Ответить на комментарий

Маларыцкі міжнародны марафон

3 кастрычніка:
Маларыцкі міжнародны марафон

IMG_3803.jpg
IMG_3805.jpg
IMG_3754.jpg
Гісторыя з’яўлення лёгкаатлетычнага прабегу ў Маларыце, невялічкім гарадку недалёка ад Брэста, і станаўлення яго як міжнароднага марафона, пераклікаецца з прабегам, які сёння называецца Нацыянальным фестывалем бегу “Языльская дзесятка”: ён пачынаўся са школы, дакладней, з СПТВ, ад такіх жа нераўнадушных настаўнікаў, якія адносіліся да дзяцей па прынцыпу “Чужых дзяцей не бывае”. У вытокаў фізкультурнага ручая, які сёння ўжо можна называць рэчкаю здароўя, бодрасці, мужнасці і разумнага жыцця ўвогуле, быў настаўнік русского языка навуковай установы Лядзінскі Аляксандар Сяргеявіч, чалавек надта сціплы і далікатны, але смелы і настойлівы.

Маларыцкі марафон прымяркоўваецца да раённых “Дажынак” -- атрымліваецца адзінае свята. Свята сапраўднае! А сёлета і пагода была най-спрыяльнейшаю: сонечна і амаль ціха.
Паўтараю для чытачоў і фізкультурнікаў, якія на тым свяце ўраджаю і бегу не былі: най-спрыяльнейшаю -- сонечна і амаль ціха. Бо якраз гэтая прыродная абставіна паспрыяла цікаваму і прыгожаму – святочнаму! – мерапрыемству, якое надоўга запомніцца жыхарам гарадка і ўсім фізкультурнікам: Брэсцкая арганізацыя сёнешняга “досааф”-а (не ведаю, як яна называецца) арганізавала высадку парашутыстаў-спартсменаў з прызямленнем на футбольным полі стадыёна.

Усе, хто ў той час быў на вуліцы ў любым месцы Маларыты, глядзелі ў неба…
Спачатку глядзелі на кукурузніка-страказу, які павольна, кругамі паднімаўся ўсё вышэй і вышэй, пакуль не ператварыўся ў маленькі самалёцік, такі прывычны для людзей старэйшага пакалення.
А-а-а!.. У вышыні, каля белага воблака, з маленькага самалёціка пачалі выпадаць малюсенькія фігуркі – у небе адразу з’яўляліся малюсенькія парашуцікі, побач з імі – большыя, якія паступова павялічваліся-раскрываліся і прыбліжаліся да стадыёна.
І – а-а-а: вялізны рознакаляровы – карцінна прыгожы! -- парашут з маленькім парашутыстам павольна ляціць над намі, над стадыёнам…
А-а-ах – парашутыст прызямліўся, парашут хвалямі падае і расцілаецца на зялёным полі. Апладысменты!!! Парашутысты вітаюць гледачоў…
За маёй спіною нехта крычыць: “Глядзі, вунь – дзеўка! А-а-а!..”
“Глядзі, глядзі – яшчэ адна баба! Ух, ты, якія сме-е-елыя!..”
Многія хлопцы і мужчыны прыйшлі на стадыён у “святочным” настроі: свята ж! Ды пасля парашутыстаў быў футбол…

А зранку -- урачыстае адкрыццё “Дажынак” і старты фізкультурнікаў.
ПРАТАКОЛ.
IMG_3749.jpg
Нястомны Мікалай Фёдаравіч правярае гатоўнасць фізкультурнай калоны да маршу
IMG_3755.jpg
Аркестр -- галава калоны
IMG_3756.jpg
IMG_3757.jpg
Фізкултьурнікі і гледачы-балельшчыкі ідуць на плошчу
IMG_3758.jpg
Юныя барабаншчыцы – наперадзе калоны працаўнікоў сяла
IMG_3763.jpg
Кіраўнікі раёна, перадавікі вытворчасці і знакамітыя спартсмены
IMG_3760.jpg
IMG_3761_0.jpg
IMG_3762.jpg
Дзеці – наша будучыня і апора: здаровыя дзеці – шчаслівыя сем’і
IMG_3759.jpg
Дзеці “на фоне” ветэранаў працы і фізкультуры: ёсць на каго раўняцца
СТАРТЫ
3752
NB.IMG_3753_0.jpg
Сёлета, як і ў мінулым годзе, старэйшым марафонцам дазволілі стартаваць на гадзіну раней -- разумна, далікатна і “дэмакратычна” паставіліся да старых, але яшчэ рухавых і энергічных людзей. Ісцінна па-фізкультурнаму!
NB.2.IMG_3751.jpg
“Пакажы нас так, каб маладыя раўняліся на марафонцаў…”
NB.IMG_3784.jpg
Сёння дысідэнты будуць бегчы “пятнаццаць”
IMG_3764.jpg
Пасля старэйшых марафонцаў – старты для малых і самых старых: малыя яшчэ самыя слабейшыя, а самыя старыя – ужо слабейшыя.
Ад жоўта-блакітнай расцяжкі? Гістарычная справядлівасць!?.
І я хацеў бы бегчы хаця б у Мінску, -- хаця б у Мінску, а не ў Вільні! – ад бела-чырвона-белай расцяжкі ды пад сваім сцягам, а не пад чужым-чуждым-ядавітым… Хацеў – за гэта 12 верасня мяне завалаклі ў “псіхушку”. У маім доме. Хто ж хозяйничает у доме беларуса?..
IMG_3765.jpg
Мамы хвалююцца за дачок – дапамагаюць ім
IMG_3766.jpg
Дзецям трэба растлумачыць – каб не пашкодзілі сябе
IMG_3767.jpg
Міхаіл Жэлабоўскі правярае гатоўнасць суддзяў і фізкультурнікаў асноўнай групы да старта
IMG_3772.jpg
Асноўная група перад стартам
NB.IMG_3769_0.jpg
Галоўныя фізкультурнікі Жлобіна
NB.IMG_3770.jpg
Барыс Марцем’янаў прывёз дзяцей у Маларыту ажно са Жлобіна. Браво, Настаўнік!..
NB.IMG_3771.jpg
Жодзінцы Вячаслаў Варанцоў, Арнольд Слуцкер і Александар Клімец
NB.IMG_3773_0.jpg
Старт асноўнай групы – на 42.195 і 15 км.
IMG_3776.jpg
IMG_3778.jpg
IMG_3780.jpg
NB.IMG_3781.jpg
NB.IMG_3782.jpg
NB.1.IMG_3783.jpg
Так беглі 15 кіламетраў…
Пасля ўсіх фінішаў і ўзнагароджанняў – самае-самае незвычайнае і цікавае…
NB.IMG_3788_0.jpg
NB.IMG_3789_0.jpg
IMG_3798.jpg
IMG_3800.jpg
IMG_3794.jpg
IMG_3791.jpg
IMG_3802.jpg
Парашутыстка складвае парашут.
А на стадыёне будзе футбол…

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
4 + 10 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������