Ответить на комментарий

32-гі АСІПОВІЦКІ МАРАФОН

Андрэй Караленка

32-гі АСІПОВІЦКІ МАРАФОН
IMG_1045.RV_.2.jpg.DSCN0015.RV_.1.JPG
За дванаццаць гадоў, як я ўдзельнічаю ў Асіповіцкіх марафонах, надвор’е было розным – ад сонечнага неба да хмарнага з мокрым снегам і дажджом: у пачатку вясны надвор’е стабільным не бывае.
Нестабільным яно было і ў пачатку сёлетняй вясны – то сонечна, то хмарна-холадна з моцным ветрам. Але без снега-дажджу, што надта непрыемна для поля. І вось -- зноў сонечна!..

Раніцаю 5 красавіка -- іней і замёрзшыя лужы, слабы, але халодны(!) вецер, днём – сонечна і амаль цёпла. Амаль – бо як для каго: вецер хоць і слабы, але халодны. Таму спартыўная экіпіроўка ў марафонцаў была рознаю.
Яркае сонца сказалася на якасці фатаграфій. Але ў такім фотарэпартажы, як я мяркую, важнасць фатаграфій выключна інфармацыйная і, спадзяюся, ніхто не будзе прыдзірацца да якасці.

Я меркаваў “злавіць” на трасе ўсіх, хто бег 15 кіламетраў. Але ж так не бывае: я ж таксама бягу ды дрэнна бачу. Ды прыходзілася перабягаць з аднаго боку дарогі на другі, а потым аказвалася, што насустрач мне бягуць па абодвух баках…

Сёння – толькі анонс-пралог да фотарэпартажу: хто прыехаў, пратакол, дзеці (на пастраенні) і некалькі фатаграфій з бегавой трасы. Астатнія здымкі – праз сем дзён.
IMG_0938.RV_.1.jpg

IMG_0943.RV_.1.jpg
Раман Асаевіч: сёння ён будзе бегчы 498-ы марафон…

IMG_0935.RV_.1.jpg.IMG_0936.RV_.1..jpg
IMG_0940.RV_.1.jpg
IMG_0944.RV_.1.jpg
IMG_0945.RV_.1.jpg
IMG_0946.RV_.1.jpg
IMG_0947.RV_.1.jpg
IMG_0948.RV_.1.jpg
IMG_0956.RV_.1.jpg
Мне заўсёды прыемна сустракаць хлопцаў з Расіі. Сярод іх – наш зямляк Генадзій Васюкевіч (№ 477).

IMG_0958.RV_.1.jpg
Мяркую, дзяўчынкам будзе прыемна бачыць сябе сёння, -- побач са знакамітымі марафонцамі! – а яшчэ прыемней – праз 20-30 гадоў…

IMG_0962.RV_.1.jpg
IMG_0968.RV_.1.jpg
IMG_0969.RV_.1.jpg
Гэтыя хлопцы, № 340 і № 897, былі ПЕРШЫМІ за 5 кіламетраў да фініша.

IMG_0974.RV_.1.jpg
IMG_0978.RV_.1.jpg
IMG_0990.RV_.1.jpg
Васіль Лебецкі (№ 376) пасля фініша зробіць некалькі фотаздымкаў марафонцаў на фінішы і пераможцаў на 15-км дыстанцыі. Я пакажу іх у поўным фотарэпартажы.

IMG_0991.RV_.1.jpg
Яна пакуль што першая. Да фініша – 6 км.
IMG_0994.RV_.1.jpg
IMG_1000.RV_.1.jpg
IMG_1009.RV_.1.jpg
Самы малады на 15-кіламетровай дыстанцыі – “на фоне” марафонкі Ірыны Леўчук. ”Суседства” надта добрае! Хлопчык, калі хочаш мець арыгінальную ЭЛЕКТРОННУЮ фатаграфію, напішы мне па зваротнаму адрасу -- вышлю.

IMG_1016.RV_.1.jpg
IMG_1035.RV_.1.jpg
IMG_1040.RV_.1.jpg
Тут – паварот і пікет.

IMG_1039.RV_.1.jpg
Я дабег да паварота. Дарога к дому заўсёды карацей і лячэй – дабягу. Чаму такая незвычайная нота? Справа ў тым, што сёння я першы раз пасля Маладзечненскага марафона надзеў красоўкі – і адразу на 15 км. Праўда, часта хадзіў па 5-15 км…

Поўны рэпартаж будзе на старонцы "Марафон".
Зваротны адрас: E-mail: andrei@retroview.by.

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
11 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������