Ответить на комментарий

Марафон "ЕRGO White Nights": Добры дзень, Ленінград!

anons.jpgХто цікавіцца марафонамі, даўно паглядзелі пратаколы, прачыталі рэпартажы у Санкт-Петербургскіх газетах, а асабліва дасціпныя паглядзелі і тэлерэпартажы.

Марафон “ЕRGO White Nights” падобны на ММММарафон, толькі са сваёй “геаграфіяй”, болей цікаваю, болей эмацыянальнаю, болей “мастацкаю” і болей “гістарычнаю”. Адрозненне важнае і, на мой погляд, прынцыповае: мы беглі па Музею, які ведаем з дзяцінства, са школы: яму ўжо болей 300 гадоў.

Ленінград, 1957 год: студэнт Андрэй Караленка каля Меднага Всадніка.
1_4.jpg
“Сінявінская група”: 10 студэнтаў-практыкантаў БПІ на наберажнай Невы. (Адна дзяўчына за мною, бачны толькі насок туфля і чуць-чуць хусткі. Разумеецца, адсутнічае і аўтар фатаграфіі.)
2_3.jpg

Першы раз я ўбачыў Ленінград у 1958 годзе. Пасля бываў шмат разоў, апошні -- у 1973-м. 36 гадоў таму!..
Колькі змен-перамен у краіне! Нават самой краіны “СССР” даўно няма. А Ленінград-Петербург ёсць – якім быў і 100 гадоў таму. Цэнтр Москвы, былой сталіцы СССР, перабудаваны, пераадноўлены, перафарбаваны і... ізуродаваны. Пра Мінск не кажу: адсюль шаноўную пані Гісторыю товарищи коммунисты вышвырнулі як нешта не толькі непатрэбнае, а і агіднае. “Дуракам закон не писан…”? Яны не толькі дурні-невукі, а і злачынцы, вандалы-цемрашалы, ублюдкі без роду-племені.

“З пана пан – пан, з быдла пан – быдла”, -- казала мая бабуля Аўдоля Чачкоўская.
Быдло-паны зруйнавалі НАШУ гісторыю – каб напісаць сваю, ублюдочно-быдловскую. І нас, беларусаў, абвінавачваюць у “искажении истории”... У мяне захоўваецца пашпарт-радавод сабакі “ЛеДж-Ллойд” (доберман-пінчэр): бацька-маці і 27 сабак-радні!!! А некаторыя нашы “творцы новой истории” не ведаюць нават хто іх бацька-маці. Пра дзедаў-прадзедаў што казаць?..

Ленінград-Петербург – пастаянна адчынены Музей: глядзі-любуйся і думай.
За 92 гады вандалы-бальшавікі амаль нічога не зруйнавалі, не перабудавалі, не перафарбавалі. І хаця пабудавалі шмат легендарна-дурных помнікаў самім сабе, -- людзі-патрыёты Расіі адзін помнік нядаўна ўзарвалі, -- застаецца прыемнае ўражанне сапраўднасці Музея. Шкада, што не было магчымасці яшчэ раз пахадзіць па вуліцах-наберажных, па мастах і плошчах: наш аўтобус на тры гадзіны затрымаўся ў дарозе, таму на экскурсію не засталося часу. Усё, што паказваю, бачыў да старта, на маршруце “дзесяткі” і пасля фініша. Гэта – мізер, але ён – фон марафона: мы прыехалі не на экскурсію, а на марафон.

Хто ведае Ленінград-Петербург, лёгка ўявіць шлях марафонцаў па карце, якую арганізатары далі кожнаму. Яна тут.

На фотаздымках у асноўным мінчане і “мінчане па аўтобусу”: нас было 42 на двух дыстанцыях. А побач з намі і папутна – расіяне, немцы, італьянцы, літоўцы і “прочие шведы” -- фінны, французы, англічане, датчане, амерыканцы, канадцы…

Фота на памяць.
4_4.jpg
Прэзентацыя і латарэя.
5_4.jpg
6_3.jpg
7_4.jpg
8_3.jpg
9_3.jpg
Рюкзак – прыемны выйгрыш.
11_3.jpg
Мінчанін выйграў страхоўку на 150 000 RR на адзін год.
12_2.jpg
Інтэрв’ю Новікавых -- мамы Тамары і дачкі Святланы.
13_3.jpg
Прыгожая і абаяльная Жанчына-з-Дачуркаю... “Прекрасная Незнакомка” – нечаканы матыў-напамін пра далёкі 1958 год... (А матыў-успамін будзе ў раздзеле Postfactum: “Выпьем за тех, кто командовал ротами…”)
14_3.jpg
Беларусы ў Паўночнай Сталіцы Расійскай імперыі. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
15_5.jpg
Ольга Іосіфаўна сердзіцца на дыссідэнтаў.
16_4.jpg
Дварцовая плошча: 20 хвілін да старта.
17_2.jpg
Фота на памяць. Ольга Іосіфаўна яшчэ сярдзітая, хмурая...
18_2.jpg
Фатограф шукае “сюжэт”.
19_3.jpg
Імпазантны балельшчык. Каго ён чакаў, не ведаю, але і мяне павіншаваў пасля фініша.
20_4.jpg
Адны англічане ідуць у Зімні Палац, другія будуць бегчы марафон.
21_3.jpg
“Das ist Winter Palast…”, -- тлумачыць экскурсавод. А жанчына (з сумкамі) корміць птушак...
22_3.jpg
Яму ўсяго 76 гадоў...
23_2.jpg
Удзельнікі Ўсерасійскага Дня бега-2009. Толькі моладзь, дыстанцыя – 5 км.
24_4.jpg
10 секунд да старта.
25_3.jpg
Старт шароў. Іх колькасць адпавядае колькасці марафонцаў.
26_4.jpg
Інваліды на калясках. Іх коцяць-вязуць валанцёры. Злева – плошча Дзекабрыстаў.
27_2.jpg
Злева – Сенат і Сінод, зправа – плошча Дзекабрыстаў. Далей наперадзе -- Медный Всаднік.
28_2.jpg
Медный Всаднік.
29_0.jpg
Па масту Лейтэнанта Шмідта
30_1.jpg
За Мастом даганяю немаладога, сутулага марафонца. На майцы надпіс на нямецкай мове. Параўняўшыся з ім, пытаю прыблізна па-нямецку: “Ihre seid aus Deutschland?” Ён падымае ўверх правую руку і адказвае: “Ja! Ja!” Абмінаю. Дастаю з футляра фотаапарат – здымаю. Неудача: вочы ў марафонца заплюшчаныя...
31_1.jpg
Ольга Іосіфаўна з унучкаю.
32_2.jpg
Музей-заповеднік “Петрапаўлаўская крэпасць”
33_1.jpg
Англійскія турысты віншуюць нас.
34_1.jpg
Пераадзеўся і вярнуўся на Дварцовую плошчу. У матросаў – увальненне...
35_1.jpg
Пераможца ў абсалюце Лукін Сяргей (2:18.24, Санкт-Петербург)
36_2.jpg
Першая ў абсалюце Яджак Лілія (2:41.52, Чэлябінск)
38.jpg
Самая юная марафонка Хаітава Нігіна,1988 (2:58.52, 10-е месца з 59-ці)
39.jpg
Крыху старэйшая за яе -- Шынгарэева Яўгенія, 1985 (3:37.42, 18-е месца)
40.jpg
Хлопец з Курска: мы сустракаліся ці то ў Асіпавічах, ці то ў Сілічах...
41.jpg
Нашага Мінчаніна сустрэла наша Мінчанка.
42.jpg
І гэта таксама нашы...
43.jpg
44.jpg
45.jpg
46.jpg
Гэтага Мінчаніна сустрэлі Сын-з-Жонкаю. (Жонка за фатографам)
47.jpg
І гэта – нашы...
48.jpg
49.jpg
50.jpg
51.jpg
Ламан Асадзадзе на 21-м кіламетры: яе ПЕРШЫ марафон (4:40.09)
52.jpg
Сусед-украінец
53.jpg
Сусед-літовец (летувіс)
54.jpg
Італьянец
55.jpg
Немцы-марафонцы і іх балельшчыкі-суайчыннікі – вясёлая кампанія.
56.jpg
Узнагароджанне. Спадзяюся, беларускія аматары бегу сваіх пазнаюць.
57.jpg
58.jpg
59.jpg
60.jpg
61.jpg
62.jpg
63.jpg
Усе трое – з 1922 года. Пераадолелі “дзесятку”.
64.jpg
65.jpg
66.jpg
67.jpg
Трое мужчын – інваліды па зроку.
68.jpg
Фота на памяць
69.jpg

Дадатковыя звесткі – на сайце www.marathon.by.

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
7 + 5 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������