Ответить на комментарий

Крупкі: прабег у Дзень касманаўтыкі

КавалёнакСяргей Коваль – смелы хлопец! Інакш не стаў бы калісці чэмпіёнам... Інакш не ўзяўся б арганізоўваць “касмічны прабег” у Крупках на прызы лётчыка-касманаўта Ўладзіміра Кавалёнка: неразумення і непаразумення было дастаткова. Але ён “не апусціў рук” не толькі ў пераносным сэнсе, але і ў прамым: прыязджаў, даказваў, пераконваў. І свята бегу адбылося! Свята бегу – Першы лёгкаатлетычны прабег на прызы лётчыка-касманаўта Кавалёнка В.В. па праекту мінскага клуба аматараў бегу “Вікторыя”. ПЕРШЫ – і менавіта 12 красавіка!!!

Тым, хто арганізоўваў прабег, і тым, хто бег, асабліва дзецям, трэба запомніць гэтую сімвалічную абставіну: магчыма, для каго-небудзь Першы “касмічны” прабег у Крупках стане стартавым да спартыўнай вышыні... Хто ведае...

Такі прабег для невялічкага гарадка – важнае мерапрыемства і сапраўднае свята. Было многа дзяцей з мясцовых школ, з імі прыйшлі іх бацькі і дзяды-бабулі: падбадзёрвалі, падказвалі, трымалі вопратку, а пасля фінішу – апраналі, укутвалі, бо, хаця дзень выдаўся сонечны і адносна цёплы, усё ж вецер быў халодны і парывісты.

З Маладзечна і Слуцка прывезлі школьнікаў на аўтобусах. Вось якія ёсць разумныя і энергічныя кіраўнікі ў раёнах – разумеюць: ЧУЖЫХ ДЗЯЦЕЙ НЕ БЫВАЕ. Таму і ў крытычным стане эканомікі знайшлі грошы на арэнду аўтобуса.

Што тычыцца дарослых фізкультурнікаў, то на першы раз арганізатары могуць быць задаволеныя лічбаю “114”. Менавіта лічбаю як абсалютным паказчыкам, -- хаця яна магла быць значна большаю, -- бо прыехалі толькі “мінчане” і менчукі, а з астатняй тэрыторыі ўсяго адзін чалавек – з Чачэрска. Прычын некалькі, ёсць і залежныя ад арганізатараў, яны вядомыя ім, таму будзем спадзявацца, што ў наступны раз не паўторацца і прабег будзе значна шырэйшым па “геаграфіі”.

На “пастраенні” арганізатары прабегу не толькі павіншавалі ўдзельнікаў спаборніцтва і пажадалі ім поспехаў, але і запэўнілі іх, што ў наступным годзе будзе Другі. І гэтак далей...
Старшыня Крупскага райвыканкама паведаміў, што напярэдадні размаўляў з касманаўтам Кавалёнкам, які павіншаваў фізкультурнікаў і жыхароў раёна са святам бегу і выказаў шкадаванне, што не можа прысутнічаць, бо лечыцца ў санаторыі. Але ў 2010 годзе ён абавязкова прыедзе. Чакаем!..

На гэтым прабегу прысутнічаў першы намеснік міністра фізкультуры, спорту і турызму Беларусі Уладзімір Аляшкевіч, чым, трэба разумець, падкрэсліваецца: фізкультурнае мерапрыемства клубна-раённага ўзроўню ў Мінску ацэньваюць значна вышэй. Важна! Бо “надежды юношей питают”. І не толькі іх: я таксама мару прабегчы, -- або хаця б пабываць! -- у Крупках яшчэ не адзін раз.

На жаль,фотарэпартаж атрымаўся сціплы і аднабаковы: я не мог “здымаць на бягу” і не змог прысутнічаць на ўзнагароджанні.

Вынікі прабегу – на сайце www.klbviktoria.com
Бег
награды
Марафон
Бег
Крупки
Бег
Крупки
Крупки
Марафон Крупки
Марафон
Забег
Бег в Крупках
Крупки
Крупки
Крупки

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
12 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������