Маладзечна, 1 мая 2010:
МАРАФОН без ВІКТАРА НОВІКА
Беглі без Віктара Новіка…
............................................................................................................................................................................
Помнім, смуткуем – УСЕ, ХТО ВЕДАЎ ЯГО,
УСЕ -- хто бег з ім на марафонскіх трасах,
УСЕ -- хто бачыў яго на п’едэстале,
УСЕ – хто быў побач з ім,
УСЕ – хто размаўляў з ім хаця б раз…
РАЗМІНКА
ПРАТАКОЛ
СТАРТЫ. БЕГ. ФІНІШ
Гэта – старты (з дадатковым кругам) марафонцаў
Старт на 10 км.
Ён усё жыццё працаваў у калгасе “за голы працадзень” – карміў рабочых, настаўнікаў, дактароў і клан партыйна-наменклатурных дармаедаў. Інжынеры і рабочыя выраблялі машыны, будавалі дамы і электрастанцыі, настаўнікі вучылі дзяцей, дактары лячылі яго і яго дзяцей. А партыйная чэлядзь рабавала яго – абрабавала так, што на іх міластыню-пенсію ён пражыць не можа – цягне вазок з насеннай бульбаю на соткі за горадам ці на дурную савецкую дачу, каб хоць бульба была на стале. Стаміўся, адпачывае… Аб чым думае?
Вельмі хацелася дапамагчы яму, распытаць-паразмаўляць пра жыццё-быццё, але я бег “дзесятку” на марафоне. Адзін круг – таму паўторна не сустрэліся…
І я -- такі ж абрабаваны, вкалываю на "дсд", але, мабыць, банда рабаўнікоў выдзеліла мне крыху большую міластыню, таму я кінуў дурную савецкую дачу і прыехаў сюды, каб сустрэцца-убачыцца з аднадумцамі-фізкультурнікамі і прабегчы "дзесятку" па тутэйшых узгорках міма вёскі Мазалі, дзе бандыты забілі Васіля Гроднікава, які пісаў праўду пра абрабаную вёску і людзей, што дажываюць век у ёй. Магчыма, і ён з тых абрабаваных і выміраючых Мазалёў...
Пасля фінішу – памыліся (добры душ!), адпачылі і прыйшлі паглядзець на марафонцаў, падбадзёрыць. А яны бягуць, бягуць…
ФІНІШ МАРАФОНЦАЎ
УЗНАГАРОДЖАННЕ
Самыя-самыя малыя чакаюць узнагарод, але спачатку -- самых старых фізкультурнікаў, таму паглядаюць на дзверы, адкуль яны выйдуць…
А мы пайшлі на фініш марафонцаў, таму не бачылі, як узнагароджвалі малых і старых. Пазней убачылі ўзнагароджанне толькі тых, хто бег “дзесятку” , ды самых перадавых марафонцаў.
“Подойдите распишитесь, иначе приз на отдадим…”
Последние комментарии
6 лет 15 недель назад
6 лет 30 недель назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 26 недель назад
9 лет 29 недель назад
10 лет 16 недель назад
10 лет 24 недели назад
10 лет 34 недели назад
10 лет 39 недель назад
10 лет 44 недели назад