Андрэй Караленка
Смалявічы: “ЯБЛОЧНЫЙ КРОСС”
У канцы верасня ў горадзе Смалявічы, што паміж Мінскам і Барысавам, адбыўся фізкульт-прабег пад назваю “Яблочный кроосс”, прысвечаны 565-годдзю горада Смалявічы.
Старэйшым удзельнікам прабегу аказаўся жодзінец Мікалай ШУРАНКОЎ.
Мікалай Мікалаявіч з дзяцінства добра ведае Смалявічы, а калісці ведаў і ўсіх актыўных фізкультурнікаў раёна, з веласіпедыстамі і футбалістамі дружыў, удзельнічаў не толькі ў раённых спаборніцтвах, а і ў абласных і беларускіх.
Сёння Шуранкоў -- актыўны марафонец.
Увы, нікога з былых сяброў-таварышаў ён не сустрэў на прабегу…
Шуранкоў бег дыстанцыю 3.600 метраў. І як старэйшы ўдзельнік прабега атрымаў прыз.
УЗРОСТ горада Смалявічы -- важны і цікавы, асабліва для гісторыкаў.
Гэтая асаблівасць будзе бачнаю, калі параўнаць даты ўтварэння паселішчаў паміж Мінскам і Барысавам: Калодзішы(Гарадзішча) --Смалявічы--Жодзіна. І далей -- да Воршы і Смаленска.
Шкада, што я не гісторык…
А, можа, перш, чым шкадаваць, варта пачытаць гісторыі-біяграфіі саміх гісторыкаў і задумацца?..
УСІХ гісторыкаў бальшавікі знішчылі, а тых, каму даравалі жыць, ператварылі ў лжэ-гісторыкаў. А лжэ-гісторыкі нарадзілі дзяцей-лжэ-гісторыкаў -- такая НАША гісторыя.
Прадстаўнікі птушкафабрыкі.
Сяргей з пляменнікам і Арцёмам Барабаншчыкавым.
Суддзі рыхтуюцца…
ПРАТАКОЛ
БЕГ і УЗНАГАРОДЖАННЕ
Прызы для ўсіх удзельнікаў прабегу -- прыгожыя, салодкія яблыкі.
Уручэнне прыза Мікалаю Шуранкову.
Последние комментарии
6 лет 15 недель назад
6 лет 29 недель назад
7 лет 1 неделя назад
8 лет 25 недель назад
9 лет 29 недель назад
10 лет 16 недель назад
10 лет 23 недели назад
10 лет 33 недели назад
10 лет 39 недель назад
10 лет 44 недели назад