Андрэй Караленка
БАРЫСАЎ, 25.06.2016: горача, як у Бабруйску…
Савецкая “візітка” аднаго са старэйшых гарадоў Беларусі – Новага Барысава. У Старым Барысаве штосці захавалася, АЦАЛЕЛА ў амаль бесперапынных войнах апошніх трох стагоддзяў, яго варта бы ўбачыць. Але МЫ – не турысты: з электрычкі – у Спорткомплекс і на Плошчу, з Плошчы – на бегавую трасу, а пасля прабегу – у тую ж электрычку: НАМ не да гісторыі! І падаўна -- не да Гісторыі і яе нюансаў. Ды у НАС няма ні гісторыі, ні Гісторыі – толькі прапаганда, цынічна подлая і пошлая.
Было многа дзяцей – прыемна!..
Мала марафонцаў – умоўна НЕпрыемна. Умоўна, бо ў кожнага – свае рэальныя магчымасці прыехаць.
Спачатку паглядзім на дзяцей, а потым – на сябе: менавіта ТАК я пакажу фотарэпартаж, за “два прыёмы”. Увы, і на гэты раз я спазняюся, за што прашу прабачэння.
ФОТА-ПРАДМОВА (кароткая)
Дзесяць гадоў таму -- “Дом гандлю”: у Беларусі ЎСЁ беларускае знішчаецца…
.
Размінка…
Марафонец Леанід Каладко з Жодзіна стане – на фінішы -- СЕНСАЦЫЯЙ-і-героем гэтага прабегу. (Пакажу далей.)
ПРАТАКОЛ
ДЗЕЦІ: БЕГ і ЎЗНАГАРОДЖАННЕ
Мама самых юных “марафонцаў”…
Несправядлівы момант… ад фатографа і яго фотакамяры…
Працяг будзе на старонцы "Марафон". (Пастараюся!.. Ёсць цікавыя кадры.)
Последние комментарии
3 года 7 недель назад
3 года 22 недели назад
3 года 46 недель назад
5 лет 18 недель назад
6 лет 21 неделя назад
7 лет 8 недель назад
7 лет 16 недель назад
7 лет 26 недель назад
7 лет 31 неделя назад
7 лет 36 недель назад