Ответить на комментарий

13 верасня: ММММарафон-2009

13 верасня:
ММММарафон-2009

NB.2.IMG_3591_1.jpg
Сёлетні маскоўскі марафон – самы прыгожы з пяці, у якіх я ўдзельнічаў: было сонечна, амаль ціха, цёпла. Госці-фікультурнікі – з 40 краін. Асабліва многа – з Японіі: фірма-спонсар SALONPAS прывезла, мабыць, поўны самалёт суайчыннікаў.
NB.2.IMG_3596.jpg
NB.2.IMG_3598.jpg

ММММарафон быў прыгожы людзьмі – вясёлымі, бясклопатнымі, з натуральнымі паводзінамі людзей сярод людзей, цікаўнымі да расійскай сталіцы. А месца старта – сэрца не толькі сталіцы, а і Расіі. І яшчэ – выдумшчыкамі. Паглядзіце уважліва: калі б у Мінску мужчына(!) дадумаўся(!) бегчы марафон у саламянай спадніцы(!!!), яго са старта адвезлі б у “псіхушку” -- як мяне за бела-чырвоную павязку.
NB.2.IMG_3608.jpg
А калі б бацькі ўздумалі(!) каціць каляску з дзіцём(!!) 42 кіламетры(!!!), ім не мінаваць той жа “псіхушкі”. Але перш іх прымусілі б выняць дзіця і перавярнуць каляску калёсамі ўверх: ці не схаваны пад дзіцём пакет “Садочак”…
NB.2.IMG_3631.jpg
На МММмарафоне беглі за ўзнагародамі толькі прафесійныя спартсмены, а фізкультурнікі – за задавальненнем ад бегу, за ўражаннямі ад удзелу ў грандыёзным свяце. Паглядзіце на хлопцаў…
NB.2.IMG_3615_0.jpg
Бацька з 8-гадовым сынам: 42 кіламетры на веласіпедах…
NB.2.IMG_3633.jpg
Гэтыя прыгажуні ўжо прабеглі 30 кіламетраў. І з якім задавальненнем бягуць далей!..
NB.2.IMG_3635.jpg
Сёлета ўдзельнікаў было хоць і не рэкордна многа, -- меньш трэці ад рэкордаў 90-х гадоў, -- але рэкордна за апошнія дзесяць гадоў. Таму на “дзесятцы” не хапіла стартавых нумароў нават інвалідам: іх было болей, чым у мінулым годзе.

Яшчэ адно ўражанне – міліцыя. Міліцыянтаў было меньш, чым у мінулыя гады, бо знізілася колькасць тэхнічных перашкод, звязаных з ліквідацыяй-рэканструкцыяй гатэля “Россия”: яны стаялі і хадзілі толькі там, дзе неабходна – на месцы старта-фініша і на вуліцах па маршруту марафона. І ні ў каго не правяралі сумкі, не прыкладвалі, прабачце, да задніцы мінашукальнікі, не прымушалі здымаць шапку і паднімаць рукі для вобыску, як было ў Мінску.

Крыху падрабязней + фотарэпартаж – пазней у раздзеле “Марафон”.

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������