Андрэй Караленка
“ЛЮБОВЬ – КОЛЬЦО...” – КАПЫЛЬСКАЕ (фотарэпартаж)
Спазніўся з працягам фотарэпартажу: было шмат непрадбачных абставін…
Ды фатаграфій тут болей, чым калі-небудзь -- 190!!! Разумеецца, многа дубляў: “запас бяды не чыніць” – павінен быць выбар пад погляд, пад канкрэтнага чалавека, кампазіцыю і агульную канцэпцыю.
Фатаграфій многа, а аказалася, што паставіць у “прадмову” выбара няма: усе фота – штатныя, амаль шаблонныя і без “спартыўных” нюансаў, а тыя, дзе гэты нюанс ёсць, неудалыя па кампазіцыі.
Такія творчыя клопаты...
Знайшоў дзве фатаграфіі, якія спадабаюцца калі не ўсім, то каму-небудзь асабіста. Вось іх і паставіў у прадмову: мяркуйце…
Мяне адразу зацікавіў гэты пантонны мост: мая ваенная спецыяльнасць – “Мосты и переправы”. Калісці я сканструяваў мост-пераправу і “узарваў” яго. Сам мост спадабаўся палкоўніку па “прозвішчу” Хварватэр, але ён паставіў мне адзнаку “хор”: я залажыў “вв” амаль у два разы болей, чым было неаходна для разбурэння маста.
Пры гэтым палкоўнік Хварватэр зрабіў важную заўвагу: “У вас нехватит взрывчатки для разрушения следующего об’екта – вы не сможете выполнить задание командира…”
А пра “капыльскі мост” я паведаю у канцы рэпартажу.
БЕГ і УЗНАГАРОДЖАННЕ
Гэтую фатрафію стаўлю толькі для адной, вядомай і знакамітай марафонкі – якая з кветкамі.
Фота -- маё асабістае віншаванне...
.
.
.
.
.
.
.
Мог быць надта цікавы сюжэт, але…
.
Усяго адна фатаграфія з узнагароджання дзяцей на “дзіцячай” дыстанцыі: у гэты час я бег “рэверсам”, каб сфатаграфаваць марафонцаў…
Узнагароды ў нас аднолькавыя, але якасць іх усё ж розная: у мяне – за дыстанцыю 3 км, у Ігара Афнагеля – за 21,1 км: “две большие разницы”.
Пантонны мост…
Бачу яго ў дванаццаты раз -- і заўсёды думаю: дзе і як узялі?
“Служили два друга в нашем полку…”: Рыбак Уладзімір Анатольявіч і Кажэмякін Іван Паўлавіч працавалі ў спорткамітэце Капыльскага гарвыканкама…
Рыбак узначальваў аддзел ажно 25 гадоў!..
Пытаю ў яго, ДЗЕ і ЯК удалося дастаць-купіць штатнае армейскае снараджэнне: “пахне крыміналам”…
Ён адказвае ўсміхаючыся:
“Крыминала не было... Когда строили спорткомплекс, нужно было перекрыть речку – построить мост. А проектом не предусмотрено… Не мост – мостик, небольшой, но сколько мороки и средств нужно! Без дорожек за мостом – какой комплекс?... У председателя друг – командир какого-то инженерного полка, говорит, что у него есть списанные понтоны. Вы знаете, что такое понтоны?..”
Як мне не ведаць – мой “ваенны хлеб”! Ды “купаўся” у Дняпры з такім пантонам – “практыка” кароткая, але навука добра: ведаю і помню.
“Но дают вояки не даром – нужно 100 тысяч. Где взять? Написал письмо в Москву, в главный спорткомитет – попросил денег. Представьте, дали нам деньги!.. А меня с работы снимают: как посмел – через головы всех белорусских начальников?.. Всё же оставили меня на работе – достроили мы спорткомплекс… И комплекс хороший, -- видели где есть лучше на районном уровне? -- и место красивое. Мне за это даже присвоили звание заслуженного тренера БССР… Приезжайте к нам ещё …”
Кажэмякін І.П. – першы трэнер чэмпіёна свету па біятлону Аляксандара Сімана.
Буду жывы і здаровы – прыеду абавязкова!
Да пабачэння!
Последние комментарии
6 лет 11 недель назад
6 лет 26 недель назад
6 лет 50 недель назад
8 лет 22 недели назад
9 лет 25 недель назад
10 лет 12 недель назад
10 лет 20 недель назад
10 лет 30 недель назад
10 лет 35 недель назад
10 лет 40 недель назад