Андрэй Караленка
АСІПОВІЧЫ, МАРАФОН: БЕГ пад МОКРЫМ СНЕГАМ
Ішоў на аўтастанцыю: нуль градусаў, слабы вецер. На газонах заметны “сляды” нейкага снегу, што выпаў ноччу. “Сляды” – не болей…
Праехалі ўсяго 20 кіламетраў – закружыла мяцеліца: УСЁ БЕЛАЕ
З такой нечаканай непрыемнасці пачаўся Асіповіцкі марафон…
Працяг фотарэпартажа пачынаю незвычайна – з фатаграфіі пасля фініша.
З правага боку – Раман Асаевіч: “ASAYEVICH 555 MARATON 18. 02. 2015.”
Сёння, 04. 04. 2015. ён прабег 565-ы марафон.
Лічым: 10 марафонаў за 45 дзён!
Не сусветны рэкорд, але ганарыцца ёсць чым.
І НАМ – таксама, бо можам пастаяць побач і пажаць руку Мужнаму Чалавеку…
ПРАТАКОЛ
“Афіцыйную” частку і службовых асоб я паказаў у Анонсе, а зараз пакажу ДЗЯЦЕЙ: для большасці з іх удзел у такім спартыўным мерапрыемстве – падзея. Ды беглі пад снегам-дажджом: мокрыя ногі, прамокла вопратка…
А дзеці з вясковых школ у такім стане паехалі дамоў… Хаця ў аўтобусе цёпла, усё ж…
Помню сябе ў такім узросце…
Санкі або лыжы: Птушыныя горы – мчымся да самай рэчкі… Зноў лезем-карабкаемся ўверх – ляцім з ветрам, на бугарках нас кідае то ўверх, то ўбок – падаем-кувыркаемся… Падымаемся, абіваем снег і зноў карабкаемся ўверх…
Абутак і ўсё адзенне мокрае, снег прымёрз, а рукавіцы быццам са снегу зробленыя…
Ад Птушыных гор і рэчкі да хаты – далёка, ажно кіламетр, а трэба ж і санкі цягнуць…
Убачыць бы сябе на фатаграфіі…
Дзеці, якія прыехалі на марафон, могуць капіраваць фатаграфіі адсюль. Калі каго не задавальняе размер/якасць, пішыце па зваротнаму адрасу -- вышлю арыгіналы.
Пад стартавым нумарам “204” – Пётр Аўраменка з Бабруйска. Ён амаль сляпы: у якасці павадыроў яго суправаджаюць зямлякі-марафонцы…
Добра – мець такіх сяброў!
На Маскоўскім марафоне ў 2008 годзе ён бег 10 км без павадыра…
Пасля фініша: Пётр Аўраменка (справа) з сябрамі-бабруйчанамі.
БЕГ
.
.
.
.
.
.
.
.
Не зусім так, як бы хацелася, але ўсё ж -- КАВАЛЁВЫ...
.
.
.
.
.
.
.
.
Нечакана злавіў фініш марафонскага дуэта...
Бывайце здаровы!.. Да сустрэчы!..
(Дзе -- сустрэнемся? Мне складана адказаць канкрэтна на гэтае пытанне. Увы. Але нават пры самых непрыймальных умовах я пастараюся прыехаць у Маладзечна.)
Мы – дома, на той жа аўтастанцыі.
Праўда, на фота не ўсе. Але, быццам у якасці “кампенсацыі”, з намі – жодзінскія шахматысты з Кубкам і Граматаю пераможцаў.
Шчырае дзякуй Васілю Лебецкаму за дапамогу!..
Последние комментарии
6 лет 15 недель назад
6 лет 30 недель назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 26 недель назад
9 лет 29 недель назад
10 лет 16 недель назад
10 лет 24 недели назад
10 лет 34 недели назад
10 лет 39 недель назад
10 лет 44 недели назад