Ответить на комментарий

19 мая: "КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО" - 2013

Андрэй Караленка

19 мая: “КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО” – 2013
IMG_9276.RV_.2.jpg IMG_9285.RV_.2.jpg
Той жа спорткомплекс… Той жа куст бэзу – цвіце.

IMG_9377.RV2_.jpgIMG_9383.RV2_.jpg
Той жа пантонны мост, крыху пашкоджаны ў мінулым годзе.
Той жа адзінокі лебедзь -- плавае ў тым жа месцы.

IMG_9320.RV_.2.jpgIMG_9292.RV_.2.jpg
Тыя ж марафонцы і марафонкі – прыгожыя і шустрыя. Не так многа, як бывала, але прыемна і гэта, бо “как-кей – наше всё!”: усе грошы – туды.
Толькі дзеці, мабыць, іншыя: тыя, што беглі чатыры гады таму, сядзяць за компамі – змагаюцца з танкамі праціўніка, а тут бяжыць “новае пакаленне”: увы, прычына тая ж – “как-кей – наше всё”. І яшчэ мільярды – на нейкую Ланскую: краіне навязаныя ўблюдачныя прыярытэты.

IMG_9400.RV_.2.jpg УСЁ ТАК, як было заўсёды.
Але ў трэці раз без Віктара Новіка…

Жодзінцы “прытармазіліся” пры ад’ездзе з дому ды стаялі ў дарозе з-за неіспраўнасці аўтобуса – крыху спазніліся: не маглі купіць кветкі, каб ускласці да апошняга прытулку Віктара. Таму пайшлі на ПАГОРАК у прамяжутку перад стартамі: абставіны аказаліся вышэй нас – прадыктавалі свой рэгламент.
Я не пайшоў разам з усімі, бо мог спазніцца на свой старт.
Прабач, Віктар…

Пазней, пасля фінішу і фотарэпартажу, я пайшоў на ПАГОРАК адзін.
Памяць у мяне дрэнная, а новых пахаванняў мноства: хадзіў, прыпамінаў, углядаўся, вяртаўся назад – не знайшоў месца твайго апошняга прытулку.
Прабач, Віктар…
Буду жывы – прыеду ў наступным годзе, нават калі бегчы не змагу.

Па рэгламенту я бег тры кіламетры, потым “ішоў рэверсам” па капыльскіх узгорках -- для фотарэпартажу, і пастаянна быццам чуў тваё прывітанне “Жыве Беларусь!”.
Яшчэ жыве…

На “рэверсе” сустрэў вось гэтага марафонца.
IMG_9323.RV_.2.1.jpg
Хоць я і сляпы, але НЕШТА заўважыў, праўда, не адразу зразумеў, ШТО. Прыглядзеўся пазней – ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!...
Яшчэ не зусім задушылі -- дыхае...

У канцы анонса друкую “аптымістычнае фота” -- як абяцанне, што пазней будзе поўны рэпартаж на старонцы "Марафон".
IMG_9408.RV_.2.jpg
Магчыма, пакажу не ўсё і не ўсіх, -- зрабіў 122 фатаграфіі, -- магчыма, не ўсе атрымаліся такімі прыгожымі, але добра атрымалася галоўнае -- “Капыльскае кальцо”: марафонкі і марафонцы, узгоркі-пагоркі, возера, пантонны мост, крыху ўзнагароджання і… навальніца на развітанне.

Увы, сёння не магу сказаць “Да сустрэчы ў Бабруйску!”: есць сямейныя і арганізацыйныя перашкоды. Але калі павязе…

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������