Андрэй Караленка
МІНСК: “ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ -2014” (увесь фотарэпартаж)
Увы, увы…
Я ўжо вярнуўся з Маларыты, паставіў анонс фотарэпартажу са свята ўраджаю і бегу, зняў апошнія яблыкі ў сваім саду, -- зіма блізка! – спаліў смецце-ламачча, а да заканчэння фотарэпартажу з “Залатой восені” галава-і-рукі дайшлі толькі сёння, хаця самі фатаграфіі падрыхтаваныя крыху раней.
Гляджу на фатаграфіі…
Пра што я думаў 28-га і думаю-успамінаю зараз?
ЛЕДОВЫЙ ДВОРЕЦ, які называецца “Минск-АРЕНОЮ”, пабудавалі для задавальнення амбіцый АДНАГО чалавека – Хоккеиста №1. Ды каб паказаць ЯГО клопат пра нас і нашых дзяцей-унукаў – паказаць тое, чаго няма і не будзе. Як і не было ніколі і да ЯГО: нельга паказаць тое, што прынцыпова немагчыма, -- можна толькі крычаць-гарлапаніць пра клопат.
Але нечакана-негадана адна мілі-мільярдная доля ЯГО клопату пра сябе і сваіх людзей адвалілася і дасталася ЛЮДЗЯМ, дзеля якіх быццам бы і будавалі АРЕНУ: МЫ карысталіся раздзявалкамі і туалетамі. Уявіць немегчыма, але было: я карыстаўся!..
І ўсе, хто ў той дзень і ў той час былі там. Ваісціну ЗАЛАТЫ падарунак да “Залатой восені”…
Дзякуй, Ольга Іосіфаўна!..
Дзякуй усім, хто меў дачыненне да арганізацыі прабегу!
Вось ТАК я думаў-разважаў, калі пераадзяваўся, калі бег па прыгожых сцежках-дарожках-і-мясцінах.
Яшчэ раз паглядзім на сябе, на сяброў-таварышаў і ўспомнім: БЫЛО ПРЫЕМНА.
Каментаў мала: я зноў і зноў спяшаюся на агарод – толькі фатаграфіі. Даю максімальна – усё і ўсіх, каго “злавіў” добра. Але не ўсе “у фокусе” – ёсць размытыя. Прашу прабачэння.
ПРАТАКОЛ:
пастраенне -- штатная і абавязковая прадмова да бегу-спаборніцтва: віншаванні і тлумачэнні.
СТАРТ і БЕГ
Дзяцей на старце я “правароніў”…
"Арнольд, ты гнёшь не в ту сторону..."
Гэтая фатаграфія -- маё прывітанне курсантам і камандзіру роты.
Ну, Вераника, погоди!.. Але ж як удачна атрымалася!!!
"Не забудь сделать мне фотографию..."
Не забуду! Прыязджай на Новагодні прабег -- атрымаеш.
ФОТА на ПАМЯЦЬ
"Атланты" на фоне...
Хаця я "пастараўся" -- даў "поўным фарматам" RV, усё ж гэты варыянт непрыгодны для фота на паперы. Калі ёсць неабходнасць зрабіць "фота для альбома", напішыце -- вышлю электоронную з размерам 2000 пікселаў па гарызанталі.
"Андрей, сними меня с женой..."
Зняў! І быццам добра. У Компе ёсць і яшчэ адна фатаграфія.
Егор, звяртайся -- вышлю электронныя.
УЗНАГАРОДЖАННЕ
"Ой, как в этом разобраться!.."
(Ольга Іосіфаўна на фоне склада з прызамі-падарункамі.)
Рэпетыцыя?..
"Бывайце здаровы! І -- да сутрэчы ў Маларыце!.."
У Маларыце мы сустрэліся, але не ўсе, ды крыху інакш, чым хацелася і меркавалася. Увы, "судьба-злодейка"...
І мы ад'язджаем да дому, да хаты...
Последние комментарии
6 лет 15 недель назад
6 лет 30 недель назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 26 недель назад
9 лет 29 недель назад
10 лет 16 недель назад
10 лет 24 недели назад
10 лет 34 недели назад
10 лет 39 недель назад
10 лет 44 недели назад