Андрэй Караленка
МАЛАДЗЕЧНА: МАРАФОН 1 МАЯ
Прыемна пачынаць рэпартаж так: НАМ ЗНОЎ ПАВЯЗЛО з ПАГОДАЮ – было сонечна, а вецер слабы. Гэта акалічнасць будзе яшчэ прыемней, калі ўспомніць, што ў наступны дзень, 2 мая, было холадна і моцны вецер.
Тут толькі анонс – паглядзім , хто прыехаў і на якую дыстанцыю нацэліўся, з кім паразмаўляў і сфоціўся “на памяць”: дэталі важныя не толькі для старэйшых, а, магчыма, якраз наадварот -- для маладых, бо ў іх жыццё наперадзе: фатаграфія як дакумент, калі грамату не атрымаў.
Пакажу ўсяго некалькі фрагментаў з першых кіламетраў пасля старта: яны цікавыя як імгненні бегу, а яшчэ цікавей будуць пры параўнанні з фінішнымі фатаграфіямі. Вось гэтыя нюансы я пастараюся паказаць потым, наколькі было магчыма іх злавіць.
Дзве марафонкі будуць бегчы Марафон, дзве – 12 км, а “жанчына ў белым” – 3 км, г. з. па рэгламенту спаборніцтва. Быццам бы ўсё зразумела… Жанчына ў белым спартыўным касцюме – з Маладзечна, ПЯТРЭНКА Ларыса Фёдараўна. Марафонка незвычайная…
http://www.gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=74130
Старэйшыя марафоцы – па ўзросту і па марафонскаму стажу. Не ўсе. Ды не ўсе прыехалі: “дзень на дзень не прыпадае”.
"Камандаваць парадам" будзе Аляксандар Кавалёў.
Звярніце ўвагу на хлопцаў пад стартавымі нумарамі “78” і “33”: яны бягуць 12 км. Далей я пакажу іх яшчэ раз, а пасля фініша -- асобна.
Мужчыны – вядомыя марафонцы.
А хлопчык і дзяўчынкі – яны бягуць 12 км – толькі ў пачатку свайго “марафонскага шляху”: паглядзіце на іх уважліва і запомніце…
Мяркую, і на наступных фатаграфіях таксама ёсць на каго паглядзець і задумааца…
Самыя малыя і самыя старыя…
Астатнія фатаграфіі – праз 7 дзён на старонцы “Марафон”.
Последние комментарии
6 лет 15 недель назад
6 лет 30 недель назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 26 недель назад
9 лет 29 недель назад
10 лет 16 недель назад
10 лет 24 недели назад
10 лет 34 недели назад
10 лет 39 недель назад
10 лет 44 недели назад