Ответить на комментарий

3 кастрычніка: Маларыцкі міжнародны марафон

4 кастрычніка:
Маларыцкі міжнародны марафон

Гісторыя з’яўлення лёгкаатлетычнага прабегу ў Маларыце, невялічкім гарадку недалёка ад Брэста, і станаўлення яго як міжнароднага марафона, пераклікаецца з прабегам, які сёння называецца Нацыянальным фестывалем бегу “Языльская дзесятка”: ён пачынаўся са школы, дакладней, з СПТВ, -- ад такіх жа нераўнадушных настаўнікаў, якія адносіліся да дзяцей па прынцыпу: “Чужых дзяцей не бывае”.

Маларыцкі марафон прымяркоўваецца да раённых “Дажынак” -- атрымліваецца адзінае свята. Свята сапраўднае! А сёлета і пагода была най-спрыяльнейшаю: сонечна і амаль ціха.
Паўтараю для чытачоў і фізкультурнікаў, якія на свяце ўраджаю і бегу не былі: сонечна і амаль ціха. Паўтарыў таму, бо якраз гэтая прыродная абставіна паспрыяла цікаваму і прыгожаму – святочнаму! – мерапрыемству, якое надоўга запомніцца жыхарам гарадка і ўсім фізкультурнікам: Брэсцкая арганізацыя сёнешняга “досааф”-а (не ведаю, як яна называецца) арганізавала прыжкі парашутыстаў-спартсменаў з прызямленнем на футбольным полі стадыёна.

Усе, хто ў той час быў на вуліцы ў любым месцы Маларыты, глядзелі ў неба. Спачатку глядзелі, як кукурузнік-страказа павольна, кругамі паднімаецца ўсё вышэй і вышэй…
А-а-а!.. З маленькага ў вышыні самалёціка пачалі выпадаць малюсенькія фігуркі – у небе адразу з’яўляліся малюсенькія парашуцікі, якія паступова павялічваліся-раскрываліся і прыбліжаліся да стадыёна.
І – а-а-а!.. Вялізны рознакаляровы – карцінна прыгожы! -- парашут з маленькім парашутыстам ляціць над намі, над стадыёнам…
А-а-ах!.. Парашутыст прызямліўся, парашут павольна падае-расцілаецца на зялёным полі. Апладысменты!!! Парашутысты вітаюць гледачоў…
Нехта крычыць за маёй спіною: “Глядзі, вунь – дзеўка! А-а-а!..”
“Глядзі, глядзі – яшчэ адна баба! Ух, ты, якія сме-е-елыя!..”
Многія хлопцы і мужчыны прыйшлі на стадыён у “святочным” настроі: пасля парашутыстаў быў футбол.

А зранку -- урачыстае адкрыццё “Дажынак” і старты фізкультурнікаў.
Пратакол:
NB.IMG_3758.jpg
NB.IMG_3763.jpg
Сёлета, як і ў мінулым годзе, старэйшым марафонцам дазволілі стартаваць на адну гадзіну раней. Вось якая дэмакратыя – ісцінна фізкультурная…
NB.IMG_3753.jpg
Пасля старта старэйшых марафонцаў – старты для малых і самых старых: малыя яшчэ самыя слабейшыя, а самыя старыя – ужо слабыя…
NB.IMG_3766.jpg
Старт асноўнай групы – на марафон і 15 км.
NB.IMG_3769.jpg
NB.IMG_3773.jpg
Пасля ўсіх фінішаў і ўзнагароджанняў – самае-самае незвычайнае і цікавае…
NB.IMG_3788.jpg
NB.IMG_3789.jpg
NB.IMG_3790.jpg

Болей падрабязна пра марафон і марафонцаў – у раздзеле “Марафон”.

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
3 + 2 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������