Пронько (Машэравай) – некалькі фрагментаў, амаль канспект. Разглядаць шырэй і падрабязней яе “истину из первых уст” няма сэнсу: тыраж 3 000 экз., ёсць у кожнай бібліятэцы Беларусі, дапытлівы чытач, калі пажадае, знойдзе і ацэніць сам.

Тут я пакажу і коратка пракаментую дакументы з Архіва. Не ўсе, усяго некалькі.
А ў якасці прадмовы – фрагмент з успамінаў КАЗЛОВА Васілія Іванавіча “Людзі асобага складу”, дзе ён апавядае пра подзвігі атрада пад яго камандаю. (Упамінаюцца Грэск, Канюхі, Капыль, Слуцк -- мясціны мне добра знаёмыя з дзяцінства.)
IMG_8998.V.13.jpg Першае выданне я купіў на трэцім курсе інстытута і здзівіўся… хлусні. Менавіта – ХЛУСНІ ! Паверыць не мог, бо добра памятаў тых партызан.

Мама называла іх “сапраўднымі партызанамі”: яны не патрабавалі самагонку і сала, не крычалі на яе, не білі, а БЯСЕДАВАЛІ – распытвалі, як жывецца нам пры нямецкай акупацыі.
Мама, наіўна і чэсна, сказала “сапраўдным партызанам”:
“Якая нямецкая акупацыя? У нас немцаў няма: мы бачым іх толькі ў Грэску і Слуцку. Яны нас не чапаюць, хаця мой муж і яго брат, афіцэр краснай арміі, на фронце ваююць з немцамі. Нас грабяць і здзекуюцца з нас капыльскія бандзіты…”
І папрасіла наказаць бандзітаў.
Пасля візіту “сапраўдных партызан” капыльскія бандзіты яшчэ больш здзекваліся з нас.

Тую кнігу так “зачыталі” у інтэрнаце БПІ, што яна да мяне не вярнулася. Пазней купіў другое выданне.

Я не буду слухаць нічыіх казак-легенд пра гераізм партызан: гэтыя рабаўнікі-марадзёры змагаліся не з немцамі, а з насельніцтвам – былі ісціннымі акупантамі Капыльскага, Грэскага і заходняй часткі Слуцкага раёнаў.
У нас іх называлі капыльскімі бандзітамі: вёска Мусічы, на левым беразе р. Лакнеі, адносілася да Грэскага раёна, а бандзіты прыходзілі да нас (і ў суседнія вёскі ў напрамку Слуцка) з-за Грозава – з Капыльскага раёна.

IMG_8999.M.13.jpg
Вёска Канюхі – на правым беразе р. Лакнея.

Да 22 чэрвеня 1941 года тут дыслацыраваўся 20-ы кавалерыйскі полк 4-ай кавалерыйскай дывізіі, штаб якой размяшчаўся ў Слуцку.
IMG_6145.M.13.jpg
Вёска Канюхі. Дарога на Грозаў. Справа – ферма Грозаўскай школы-інтэрната, б. Канюхоўскага дзіцячага дома.

IMG_6135.M.13.jpg
Былая канюшня 20-га кавалерыйскага палка.

Для забяспячэння палка фуражом, прадуктамі і матэрыяламі ад Слуцка да Канюхоў была пракладзена вузкакалейная чыгунка.

В.І. Казлоў “Людзі асобага складу” (Выдавецтва “Беларусь”, Мінск 1967), стар. 255:
“Тут сумесна з атрадамі Уладзіміра Зайца захапілі былы ваенны гарадок з усім нямецкім узбраеннем і маёмасцю, узялі ў палон некалькі дзесяткаў гітлераўцаў і паліцаеў. З Канюхоў мы фактычна кантралявалі амаль увесь раён, потым перадалі гэтыя функцыі атрадам Зайца, а самі пайшлі далей. Аўтарытэт Грэскага партызанскага атрада настолькі ўзняўся, што насельніцтва, і асабліва моладзь, пачалі ўступаць ў партызанскія атрады цэлымі групамі. Праз некаторы час на Грэшчые былі арганізаваны дзве партызанскія брыгады…”

У гэтым урыўку ўсяго два словы праўды: “пайшлі далей”. Я выдзяліў іх.
У “ваенным гарадку”, -- казармы размяшчаліся за вёскай Канюхі, на ўзгорку, -- не было нямецкага гарнізона. Адразу, як кавалерысты пакінулі Канюхі канчаткова (26 чэрвеня), канюхоўцы і навакольныя сяляне да прыходу немцаў і стварэння ў Грэску адміністрацыі die Neue Ordnung, ЗАБРАЛІ УСЁ, што магло спатрэбіцца ў гаспадарцы – засталіся “голыя сцены”.
(Адначасова сяляне разбіралі вузкакалейку -- ад Канюхоў да Слуцка. Ноччу. Бо рэйкі – стратэгічны матэрыял, немцы маглі застрэліць марадзёраў.)

З восені1941 года капыльскія бандзіты пачалі рабаваць насельніцтва
бліжэйшых вёсак Капыльскага і Грэскага раёнаў. Немцы рашылі абараніць людзей ад бандытаў – стварыць на базе казарм гарнізон. Тады капыльскія бандзіты СПАЛІЛІ не толькі казармы, але і канюшні...
IMG_6146.M.13.jpg
IMG_6151.M.13.jpgIMG_6150.M13.jpg
Кажуць людзі, што казармы і канюшні спалілі самі канюхоўцы – не хацелі, каб немцы стваралі гарнізон: будзе бой – кожнаму небяспека. Ды, магчыма, сяляне баяліся адказнасці за разрабаваную маёмасць. А так -- “усё згарэла”.

Кажуць людзі, што не немцы, а капыльскія бандзіты растралялі сем’і рабаўнікоў і падпАльшчыкаў. Не толькі ў Канюхах.
Пасля вайны яны назвалі знішчаных імі людзей сувязнымі і падпОльшчыкамі – спісалі сваё злачынства на немцаў.

Кажуць людзі…
Як пачалася Перестройка, нават мая мама не хацела нічога расказваць пра тыя гады – баялася за мяне і ўнукаў...

Асабліва ўражвае ва ўспамінах Казлова:
“З Канюхоў мы фактычна кантралявалі амаль увесь раён…”
Трэба разумець: стаялі ў Канюхах сем-дзесяць дзён -- ачысцілі тэрыторыю Грэскага раёна так, што не засталося аніводнага немца.

“Недалёка ад Слуцка мы спыніліся…”
Я ведаю Грэскі, Капыльскі і Слуцкі раёны: ДЗЕ астанавіліся?

Стар. 259:
“У раёне Слуцка мы прабылі з тыдзень. Разбілі некалькі варожых гарнізонаў, разбурылі амаль усе масты цераз Случ, спалілі нафтабазу…”
“У раёне Слуцка”: нідзе, нічога канкрэтна -- хлусня на хлусні едзе і хлуснёю паганяе. “Усе масты” – колькі іх было? Пяць? Сем? Дзесяць?

Такая ПРАЎДА ад Казлова В.І. – ХЛУСНЯ на ХЛУСНІ.
Гэту “чушь собачью” партыйны вождзь Казлоў паказаў Галоўнакамандуючаму як “героический рейд по немецким тылам”. Главком шчодра аддзячыў за подзвіг – прысвоіў вайсковае званне генерал-маёра і ўзнагародзіў “Золотою Звездою” Героя Савецкага Саюза.

Яшчэ Казлоў доложил товарищу Сталину, што народ не аказвае акупантам супраціўлення, а наадварот, корміць акупантаў.
Товарищ Сталин загадаў уничтожить народ, который кормит оккупантов,.. руками оккупантов.
І з восені 1942 года загарэлася зямля пад нагамі акупантаў!..
А перш – запылалі нашы вёскі і людзі ў іх: прамалінейныя і педантычныя немцы не заўважылі правакацый -- у другі раз трапілі ў капкан “сухорукого шизофреника”…

У аўтабіяграфіях Машэрава няма даты нараджэння…
Можна прыдумаць нешта дурней?..
З такой нагоды, -- дурната несусветная! -- можна было б спаслацца на Козьму Пруткова, Ежы Станіслава Леца і савецкіх гумарыстаў -- пасмяяцца над абсурдам.
Але тут зубаскальства не да месца: дурната-АБСУРД – у аўтабіяграфіі Героя Савецкага Саюза!..

І не якога-та пятрова-сідарава, што пад аховаю ўзвода аўтаматчыкаў прабег двесце метраў па свабоднай тэрыторыі і “водрузил знамя” над “зданием”, дзе не было ніводнага салдата Вермахта, а галоўнага арганізатара партызанскага руху на тэрыторыі БССР, легендарнага партызанскага камандзіра, Галоўнага Камуніста Беларусі, яе нацыянальнага сімвала, “образованнейшего человека” і “гениального руководителя” Пятра Міронавіча Машэрава.

Ды АБСУРД настолькі неверагодны, што кваліфікаваць яго “неверагодным” будзе прыблізна: там НЕВЕРАГОДНАЕ УСЁ, што і пра што напісана – адсутнічаюць нават прызнакі праўды.
Яшчэ болей неверагодна тое, што гэты АБСУРД прыняты “в дело” як афіцыйны дакумент для рэкамендацыі Машэрава кандыдатам у члены ВКП(б) у 1942 годзе. (!!!...)
Зноў паставіў (!!!...), хаця разумею, што каму-небудзь ужо непрыена – надаела мая настойлівасць у падкрэсліванні абсурду.

Можна гадаць-здагадвацца, чаму Машэраў не напісаў “13 февраля 1918 года”, але немагчыма выказаць хаця б прыблізнае меркаванне, чаму АБСУРД быў прыняты як дакумент у 1942 годзе: як разумець немагчымае быць?

Перш, чым разглядаць далей дакументы Машэрава і іншыя афіцыйныя “бумаги”, маючыя дачыненне да яго лёсу, і выказваць меркаванні, прапаную дзве кароткія прадмовы. Яны -- СВЕДКІ часу, яго КАМЕРТОНЫ, па якіх “настраіваліся” усе дакументы дзяржавы СССР.

Прадмова ПЕРШАЯ.
Аўтабіяграфія добра знаёма майму пакаленню: за сваё жыццё я напісаў некалькі аўтабіяграфій. Першую – у 1949 годзе, пры паступленні ў 5-ы клас Дзюдзеўскай сярэдняй школы Грэскага раёна, а апошнюю – пры ўступленні ў КПСС, у 1963 годзе.
За 14 гадоў фармат аўтабіяграфіі не змяніўся – яе варыянт (“образец”) быў абавязковым: “Аўтабіяграфія
Я, Адамовіч Барыс Віктаравіч, нарадзіўся 15 верасня 1936 года ў вёсцы Курганы… Бацька, Адамовіч Віктар Дзянісавіч, загінуў у 1944 годзе.(Варыянт)
Мама, Адамовіч Жана Змітраўна, 1911 года нараджэння, працуе ў калгасе. (Варыянт)
Брат Іван, 1932 г. н. …
Брат Казімір, 1935 г. н. …
Сястра Ларыса, 1937 г. н. …
У час нямецкай акупацыі сям’я пражывала на акупіраванай тэрыторыі ў Н-раёне.”
Менавіта так пісалі мы – з абзаца пра кожнага члена сям’і.

У ваенкамаце запаўнялі “Личный листок по учёту кадров”, у якім былі дадатковыя пытанні пра радню: хто служыў у паліцыі, хто жыве за граніцаю – дзе, адрасы?

Прадмова ДРУГАЯ.
.02.М.131.jpg .02.М.132.3.jpg
1940 год, “лагерныя зборы”. На пятліцах – “артылерыя”.
(Пасля збораў – званне “малодшы лэйтэнант”, камандзір артылерыйскага ўзвода.)

КАРАЛЕНКА Іван Кузьміч -- мая блізкая радня, для зручнасці мы называліся “дваюраднымі братамі”, хаця радство на адну ступеню далей. А па адносінах -- браты родныя. Дай Бог такіх адносінаў усім са сваёй раднёю…

У 1939 годзе Іван Караленка скончыў Рагачоўскае педагагічнае вучылішча і працаваў у школе ў Аршанскім раёне.
Час і абставіны скарэктыравалі камандзірскую пасаду: у пачатку ліпеня 1941 года малодшы лейтэнант Иван КОРОЛЕНКО камандаваў кулямётным узводам стралковай роты.
Дывізія адступала ў напрамку Гомеля… Камандзір батальёна загінуў, у страю засталося каля 120 чырвонаармейцаў, у іх роце – 33, Іван – старшы па званню. Ён і стаў камандзірам “роты”.

Боепрыпасаў не засталося, прадуктаў таксама.
Пахавалі загінуўшых, сабралі зброю, падзялілі патроны. З сабою ўзялі асабістую зброю, два пісталеты і некалькі ручных кулямётаў. Станковыя кулямёты пашкодзілі: з імі праз лес і балота не прайсці.
Батальён “разыйшоўся па-ротна”: рашылі, што так будзе лягчэй пазбегнуць сутыкнення з немцамі і выйсці да сваіх.

Немцы наступалі толькі днём, па дарогах і адкрытай мясцовасці, таму “рота” адступала ноччу: днём хаваліся ў кустах, лясах і балотах. Умовы не роўныя, але аказацца ў акружэнні ніхто не хацеў, таму “выраўнялі” хуткасць: адступалі так, каб немцы не дагналі і не акружылі.

“Рота”, 32 чырвонаармейцы і камандзір, у верасні выйшла на пазіцыі 13-й арміі ў Бранскай вобласці. Усіх адразу – у штаб палка, прыйшлі “асабісты”. Дапросы -- па аднаму : дзе?, чаму?, калі?, як? Зверылі: у адказах -- супадзенне дэталяў. Чырвонаармейцаў распрадзялілі па ротах-узводах, а камандзіра – у асобную палатку пры штабе арміі.
Але не арыштавалі.

Назаўтра вызвалі: “Пішы аўтабіяграфію”. (Менавіта так.) Напісаў. Абед. Палатка. Вячэра. Вызвалі ноччу ў хату да “асабіста”: “Пішы аўтабіяграфію болей падрабязна”. Паглядзеў здзіўлена: ноч, ледзь свеціць керасінавая лампа... Напісаў “болей падрабязна”.
Днём: “асабіст” паклаў лісты побач – параўнаў: “Вот тут не саўпадае і тут не саўпадае – дзе правільна? Пішы яшчэ падрабязней”.
Што не саўпадае і як “яшчэ падрабязней”? Аказалася, “яшчэ падрабязней” – звесткі пра дваюрадных братоў, двух камандзіраў і радавога Чырвонай Арміі: “Что известно?” Што магло быць “известно” у верасні 1941 года?
Вызвалі ноччу…

ТАК, 13 дзён днём і ноччу, пісаў АЎТАБІЯГРАФІЮ малодшы лейтэнант Короленко Иван Кузьмич, камандзір узвода, не быўшы ні ў акружэнні, ні ў палоне і не “сотрудничавший с оккупантами”.
На чатырнаццаты аб’явілі: “Залічаны ў палітупраўленне арміі”.

Разглядзім дэтальна аўтабіяграфію МАШЕРОВА Петра Мироновича, здаўшагася немцам у палон і “сотрудничавшего с оккупантами”.
У аўтабіяграфіі Машэрава адсутнічае дата нараджэння: “Родился я в 1918 году в д. Ширки…”
Дата -- дробязь якая! Гэты лёсавызначальны дакумент увогуле нават і прыблізна не адпавядае штатнаму “образцу”. Горш: ён не адпавядае элементарна разумнаму(!) “фармату” дакумента:
“Отец в 1937 году был арестован органами НКВД и осуждён как будто на три года, точно не знаю…”
Отец -- без імя і фаміліі!!!...
Пра маму, брата і сясцёр – ні слова!!!... Нават не сказана, ДЗЕ яны знаходзяцца.
Пра палон і вяртанне дамоў -- ні слова!!!...
Пра “сотрудничество с оккупантами”:
“Во время войны, с 15/VIII – 41 год по 18/IV – 42 год работал счетоводом в колхозе Россоно , Россонского р-на, одновременно с этим с 1/II – по 18/IV – 1942 г. работал учителем в Россонской семилетке".
Дата: “18/VII – 42 год”.
Дэталь: “Во время войны, с 15/VIII – 41 год по 18/IV – 42 год…” -- напісана “18/VII – 42 год” !!!...

Такая АБСУРДНАЯ аўтабіяграфія Машэрава – у ліпені 1942 года да заявы аб ўступленні кандыдатам у члены ВКП(б) !!!...

Паставіў тры клічнікі (!!!) і шматкроп’е (…), каб звярнуць увагу чытачоў на АБСУРД, які ўявіць немагчыма. А ён – рэальнасць!
Болей жорсткая характарыстыка дакумента недапушчальная: яе могуць назваць “ругался матом”.

Калі глядзець на аўтабіяграфію Машэрава нейтральна, з юрыдычнага боку – злачынства ўвачавідкі. У 1942 годзе – ваеннае злачынства. Паслядоўна – ваенны трыбунал і растрэл перад строем.
Машэрава не судзілі – яго прынялі кандыдатам у члены ВКП(б).

У наступных аўтабіяграфіях і “Личных листках по учёту кадров” -- такі ж абсурд-на-абсурдзе і блытаніна. Але на ўсіх дакументах – подпісы: “нач. штаба”, “командир”, “военный комиссар”. Пазней -- “начальник 3-й части”, “подполковник”, “гвардии полковник”. На некаторых -- пячаткі.

Дэталі: “В Армии не был”, “в Красной Армии не служил”.
Але “попал в окружение с 51 корпусом” і “Попал в плен 23. 7. 42 г.”
Абсурд – як на далонях: калі “попал в окружение с 51 корпусом” і “попал в плен”, значыць быў у ваеннай – чырвонаармейскай! – уніформе!!!...

“В Армии не был”: у 1942 годзе гэтых чатырох слоў было дастаткова, каб аўтара аўтабіяграфіі, сына “ворага народа”, настаўніка (па адукацыі) і ваеннаабавязанага (!) растраляць як лазутчыка-шпіёна-здрадніка. Тым болей, што літаральна ўчора ён служыў у акупантаў.
Але Машэрава прымаюць кандыдатам у члены ВКП(б): абсурдная фантазія – рэальнасць, пацверджаная дакументальна.

Дзеля чаго -- прымітыўныя “хітрасці” з нахабнейшай хлуснёю?
Адказ – у дзвух частках. Першая частка – прадмова, другая – канечная мэта хлусні.

Прадмова. Па-першае, да абсурду ў дакументах Машэрава неабходна ставіцца надзвычай удумліва, бо, -- я паўтараю гэты пастулат, -- у біяграфіі (і любых дакументах) хлусні дзеля хлусні не бывае: пад хлуснёю схавана праўда. Схаваная праўда ваеннага часу – ваенныя злачынствы.

Па-другое, пастаянна помніць, што “слово партии – правда”, а разумець наадварот.
Напамінаю самы распаўсюджаны “штамп” савецкай прапаганды:
міністр імперскай прапаганды Трэцяга Райха доктар Іозеф Геббельс – цынічны хлус, чаго ніколі не скрываў. Яго тэзіс: “Чем наглее ложь, тем больше шансов, что ей поверят”.
Савецкіх “геббельсаў” не называю, хаця доктар Геббельс ім і ў падмёткі не годны.

Доктар Геббельс – наіўны школьнік пачатковага класа:
Машэраў “попал в плен” у цывільным адзенні і без зброі, а НЕ “сдался в плен” у чырвонаармейскай ўніформе з вінтоўкаю: ён не чырвонаармеец-здраднік, а ні ў чым невіноўная ахвяра вайны.

У 1941 годзе немцы ставіліся з паразуменнем – і прагматычна! -- да людзей, якія ішлі-уцякалі на ўсход -- загадвалі ім вяртацца дамоў. Ды ў бежанцаў рэальна альтэрнатывы не існавала.
Ні пра які палон у адносінах да цывільных уцекачоў размовы не было: яны павіны вярнуцца і працаваць – касіць сена, жаць-малаціць жыта, выбіраць бульбу, даіць кароў, пілаваць лес, церці лён: Вермахту і Дойчлянду патрэбны прадукты, фураж і матэрыялы.
Элементарна проста і натуральна.

51-ы корпус як самастойнае злучэнне ў ТОЙ ЧАС у аперацыях не ўдзельнічаў – толькі ў саставе 22-й арміі, якая была сфарміраваная ва Уральскай ваеннай акрузе, і толькі-толькі ўступіла ў бой.
Значыць, Машэраў аказаўся на пазіцыях 51-га корпуса пры адступленні ў саставе іншай вайсковай часткі. Якой?

У 51-м корпусе -- тры дывізіі. Нумерацыя дывізій Чырвонай Арміі – ад “1-й” да “316-й” і далей. У кожнай дывізіі – чатыры палкі: тры стралковыя і адзін артылерыйскі. (Была і іншая структура.) Кожны полк – пад нумарам.
Таму Машэраў павінен быў указаць нумар дывізіі і нумар палка (або іншай часткі дывізіі) і сваю пасаду: азбука.

“В Красной Армии не служил” разшыфроўваецца “прысягу не прымаў”: ён -- ахвяра, а не ваенны злачынца.

Пад абсурднаю хлуснёю Машэрава пра палон і 51-ы корпус схавана ваеннае злачынства: БРОСИЛ ОРУЖИЕ и СДАЛСЯ в ПЛЕН.
Гэта – толькі бачная частка ваеннага злачынства Машэрава. Пра другую, болей важную, далей.

Начальнік-камандзір, які ў 1942 годзе прымаў дакументы ў Машэрава, ведаў дэталі ТАГО ЧАСУ. Але не запатрабаваў у Машэрава ўдакладнення -- загадаў прыняць здрадніка ў партыю.

“Чушь собачью” ад Машэрава на працягу многіх гадоў чыталі ў Архіве не толькі антановічы-і-якутавы ды іншыя около-журналісты ад ЖЭКа, а і прафесійныя ваенныя, палкоўнікі і падпалкоўнікі “ваенных” газет і журналаў, гісторыкі.
Але ніхто з даследчыкаў “не бачыў” праўду, якая ўвачавідкі: у дакументах Машэрава не проста абсурдная хлусня, а і фальсіфікацыя самых вядомых, “азбучных”, рэалій часу.

30 гадоў архіў Машэрава даступны для ўсіх.
Але ніхто з даследчыкаў не задаў сабе пытання: як стала магчымаю такая неверагодная, – і абсурдная з любога погляду, – хлусня-фальсіфікаця ў дакументах партызана ў 1942 годзе?
Ды ўступаючага ў ВКП(б)…
Ды здаўшагася немцам у палон і “сотрудничавшего с оккупантами”…

Пытанні рытарычныя: ва ўспамінах былых партызанскіх камандзіраў-начальнікаў -- хлусня на хлусні. (Я паказаў хлусню ў Казлова.) Пра мастацкія творы лепей маўчаць…
Розніца ў тым, што тут – архіўныя ДАКУМЕНТЫ з подпісамі і пячаткамі...

А побач ляжаць дакументы, -- з подпісамі і пячаткамі! -- якія поўнасцю абвяргаюць іх, гэта значыць выкрываюць Машэрава як здрадніка і прыслужніка акупантаў.
У дадатак – афіцыйныя дакументы СССР і Трэцяга Райха, пра якія кожны гісторык ведае са школы – можна зверыць і ўбачыць: напісанае Машэравым – хлусня. Гэта бачна нават (!) у кнізе “Памяць. Расонскі раён”.

Як СТАЛА МАГЧЫМАЮ неверагодная ХЛУСНЯ-ФАЛЬСІФІКАЦЫЯ ў афіцыйных дакументах прымітыўнага чалавека, які быў на самай нізкай ступені савецкай іерархіі?
ЧАМУ начальнікі-камандзіры не толькі не растралялі двойчы здрадніка, а наадварот – пастаянна яго павышалі і ўзнагародзілі вышэйшай ваеннай адзнакаю дзяржавы?

Адказ адзін: аўтабіяграфія (і ншыя дакументы) напісаны пад дыктоўку Кансультанта-Пакравіцеля-з-“маузерам” і паўнамоцтвамі вяршыць суд. І ён звяршыў суд: замест таго, каб растраляць двойчы ваеннага злачынцу Машэрава П.М., -- здаўся ў палон немцам і “сотрудничал с оккупантами”, -- загадаў прыняць яго кандыдатам у члены ВКП(б).
З гэтага часу ўжо двойчы здраднік Машэраў будзе вяршыць суд…

Хто ён, Кансультант-Пакравіцель-з-“маузерам”? Адкуль узяўся?
Як знайшоў Машэрава? Чаму сярод здраднікаў выбраў менавіта яго?
Уражанне такое: НЕХТА Кансультант-Пакравіцель-з-“маузерам” ведаў Машэрава і яго сям’ю з даваеннага часу.

Ашаламляльная кар’ера сына "ворага народа" настаўніка гісторыі Паўла Машэрава.
Паралельна з ёю – загадкавыя з’явы: там, дзе ён паяўляўся, знікалі людзі і вызваляліся пасады для яго, а потым для яго брата Пятра – як па ўзмаху “волшебной палочки”.
Хто яго накіроўваў? Хто разчышчаў дарогу – у чыіх руках была “волшебная палочка”?

Дэталі.
Патэфон да вайны – дарагі “музычны інструмент” коштам месячную зарплату настаўніка. Павел купіў.
Веласіпед – перш не “средство передвижения”, а раскоша-забава, каштавала дзве месячныя зарплаты. Ды купіць дазвалялася не кожнаму – па выбару раённых начальнікаў.
Сям’я прадала дабротную сядзібу ў в. Шыркі, але ў Расонах не купіла новую хату, а атрымала казённую кватэру.

Можа, не варта б звяртаць увагу на гэтыя дэталі, але яны – “макавыя зярняткі” праўды ў агульнай хлусні. Ды ёсць яшчэ адно “зярнятка” як “праўда факта” – ПІЯНІНА.
ПІЯНІНА – адна з самых-самых тайных тайн сям’і Машэравых.
Меркавання па гэтай тайне не выказваю -- пакідаю асобным радком-абзацам.
Тайн у Машэрава многа. Калі казаць дакладна – незлічона.

У вёсках Леткаўшчына, Мусічы і Храноў Слуцкага павета жылі тры паны. Не багатыя, але – паны. Іх сядзібы называліся панскімі дварамі. Дарогі ад аднаго двара да другога яшчэ за маю памяць сяльчане называлі дворнымі.
У нашых паноў такіх музычных інструментаў не было -- толькі ў Слуцку.
АДКУЛЬ і ЯК піяніна трапіла ў хату селяніна на хутары за лесам-балотам?
ЯК і ХТО потым перавёз яго ў Расоны? Калі?
Гэта ж была ПАДЗЕЯ ў сям'і. Ды і Расонах. Чаму ўсе біёграфы замаўчалі яе?

Кансультант-Пакравіцель-з-“маузерам” загадаў ст. лейтэнанту Чырвонай Арміі ГІГЕЛЕВУ Пятру Егоравічу, аднаму з арганізатараў падполля і партызанскага атрада, напісаць рэкамендацыю Машэраву для ўступлення кандыдатам у члены ВКП(б), хаця да гэтага Гігелеў П.Е. і ў вочы не бачыў Машэрава.

19 верасня 1942 года ст. лейтэнант Гігелеў П.Е. і яго брат палітрук Чырвонай Арміі Гігелеў Мікалай, -- да стварэння партызанскага атрада яны жылі ў вёсцы Пірагі падпольна, -- адначасова загінулі ў баю, у якім НЕ ўдзельнічалі.
Пазней загіне ў неіснаваўшым баю іх аднасельчанін і таварыш па падполлю Уладзімір Хамчаноўскі.
(Машэраў, стаўшы першым сакратаром ЦК КПБ, прыдумае прыгожую легенду пра яго гібель: сабою засланіў яго, камандзіра атрада!..
І ў 1965 годзе прадставіць да звання Героя Савецкага Саюза.
Так Машэраў пацвердзіў, што ён камандаваў атрадам.

Хаця ніякага атрада пад камандаю Машэрава не існавала. А “бой адбыўся” там, дзе прыдуманы атрад пад камандаю Машэрава дзейнічаць не мог: зона іншай брыгады. Трэба разумець, Хамчаноўскага устранили, як і братоў Гігелевых. Як і іншых падпольшчыкаў. Каго? Колькі?.. Хто ведаў і мог сказаць, самі ўдзельнічалі ў гэтых аперацыях.)

ХТО ёсць ХТО ўсемагутны Кансультант-Пакравіцель-з-“маузерам”, што стаяў за спіною партыйнага сакратара, калі той зацвярджаў і падшываў “в дело” абсурдны дакумент, а пасля выпісваў партыйны білет здрадніку і пасобніку акупантаў Машэраву?
Яго імя біёграфы не называюць.

Але вядома імя і пасада партыйнага сакратара -- першы сакратар падпольнага Расонскага РК КП(б)Б ЛАПЕНКА Варфаламей Якаўлевіч.

002.1_0.jpg Праз два месяцы пасля таго, як Лапенка В.Я. уручыў Машэраву П.М. партыйны білет, ён быццам бы загінуў у неверагодна абсурднай аварыі самалёта, на якім быццам бы выляцеў у Маскву: самалёт зачапіўся калёсамі за тэлефонныя правады і ўпаў на пні вырубленага лесу. Але не загарэўся, пілот і штурман вярнуліся ў атрад і паведамілі, што Лапенка і два яго памочнікі загінулі.

Першы сакратар Расонскага РК КП(б)Б Лапенка В.Я. (з 14 ліпеня -- падпольнага Расонскага РК КП(б)Б) не толькі загінуў фізічна, але з таго часу згінуў увогуле як кіраўнік раёна і арганізатар падполля і партызанскіх атрадаў у раёне.
Лапенка згінуў увогуле, каб вярнуўшыйся з палону здраднік і прыслужнік акупантаў ніхто-і-нішто Машэраў П.М. арганізаваў падполле і стварыў партызанскі атрад.

Пасля гібелі Машэрава Лапенка В.Я. “уваскрос” у назве вуліцы ў Расонах.
Можна меркаваць, што жонка і дзеці Лапенкі таксама знішчаныя, інакш за 32 гады хто-нібудзь адазваўся б – сказаў бы хоць слова праўды.

Загінуўшага Лапенку замяніў на пасадзе першага сакратара падпольнага Расонскага РК КП(б)Б ВАСІЛЕВІЧ Яфрэм Пятровіч.
Ён разам з Лапенкам і іншымі кіраўнікамі ствараў падполле, а потым – партызанскія атрады.

003.1_0.jpgАле Васілевіч Я.Ф. -- пад прыстаўленым да затылка “маузерам”! -- напісаў легенду: падполле арганізаваў і стварыў першы партызанскі атрад Машэраў П.М. Спачатку ён называўся атрадам “Дубняка”, пасля – імя Шчорса. Атрад імя Шчорса пад камандаваннем Машэрава хутка павялічыўся да 150 партызан і граміў нямецкія гарнізоны не толькі на поўначы Віцебскай вобласці, але і ў суседніх раёнах Латвіі і Калінінскай вобласці РСФСР.

Пытанне лагічнае ПЕРШАЕ.
Калі Машэраў П.М., здаўшыйся ў палон немцам і потым працаваўшы “счетоводом” у калгасе і настаўнікам “в Россонской семилетке”, – дважды предатель! -- стварыў падполле і першы партызанскі атрад, то што рабіў і чым займаўся з 22 чэрвеня па 13 ліпеня 1941 года – 21 дзень! -- старшыня Расонскага райвыканкама камуніст Васілевіч Я.П.?

Пытанне лагічнае ДРУГОЕ.
Чым займаўся і што рабіў першы сакратар Расонскага РК КП(б)Б Лапенка В.Я.?
Чым займаліся -- 21 дзень! -- Начальнік міліцыі і Ваенны камісар Расонскага раёна?..
Біёграфы Машэрава не называюць іх імён-фамілій – быццам не існавала ні такіх пасад у адміністрацыі раёна, ні імён людзей, арганізоўваўшых супраціўленне захопнікам.

Тлумачэнне для недасведчых.
Калі б Лапенка і Васілевіч сумесна з Начальнікам міліцыі, Ваенным камісарам і іншымі кіраўнікамі адміністрацыі Расонскага раёна не стварылі арганізацыйна падполле да 14 ліпеня 1941 года, не падрыхтавалі склады зброі, боепрыпасаў, харчавання і медыкаментаў да прыходу немцаў, то ў канцы жнівеня 1941 года іх растралялі б інспектары ЦК КПБ, якія правяралі выкананне Дырэктывы № 1 і Дырэктывы № 2 на ўсход ад ракі Беразіна.

Усе кіраўнікі раёна засталіся жывымі: яны выканалі Дырэктывы № 1 і № 2.
І кіравалі падпольнымі групамі, камандавалі атрадамі: у ліпені 1942 года ў Расонскім раёне дзейнічалі 12 (дванаццаць !!!...) партызанскіх атрадаў, створаных пад кіраўніцтвам Лапенкі, Васілевіча і Ахоціна.

Пытанне лагічнае ТРЭЦЯЕ.
Чым займаліся 12 атрадаў, створаных пад кіраўніцтвам Лапенкі, Васілевіча і Ахоціна і аб’яднаных у брыгаду “За советскую белорусь”?
(“12” – лічба афіцыйная: “Докладная записка”, “19 июля 1942 г”, подпіс “Петраков”. Назва брыгады -- літаральна.)

Пытанне лагічнае ЧАЦВЁРТАЕ.
Чым займаліся “три группировки партизанских отрядов – Россонская, Освейская и Дриссенская”? (“Докладная записка”, “19 июля 1942 г., подпіс “Петраков”)

Васілевіч Я.П. не загінуў ні ў баю, як браты Пётр і Мікалай Гігелевы, ні пры аварыі самалёта, як Лапенка: са снежня1943 года ён згінуў недзе на пасадзе старшыні сельсавета ў вызваленым раёне.
Пасля гібелі Машэрава Васілевіч, як і Лапенка, “уваскрос” у назве вуліцы ў Расонах.
Няўжо і ён не расказаў сваім дзецям праўды? Няўжо і яго жонку і дзяцей знішчылі па загаду Кансультанта-Пакравіцеля-з-“маузерам”?

Хто такі Ахоцін Р.А.?
004.1_0.jpgДзеля чаго з яго жыцця выкінуты перыяд з мая 1940 года па жнівень 1941 года?

Для таго, каб яго не было ў Расонах – каб здраднік і прыслужнік акупантаў ніхто-і-нішто Машэраў арганізаваў падполле і партызанскі атрад: Ахоцін працаваў ваенным камісарам Расонскага раёна – сумесна з Лапенкам і Васілевічам ствараў падполле і базы для атрадаў.
Ахоціна не ліквідавалі, як братоў Гігелевых і Хамчаноўскага, але і падняцца высока не дазволілі.

Няўжо і ён не паведаміў сваім дзецям праўду? (Магчыма, пытанне некарэктнае…)

005.131.jpg “Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945”, Мінск 1990

Пра першага сакратара Расонскага РК КП(б)Б Лапенку В.Я. (і пра старшыню Расонскага райвыканкама Васілевіча Я.П., і пра Ахоціна Р.А.) напісана: “адзін з кіраўнікоў парт. падполля і партыз. руху ў Віцебскай вобласці”.
Гэта значыць, што ў Расонскім раёне яны НІЧОГА НЕ арганізоўвалі і НЕ стваралі, а толькі кіравалі (!) нейкім “парт. падполлем і партыз. рухам” недзе(!!!) у Віцебскай вобласці.
А падполле арганізаваў і стварыў першы партызанскі атрад ў Расонскім раёне ніхто-і-нішто -- і дважды предатель!!! -- Машэраў П.М.

На падставе легенды, напісанай Васілевічам Я.П. у 1943 годзе пад прыстаўленым да затылка “маузерам”, у 1944 годзе была падрыхтавана легендарная рэляцыя на прадстаўленне Машэрава да ордэна Леніна і прысуджэння яму звання Героя Савецкага Саюза.
А за якія заслугі імёнамі Лапенкі, Васілевіча і Ахоціна названы вуліцы ў горадзе Расоны?..

Энцыклапедыя выдадзена ў 1990 годзе.
Аўтары артыкулаў і кансультанты – кандыдаты і дактары гістарычных і іншых навук: Машэраў і банда яго памочнікаў шчодра плацілі за хлусню-фальсіфікацыі і “фигуру умолчания” – за злачынствы. Злачынцы ўдзячныя яму. І іх дзеці-унукі-праунукі.

Сярод начальнікаў аддзелаў ЦК КПБ, кіраўнікоў выдавецтва і кансультантаў – былыя партызаны. Сёння кіруюць-камандуюць іх дзеці-унукі-праунукі.

Сатана спраўляе тут суд, баль і трызну: фальсіфікацыі пад Машэрава вечныя. (?)

“Достоин присвоения звания ГЕРОЯ…”
“НАГРАДНОЙ ЛИСТ…
Краткое, конкретное изложение личного боевого опыта или заслуг” –
дзве старонкі машынапіснага тэста праз адзін інтэрвал: хлусня фантастычная і абсурдная.
А калі разглядаць па дэталях, -- у дэталях д’ябал сядзіць! – то паверыць цяжка, што такое напісаў мужчына ў ваеннай уніформе.

 лист.RV_.jpg Хлусня фантастычная і абсурдная…
І такі погляд на характарыстыку “личного опыта или заслуг” Машэрава -- прыблізны і завышаны, бо ў “Наградном листе” няма не толькі ніводнага слова праўды, -- яе і быть не магло! -- але фантазія пераузыходзіць фізічную рэальнасць: на дзвух старонках апісаны прыдуманыя баявыя дзеянні атрада, якія маглі быць пад сілу толькі брыгадзе або стралковаму палку. Магчыма, дывізіі.

Калі параўноўваць з хлуснёю ва ўспамінах Казлова, то тут няма нават і двух слоў праўды: ХЛУСНЯ АБСАЛЮТНАЯ.

 лист.RV_.2.jpg
Прачытаем уважліва – разглядзім дзве канкрэтныя дэталі: “легковую машину” і “несколько офицеров” у ёй.

Opel.RV_.jpg Афіцэры Вермахта карысталіся аутамабілямі Opel-Kapitan, ён на ўзроўні савецкай “эмкі”. Чатыры месцы.
Вадзіцель – салдат. “Капитан Дрэтуньской полевой жандармерии” – афіцер. А яшчэ “несколько офицеров” – болей двух. Але болей двух не памесцяцца: ХЛУСНЯ.

Ды не маглі ТРЫ афіцэры Вермахта ехаць вось так: гэта – камандаванне роты... А дзе ж салдаты роты?..
Прыдумаць дурней складана.

У гэтых “пятнадцати смельчаков” быў ручны кулямёт, аўтамат і 12 вінтовак.
У Машэрава -- пісталет. І ўсе адначасова лупілі па машыне, не шкадуючы патронаў. Але Машэраў “был ранен в ногу”.
“За мной, в атаку!” – ён жа бег першым…

Такі АБСУРД – да звання Герой Савецкага Саюза…
Так ваявалі народныя мсціўцы -- партызаны-героі. І -- Героі.

Дэталь.
Што тычыцца “данных о подпольной партийной организации”, то такая “бумага” існавала ў адзіным экзэмпляры і знаходзілася ў сейфе падпольнага Расонскага РК КП(б)Б. Але ў ёй не было фаміліі Машэрава і яго “подпольной группы”: тая “бумага” напісана да віртуальнага вяртання Машэрава з палону “от прусской границы”.
Усё – абсурдная ХЛУСНЯ на ХЛУСНІ.

“Конкретное изложение” заканчваецца абагульняючым абзацам:
“Тов. Машеров – первый организатор и инициатор партизанского движения в Россонском районе, Витебской области, которое в дальнейшем выросло во всенародное восстание и создало огромный партизанский край в 10.000 кв.клм, полностью сбросивший немецкое иго и восстановивший советскую власть.
Дважды раненый т. Машеров за время двухлетней борьбы с немецими захватчиками проявил большое личное мужество и отвагу, отдавая все свои силы, знания и способности этой борьбе и не жалея своей жизни.
Достоин присвоения звания ГЕРОЯ СОВЕТСКОГО СОЮЗА.

НАЧАЛЬНИК БЕЛОРУССКОГО ШТАБА ПАРТИЗАНСКОГО ДВИЖЕНИЯ -- /П.КАЛИНИН/ “

“Тов. Машеров – первый организатор и инициатор партизанского движения в Россонском районе,..”
Паўтарыў выпіску і выдзяліў шрыфтам: не толькі арганізатар, але і ІНІЦЫЯТАР.
А як разглядаць Дырэктывы № 1 і № 2 ЦК КП(б)Б? А Дырэктыву СНК СССР і ЦК ВКП(б)Б ад 29 чэрвеня 1941 года?..

Калі пагадзіцца, што ў абагульняючым абзацы ўсё – праўда, што ўтварыўся “огромный партизанский край в 10.000 кв.клм, полностью сбросивший немецкое иго и восстановивший советскую власть”, то
ЧАМУ ў Расонскім раёне загінулі 3750 жыхароў, а 1530 вывезеныя ў Нямеччыну?

Калі партызаны “восстановили советскую власть”, то
ЧАМУ камандаванне 2-га Прыбалтыйскага фронту выкарыстала для вызвалення раёна ад немцаў ажно чатыры дывізіі?
Навошта такая армія? Там жа не было ніякіх дотаў-умацаванняў – толькі адступаючыя па лясной і забалочанай мясцовасці немцы, разгромленыя пад Полацкам.
Там у іх, разгромленых, не было за што “зачапіцца”, а ў небе – савецкія самалёты.
Значыць, чатыры дывізіі, -- каля 40 000 чалавек! – таксама хлусня?

УСЁ пра МАШЭРАВА – абсалютная ХЛУСНЯ: дакументы афіцыйныя, архіўныя.
Таму МАШЭРАЎ – абсалютна ЛЕГЕНДАРНЫ: ніводнага слова праўды.

Хто сумняваецца – вазьміце пашпарт і ідзіце ў Архіў: Вам пакажуць тое, што бачыў я. Магчыма, Ваш погляд на хлусню і фальсіфікацыі будзе іншым, бо мой –
па праву памяці святой.

Як магло такое быць – ХТО выканаў сальто-мортале над пропасцю?
Дзеля чаго?
І без страхоўкі?
Без страхоўкі немагчыма: ХТО распрацаваў АПЕРАЦЫЮ і ХТО страхаваў?

(Працяг -- праз два-тры дні.)

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
4 + 8 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������