Андрэй Караленка
1 МАЯ: Маладзечненскі МАРАФОН-2013
Перш-наперш паказваю галоўнага пераможцу марафона – Генадзій САКАЛОЎСКІ.
На гэтым фота ён яшчэ не пераможца – пераадолеў толькі першы этап, але ў мяне лепшай магчымасці не будзе. Тут важна іншае: паставіць у загаловак менавіта гэтую фатаграфію, бо Генадзій з Маладзечна.
ПершаМАЙскі марафон у Маладзечне за апошнія 10 галоў некалькі разоў мяняўся па фармату, -- арганізатары шукалі аптымальны варыянт, -- але цікавасць марафонцаў да яго не спадае: прыехалі і “чыстыя” марафонцы і “камандныя” (эстафета 4 Х 10 550). А барацьба на дыстанцыях была цікаваю і захапляючаю.
Прыемна, што арганізатары ўлічылі магчымасці і слабейшых – самых старых (былых) марафонцаў і самых малых: яны беглі дыстанцыю тры кіламетры.
Арганізацыйныя пытанні-нюансы, -- рэгістрацыя, памяшканне, судзейства, -- вырашаныя, як заўсёды, адмыслова. Нават болей: пасля прабегу нас адвезлі на станцыю Уша на службовым аўтобусе.
Трэба абавязкова сказаць пра надвор’е: сонечна, а вецер халаднаваты – яшчэ не горача і ўжо не холадна. Галоўнае ж – без дажджу!..
Нажаль, не магу паказаць усіх цікавых дэталяў спартыўнага спаборніцтва, -- я бег тры кіламетры і адразу накіраваўся дадому, -- але дзве-тры пакажу, магчыма, каму спадабаюцца.
Спадзяюся, што дзеці і настаўніца ўбачаць сябе: можа, у наступны раз дзяцей будзе болей.
А фінальныя моманты, -- увы, таксама не ўсе, -- мне дапаможа паказаць Васіль Лебецкі: ён бег эстафету, і прыслаў свае фатаграфіі.
Старт дзяцей і самых старых пенсіянераў.
Марафонцы на старце.
Першы этап эстафеты 4 Х 10 550 м.
Перадача эстафеты: “дзве Елены”.
Фатаграфія адносна ўдалая: бачны і спорт, і хваляванне, і стомленасць.
Узнагароджанне дзяцей.
Сёння – толькі анонс.
Весь фотарэпартаж будзе на старонцы “Марафон” 8 мая.
Комментарии
Отправить комментарий