Ответить на комментарий

“Зберажы, Божа, нашых дзяцей...”


Чаму адчуваецца трывога?

Ребёнок“Зберажы, Божа, нашых дзяцей,”-- прасіла мама Бога абараніць яе дзяцей ад напасцяў, ад неразумных думак і паступкаў, ад уплыву нядобрых людзей, бо спадзявалася толькі на яго: бацька і яго браты не вярнуліся дамоў. Мама лічыла, што рэвалюцыю, калгасы і вайну прыдумалі бальшавікі-людаеды, каб уладарыць над усім светам, рабаваць і прысвойваць нажытае людзьмі, бо яны – нелюдзі-антыхрысты, бандыты, зладзеі і п’яніцы. Іх няспынная вайна супраць людзей зрабіла дзяцей сіратамі, многіх загубіла і пакалечыла.

Пасля вайны было ад чаго трывожыцца: патроны, пашкоджаныя вінтоўкі, гранаты, запалы, міны, снарады, порах “у мяшочках” (падобны на макароны) – добры “арсенал” для дзетвары. Хто навучыць-засцеражэ дзяцей, калі ў вёсцы толькі старыя дзяды ды падлеткі? Менавіта старэйшыя хлопцы і вучылі меньшых таму, ад чаго павінны былі засцерагаць: яны самі нічога не ведалі, не разумелі небяспекі.

“Дзяцей нельга пакідаць без нагляду – адпускаць на самацёк, бо яны, як ручэй на прадвесні: не пракапаеш для яго раўчук на агарод – пацячэ ў хлеў і паветку. А дзіця зробіць шкоду сабе і другім -- пакалечыцца ці каго пакалечыць, -- казала маёй маме бабуля Аўдоля, яе мама. – І ў дзіцяці павінен быць клопат: даглядзець за меньшым дзіцём, пакарміць курэй, парасят і кніжкі чытаць, каб навучыцца самаму знайсці ці прыдумаць для сябе разумны клопат і ведаць, што -- дабро, а што – ліха...”

Нашы мамы разумелі гэта. Але яны ад усходу да заходу сонца былі ў полі, у кароўніку ці свінарніку і толькі ў абед і адвячоркам вярталіся дамоў -- уходжваліся ў сваёй гаспадарцы. Вось у гэтыя часы мы дапамагалі ім – былі пад наглядам. Ды ў нядзелю. Мамы былі давольныя нават нашай працай у калгасе: дзеці працуюць з дарослымі – вучацца і маюць засцярогу ад шкоды-бяды, хаця за працу брыгадзір запісваў 0,7 “пустога працадня”. Тыя дзеці, чый бацька вярнуўся дамоў жывым, а не “пахаронкаю”, былі не пад лепшым наглядам, але перш -- пад хоць якой дысцыплінаю: бацька мог дубцом або рэмнем “навучыць розуму”. Але і такая вучоба не надта дабаўляла розуму -- не засцерагла, не ўратавала многіх “дзяцей вайны”…

З такога погляду спакойней адчувалі сябе мамы дзяцей, дзе ў сям’і былі дзядуля ці бабуля: калі не маглі паручыць дзецям справу, яны проста не адпускалі з двара ці сваёй вуліцы. Але ж без занятка “не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому -- кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому...” Не толькі рэчка і сажалкі небяспечныя для дзяцей зімою і ўлетку, а і горы, нават невысокія, як на Капыльшчыне ці пад Лагойскам. Ці адпусціць сёння мама 7-9-гадовае дзіця на рэчку?
“Барані цябе, Божа”, -- перахрысціць мама дзіця перад абразамі і яно, схапіўшы канёк (самаробны канёк – а не канькі!), бяжыць за такімі ж хлопчыкамі на сажалку, якая толькі ўчора замерзла. Хто з сельскіх дзяцей не правальваўся ў сажалку?..

“Усе мы родам з дзяцінства” – трэці адказ, кароткі, лаканічны, змястоўны. Шкада, не мой. Вочы і розум дзяцей успрыймаюць, перажываюць, ацэньваюць падзеі ды ўвогуле ўсе рэаліі жыцця натуральна, непасрэдна і эмацыянальна, а ўзровень успрыймання і рэакцыі залежыць ад многіх абставінаў. Адчуванні і перажыванні дзяцінства захоўваюцца ў памяці і ўплываюць на духоўнае і псіхічнае развіццё дзіцяці – яго характар, пачуцці, адносіны да людзей, на маральныя каштоўнасці. Менавіта ў дзяцінстве закладваецца падмурак, на якім кожны чалавек будуе свой лёс. Можа, таму паэтычна, але сумна і крыху павучальна, гучыць песня: “Отеческий дом -- начало начал и в жизни моей надёжный причал…” Мараль увачавідкі: наша дарога “у свет і людзі” пачынаецца ад бацькоўскага парога, таму беражыце, ахоўвайце ваш дом, каб ён заўсёды быў надзейным прычалам для дзіцяці, што б ні здарылася.

Калісці ў школьных падручніках друкавалася рэпрадукцыя карціны Рэмбранта “Возвращение блудного сына”: у пошуках шчасця пайшоў сын з бацькоўскага дома -- доўга хадзіў-блудзіў па свету, але не знайшоў шчасця – вярнуўся дамоў. І ў бацькоўскім доме яго сустрэлі і прынялі як дзіця.
Пасля школы, значна пазней, мне растлумачылі: біблейскі сюжэт. Вось як -- Вечная Ісціна.
Вечныя ісціны неабходна ўсвойваць з дзяцінства...

Было даўно, у размове пра нейкі прыкры інцыдэнт з удзелам чужых дзяцей, я сказаў, што гэта нашы дзеці, і мы павінны аднесціся да іх учынка з паразуменнем – высветліцть, чаму паступілі дрэнна, навучыць уму-розуму, паклапаціцца пра іх, дапамагчы, а не адразу караць. Маладзейшы таварыш адрэагаваў рэплікай: “Можа, гэтыя дзеці і вашы, але не мае – дакладна. Я выконваю сваю работу і плачу налогі з зарплаты, таму хай клапоцяцца тыя, хто атрымлівае зарплату ад мяне: спартыўных секцый, гурткоў, пляцовак, каткоў, мячоў і сетак павінна быць дастаткова...”
Катэгарычна, але справядліва. Бяда наша ў тым, што не ўсе ведаюць “азбуку абшчыны” – не разумеюць, што грамадства – мы, узаемазалежныя адзін ад другога. Гэтую “азбуку” трэба пастаянна і разумна тлумачыць -- усім сумесна вучыцца разумець яе.

Чужых дзяцей не бывае – мая пазіцыя з маладосці. Яна канчаткова акрэслілася пасля “школы”, якую мне дапамаглі “прайсці” рэспандэнты “Комсомольской правды” летам 1966 года. Не толькі яны – былі і іншыя настаўнікі і “учителя”. Мяркую, такой павінна быць грамадская думка і рэальнае станаўленне грамадства і кожнага з нас да ўсіх дзяцей -- як да нашых.

Дзве фатаграфіі – не ўспамін пра “басаногае дзяцінства”, хаця гэты матыў прысутнічае, а перш зачэпка-сведчанне для размовы пра небяспеку для дзяцей, “адпушчаных на самацёк”: яна відавочная на заглаўнай фатаграфіі “Зберажы, Божа, нашых дзяцей”.
Людзі пайшлі ў храмы, але не ўсе яшчэ разумеюць: спадзявацца на Бога можна толькі як на Абсалютную Ісціну. Таму грэх будзе, калі, молячыся ў храме, не памятаваць пра абавязак бацькоў да дзяцей – прытуліць, абараніць і навучыць у шырокім сэнсе. А галоўнае -- навучыць быць людзьмі сярод людзей: адносіцца да ўсіх так, як сам хочаш, каб адносіліся да цябе. Да дзяцей – яшчэ лепей, бо, па Антуану Сент-Экзюперы, мы іх прыручылі.

Наступныя фатаграфіі (яны будуць друкавацца паступова) -- фота-апавяданні пра заняткі дзяцей, некаторыя з кароткім каментам-думкаю: авось спадабаюцца і дарослым дзецям, у якіх ужо ёсць свае дзеці. А да іншых, магчыма, чытачы напішуць свой каментар post factum – атрымаецца размова пра дзяцей, якая актуальная вечна, бо ў жыцці так: “...будут внуки, потом всё опять повторится с начала...” Важна, каб нашы памылкі не паўтараліся і раўнадушша не прыгнятала розум. А такое магчыма, калі кожны зразумее, што чужых дзяцей не бывае...

P. S.

Статыстыка па Беларусі:
280 тысяч дзяцей хворых на алкагалізм;
32 тысячы – дзеці-сіраты пры жывых бацьках;
36 тысяч: столькі дзяцей “глава государства” загадаў адняць у бацькоў-п’яніц.

Трывожная статыстыка.
Даўно скончылася вайна, якая зрабіла сіратамі, загубіла і пакалечыла мільёны дзяцей, але колькасць дзіцячых дамоў і дзяцей у іх не паменьшылася: у іх выхоўваюцца ўнукі, праўнукі і пра-праўнукі “дзяцей вайны”. Хто чытаў у школе кніжкі не толькі па праграме, а хоць крыху болей, ведае, што на афіцыйную статыстыку трэба глядзець вачыма амерыканскага пісьменніка Марка Твэна, які хлусню дзяліў на тры катэгорыі па ўзроўню хлусні ў ёй: хлусню, нахабную хлусню і статыстыку. Вялікі амерыканец не быў знаёмы з савецкай статыстыкай: хлусня на хлусні едзе і хлуснёю паганяе. Плюс хлусня дыпламатычная -- “фигура умолчания”.

Ад якіх жа акупантаў вызвалена Беларусь, калі за 65 гадоў пасля вызвалення ў нас не паменьшылася ні дзяцей-сірат, ні дзіцячых дамоў? Сам “глава государства” нядаўна назваў некалькі імён з сваёй хеўры (усяго некалькі!), хто абакраў бацькоў гэтых дзяцей-сірат і іх саміх, а газеты надрукавалі фатаграфіі дамоў-палацаў зладзеяў-бандытаў...
Шмат разоў бываў я ў сядзібе расійскага графа Талстога Льва Нікалаевіча ў Яснай Паляне: сціплы дом. Калі ўлічыць, што гэты граф -- Вялікі і Мудры Лев Толстой, дык яго сядзіба пакажацца прыгожай карцінкай.

Нядаўна ішоў па вуліцы Х. на ўскраіне Мінска: Белы Дом. Разцяжка: “ПРОДАЁТСЯ”.
Уражанне: ён каштуе больш, чым гарадскі Дом культуры ў райцэнтры Смалявічы. А параўноўваць яго з Домам культуры ў райцэнтры Ветка нават некарэктна: мабыць, кошт прыватнага Белага Дома ў некалькі разоў большы, чым гадавы бюджэт Веткаўскага раёна…
Ішоў далей і думаў: ад якіх жа акупантаў вызвалілі Беларусь мой бацька і яго браты? За што яны змагаліся -- за якую Родину-мать аддалі сваё жыццё?..

А. К.

Тую гушканку 41-га года памятаю і сёння, хаця мне было крыху болей шасці гадоў.
Да вайны ў нашу вёску як цэнтр сельсавета правялі тэлефон. Помню: слупы, на якіх вісеў дрот, называліся тэлеграфнымі. (Стаўшы дарослым, ведаю: тэлефон вынайшлі пазней тэлеграфа.)
Старэйшыя хлопцы залезлі на слупы, адвязалі дрот, скруцілі ў дзве сталкі і завязалі так, каб з зямлі, падскочыўшы, можна было ўзяцца за дрот і гушкацца. Гушкалі старэйшыя. Прыемна! Але боязна – каб рукі не разчапіліся і дрот не парваўся...

Назаўтра хлопцы прынеслі вяроўку і старую камізэльку, прывязалі вяроўку да дроту, абматалі камізэлькаю – атрымалася гушканка на гушканцы. Дрот апусцілі ніжэй... Дух захоплівала і галава кружылася. Мы прасілі: “Хопіць!.. Хопіць!..”, а старэйшыя хлопцы смяяліся над намі.
У поўдзень мама прыйшла з поля дамоў: няма сына. А дзед не ведаў, куды я ўцёк з дому. Мабыць, нехта падказаў маме...
Убачыла мама нашу гушканку -- перахрысцілася: “Божа міласцівы, абарані дзяцей ад бяды...”
Але дамоў пайшоў толькі я: чужыя дзеці маю маму не паслухалі.

Вечарам суседка сказала маме: гушканка абарвалася, Алёша Майсейчык зламаў руку. Дзед Майсей наклаў на руку лучыны і абвязаў вяровачкамі. Слупы спілілі ноччу -- на дровы. Дрот бралі ўсе, ім прыкручвалі жэрдкі, секлі на гвазды.

У 45-м годзе хлопцы знайшлі ў лесе міну. Старэйшым было ўжо па чатырнаццаць-пятнаццаць гадоў, меньшым і дзяўчатам – па дзесяць-дванаццаць. Алёша стаў на высокі пень, астатнія -- вакол на ніжэйшыя. Алёша кінуў міну на камень недалёка ад пня -- міна ўзарвалася. Яму пасекла ногі, астатнім асколкі папалі ў ногі, рукі, жывот. У галаву -- нікаму. Усіх адвезлі ў раённую бальніцу, доктар павынімаў асколкі. А шрамы засталіся...

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
8 + 6 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������