Андрэй Караленка
БЕГ: БАРЫСАЎ, 22 ЧЭРВЕНЯ…(фотарэпартаж)
22 июня 1941 года…
У гэтага дня многа савецкіх ПАМЯТНЫХ прыкмет-характарыстык: “векапомны дзень”, “самый длинный день в году”, “до и после”…
“Самый длинный день в году” – ад Константина Симонова.
Але для мяне, з погляду чалавека і даследчыка, самая правільная і надзейная прыкмета гэтага дня – ад Александара Твардоўскага: “… Любой из нас, / Еще живых людей, / Покуда жив, запомнил час, / Когда узнал о ней”.
Мне было ўсяго пяць-з-паловаю гадоў, але я таксама “запомнил час, когда узнал о ней”: бацька пайшоў на фронт.
Пайшоў першым, адзін з вёскі. І не вярнуўся…
Барысаў, 22 чэрвеня 2014 года
Фатаграфіі з анонса я паставіў у якасці фота-ПРАДМОВЫ: на фатаграфіях – НАШЫ ДЗЕЦІ, будучыня Бацькаўшчыны.
А цяпер паглядзім на сябе “па Міроновай-і-Менакер – “кто с кем, кто в чём”: як беглі і як каму беглася. Апошняя акалічнасць важная і яна ў многіх выпадках заўважаецца.
Гэтага хлопца здымаў на ўсіх сёлетніх марафонах, дзе мы беглі разам. Але толькі сёнешняя фатаграфія мне падабацца. Мяркую, спадабаецца і яму.
Дзяўчына крыху збянтэжылася, што я хачу запечатлець яе на фоне марафонцаў. Але ўсё ж пагадзілася.
А вось гэтыя дзяўчына з хлопцам не засаромеліся... Ды нейкі мужчына ўлез у кадр.
“Восьмая” прыбяжыць першаю…
“Inter-sport” на фоне будучых спартсменаў.
“Умный в гору не пойдёт…”
“Это моя жена”, -- сказаў хлопец на плошчы перад стартам. Я хацеў “злавіць” і яго на трасе, каб фота паставіць побач. І “злавіў! Але атрамалася па-Черномырдину: “Хотели как лучше…”
Малодшая сястра дапамагае? Ці пераймае вопыт у старэйшай?
Дзякуй, Васіль, за дапамогу!.. Выкарыстаў не ўсе фота, бо здарыўся нейкі "збой" у праграме мантажа фатаграфій.
Сайсці з п’едэстала, мабыць, не меньш складана, чым падняцца на яго…
Я пачаў фота-рэпартаж фатаграфіямі НАШЫХ ДЗЯЦЕЙ.
Фатаграфіяй ДЗІЦЯЦІ і завяршаю: ЧУЖЫХ ДЗЯЦЕЙ НЕ БЫВАЕ – помню ад маёй мамы з лета 1941 года.
ДЗІЦЯ,
шлях журналіста – цярністы, з калдобінамі і нават ямамі...
Пакідаю шматкроп'е і жадаю мужнасці…(Са шматкроп'ем.)
P.S. -- для идеОлОга гарвыканкама.
No comments.
Последние комментарии
6 лет 12 недель назад
6 лет 26 недель назад
6 лет 50 недель назад
8 лет 22 недели назад
9 лет 26 недель назад
10 лет 12 недель назад
10 лет 20 недель назад
10 лет 30 недель назад
10 лет 36 недель назад
10 лет 40 недель назад