Сустрэча была прыемнай. І сумнай. Сумнай -- бо ў бюро я адзін пенсіянер: другія – у іншых структурах АГК, завода або на іншых прадпрыемствах. Або – далёка-далёка…Сустрэча была прыемнай і з іншага погляду: у гэты дзень сустракаліся супрацоўнікі бюро ГМП, а з многімі з іх у мяне даўнія адносіны крыху ці крыху болей, чым вытворчыя -- і сяброўскія. Сустрэча была прыемнай нечаканасцю – сустрэўся з ТАРАСІКАМ Валодзем (Уладзімірам Пятровічам) і ЖУКАМ Мішам (Міхаілам Мікалаявічам), з якімі калісці разам ехалі ў падарожжа на Нарач на веласіпедах. Нажаль, я тады прастудзіўся – падарожжа маё было кароткім.
Успомнілі пра гэта і сфатаграфаваліся разам на фоне стэнда АГК з партрэтам Сіроткіна З.Л.
Шчырае дзякуй фатографу АГК Вадзіму ЯКУБОЎСКАМУ за фатаграфіі бюро і нашага “трыо”.
Шчырае дзякуй начальніку бюро Мікалаю КАРАНКЕВІЧУ за “лакальныя” фатаграфіі, якія мне прыемна разглядаць. І паказаць іншым.
Последние комментарии
6 лет 12 недель назад
6 лет 26 недель назад
6 лет 50 недель назад
8 лет 22 недели назад
9 лет 26 недель назад
10 лет 12 недель назад
10 лет 20 недель назад
10 лет 30 недель назад
10 лет 36 недель назад
10 лет 41 неделя назад