Андрэй Караленка
Міла Караленка (фота)
ЖОДЗІНА-2013: крос “БЕЛАЗ-65”
2 лістапада ў Жодзіне праводзілася адкрытае першынство па лёгкаатлетычнаму кросу сярод навучэнцаў спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерва (СДЮШАР) Беларускага аўтазавода па праграме мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю прадпрыемства.
Для ўдзелу ў спаборніцтвах настаўнікі прывезлі дзяцей не толькі з бліжайшых да Жодзіна гарадоў -- Барысава, Мінска, Смалявічаў і Чэрвеня, а нават з далёкага Жлобіна.
Што тычыцца непасрэдна Жодзіна, то разам з навучэнцамі белазаўскай спартыўнай школы ўдзельнічалі і вучні дзвух агульнаадукацыйных сярэдніх школ -- № 4 і № 6.
Юныя фізкультурнікі спаборнічалі на дыстанцыях 500 і 800 метраў (у адпаведнасці з узроставымі групамі), адмераных на лыжна-ролернай трасе ў парку побач з аўтазаводам.
Дзеці -- "спартыўныя", таму стараліся паказаць, на што яны здольныя і чаму навучыліся: спаборніцтва было цікавым і для саміх дзяцей, і для гледачоў. А для іх настаўнікаў -- хвалюючым з адценнем трывогі: дзеці ўсё ж.
Прызы пераможцам уручалі старшыня прафкама Беларускага аўтазавода Валерый Трускоўскі і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, чемпіёнка свету па цяжкай атлетыцы Анастасія Новікава.
Пасля юных спартсменаў на трасу вышлі дарослыя фізкультурнікі-марафонцы, старэйшаму з якіх, Леаніду Каладко, 79 гадоў: яны беглі дыстанцыю 5 км -- традыцыйны мемарыяльны прабег, прысвечаны жодзінскаму марафонцу Анатолію КАВАЛЁВУ, пайшоўшаму ад нас заўчасна.
Гэтае спаборніцтва таксама было цікавым, у чым можна ўпэўніцца, паглядзеўшы поўны фотарэпартаж.
Фота на памяць: жодзінскія марафонцы, арганізатары спаборніцтваў і суддзі.
Фота Дзмітрыя Булая.
Поўны фотарэпартаж будзе на старонцы “Марафон” праз дзень-два.
Последние комментарии
6 лет 15 недель назад
6 лет 29 недель назад
7 лет 1 неделя назад
8 лет 25 недель назад
9 лет 29 недель назад
10 лет 15 недель назад
10 лет 23 недели назад
10 лет 33 недели назад
10 лет 39 недель назад
10 лет 43 недели назад