Ответить на комментарий

"Юбілеі" і Юбілей

ubiley.jpgZastavka_5.jpgШто такое юбілей?
Разумею ўсіх -- хто смяецца з мяне як з невука і тупіцы, хто вомущается, бачачы нейкую падставу ці правакацыю, хто скептычна ўсміхаецца і недаверліва чакае тлумачэння.
Адкажу ўсім адразу: не ведаю. Мы все учились понемногу – хто больш, хто меньш, а хто і зусім мала. Менавіта апошнія ўсё здольныя растлумачыць, бо з-за мізэрнасці ведаў усё ў іх проста – як палка. Ды тую ж палку невукі выкарыстоўваюць у якасці аргумента для доказу сваёй праваты -- для барацьбы з тымі, хто не пагаджаецца з іх палачнай прастатою і навукаю.

Даўным-даўно чуў ад чалавека дасведчага, што “юбілей” – гэта 7 х 7 = 49.
Сямёрка – лічба сакральная. Трэба разумець, сяміжды сямёрка – таксама, а, магчыма, і болей, калі у сакральнасці ёсць нейкая параўнальнасць ці рангі-ступені.
Пачытаў кніжкі, “палазіў” у Інтэрнеце – разумнага тлумачэння не знайшоў. Магчыма, шукаў не там або не тое ці ўвогуле не ўмею шукаць.

Але адкуль узялася дадатковая лічба -- “1”?
Усім вядома: марафонская дыстанцыя – 42 кіламетры 195 метраў, хаця гэтая адлегласць не спалучаецца ні з легендай-гісторыяй, ні з фізічнай рэальнасцю. Ды пачаткова было інакш – 40 км, потым – 42 км, і нарэшце -- 42 км + 195 метраў(!). "Плюс" надта цікавы!
Хто і калі дабавіў "плюс", адзін год, да сарака дзевяці: 49 + 1 = 50? Падагналі да “дзесяцічнай” сістэмы? І заадно ліквідавалі пужаючую сакральнасць лічбы “49”?
Калі хто з чытачоў ведае – дайце спасылку, буду ўдзячны за любыя звесткі.

Па савецкай сістэме каштоўнасцяў (сістэме ў шырокім сэнсе) 10 гадоў – юбілей. Пачынаючы з 25 октября 1917 года ўсялякіх юбілеяў было многае мноства.

Першы юбілей АГК, 10-годдзе, адзначаўся ў 1970 годзе. Сціпла, але разумна: правялі навукова-тэхнічную канферэнцыю і надрукавалі артыкул галоўнага канструктара Сіроткіна З.Л. у шматтыражцы “Белорусский автозаводзец”.
Я меў ускоснае дачыненне да гэтых мерапрыемстваў, але, нажаль, з-за недахопу часу не магу паказаць хаця б фрагметы. А ў іх бачны цікавыя людзі, многіх з якіх ужо няма з намі…

Другі юбілей, 20-годдзе, адзначаўся шырэй і ўрачыста – у Вялікай зале Палацы культуры. З Масквы прыехаў Сіроткін З.Л. – выступіў з прамоваю.
Дэталяў у памяці не засталося, бо мае клопаты ў той час былі скіраваныя ў іншым напрамку – на дачушак-блізнятак, ды астатнія дзеці былі яшчэ малымі: турбот-клопатаў хапала. Плюс пераезд у новую хату.
Але сярод фатаграфій захаваўся запрашальны білет.

Да 25-гадовага юбілею – чвэрць стагоддзя! – АГК правёў навукова-тэхнічную канферэнцыю, на якую запрасіў не толькі завадскіх тэхнолагаў, але і выклачыкаў БПІ, з якімі было даволі цеснае супрацоўніцтва.
Юбілей адзначаўся ўрачыста, але Сіроткін З.Л. не прыязджаў.

У файе Палаца была фота-выстава з рэтрапоглядам. Да фотаплакатаў я меў непасрэднае дачыненне, але большасць негатываў засталіся ў Уладзіміра Гілеўскага і Аляксея Зотава. Нажаль, пры пераездзе ў новае памяшканне фотаплакаты пашкодзілі, а то і “разкамплектавалі” – засталіся “ашмёткі”.

Прапаную чытачам некалькі фрагментаў з урачыстага сходу і першамайскай і кастрычніцкай дэманстрацый юбілейнага 1985 года.

Ад 30-гадовага юбілею не засталося ў памяці ніякіх дэталяў. Магчыма, іх увогуле не было, бо было іншае – аўралы-клопаты, звязаныя з новымі машынамі. І не толькі…

25.001.NB_.1.jpg
102.nb_.1.jpg
103.nb_.1.jpg
101.nb_.jpg
104.nb_.jpg
105.nb_.jpg
106.nb_.jpg
107.nb_.jpg
108.nb_.jpg
109.nb_.jpg
110.nb_.jpg
111.nb_.jpg
112.nb_.jpg
113.nb_.jpg
202.nb_.jpg
201.nb_.jpg
203.nb_.jpg
301.nb_.1.jpg
302.nb_.jpg
304.nb_.jpg
305.nb_.jpg
307.nb_.jpg

P.S.
001.Група.nb_.jpg
Мне надта падабаецца гэты здымак. Фатаграфіі я аддаў хлопцам, а плёнку нечакана пашкодзіў – гэты кадр застаўся адзін, таму не ведаю даты. Вось і памясціў фатаграфію туды, дзе многа людзей – каб не сумаваў той, каго ўжо няма з намі.

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
6 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������