МMMMARATHON-2009

Andrei KARALENKA

13 верасня:
ММММаскоўскі Міжнародны Марафон Міру-2009

NB.2.IMG_3591_1_0.jpg
Сёлетні маскоўскі марафон – самы прыгожы з пяці, у якіх я ўдзельнічаў: было сонечна, ціха, цёпла. Госці-фікультурнікі – з 40 краін. Асабліва многа – з Японіі: фірма-спонсар SALONPAS прывезла, мабыць, поўны самалёт суайчыннікаў. Але ўсе японцы беглі нават “дзесятку”: многія стаялі на наберажнай Масква-ракі ўздоўж трасы з кіна- і фотакамерамі – фатаграфавалі сваіх на фоне Крэмля і іншых гістарычных і цікавых месц.

ММММарафон быў прыгожы людзьмі – вясёлымі, бясклопатнымі, з натуральнымі паводзінамі людзей сярод людзей, цікаўнымі да расійскай сталіцы. А ў сталіцы месца старта – сэрца яе, ды не толькі -- Расіі.
Яшчэ ММММарафон цікавы выдумшчыкамі. Паглядзіце уважліва: калі б у Мінску мужчына(!) дадумаўся(!!) бегчы марафон у саламянай спадніцы(!!!), “стражи порядка” са старта адвезлі б яго ў “псіхушку”…
NB.2.IMG_3608_0.jpg
А калі б бацькі ўздумалі(!) каціць каляску з дзіцём(!!) 42 кіламетры(!!!), ім не мінаваць той жа “псіхушкі”. Але перш іх прымусілі б выняць дзіця і перавярнуць каляску калёсамі ўверх: ці не схаваны пад дзіцём пакет “Садочак” з іхняй бомбаю…
NB.2.IMG_3631_0.jpg
NB.2.IMG_3638.jpg
NB.2.IMG_3640.jpg
Толькі прафесійныя спартсмены беглі ММММарафон за ўзнагародамі. Паглядзіце на гэтых хлопцаў: на фінішы адзін з іх будзе першым…
NB.2.IMG_3626_0.jpg
А фізкультурнікі беглі за ўражаннямі -- з задавальненнем ад бегу, ад удзелу ў грандыёзным свяце. Паглядзіце і на гэтых хлопцаў: яны бягуць “дзесятку”, прабеглі палову дыстанцыі, а быццам толькі што са старта.
NB.2.IMG_3615_1.jpg
Бацька з 8-гадовым сынам: 42 кіламетры на веласіпедах. Людзі як людзі: спакойна ехалі – любаваліся Масквою і такімі ж, як яны людзьмі…
NB.2.IMG_3633_0.jpg
Гэтыя прыгажуні ўжо прабеглі 30 кіламетраў. І з якім задавальненнем бягуць!.. А загарэлая прыгажуня ажно любуецца сабою і быццам запрашае нас таксама паглядзець-палюбавацца на яе…
NB.2.IMG_3635_0.jpg
Яшчэ адно ўражанне: міліцыя.
Міліцыянтаў было меньш, чым у мінулыя гады, бо знізілася колькасць тэхнічных перашкод, звязаных з ліквідацыяй-рэканструкцыяй гатэля “Россия”: міліцыянты стаялі і хадзілі толькі там, дзе неабходна – на месцы старта-фініша і на вуліцах па маршруту марафона. І ні ў каго не правяралі сумкі, не прыкладвалі, прабачце, да задніцы мінашукальнікі, як было ў Мінску, не прымушалі здымаць шапку і паднімаць рукі для вобыску -- як у Мінску. Хаця ў Маскве страляюць амаль кожны дзень…

Сёлета фізкультурнікаў было хоць і не рэкордна многа, -- меньш трэці ад рэкордаў 90-х гадоў, -- але рэкордна за апошнія дзесяць гадоў. Таму на “дзесятцы” не хапіла стартавых нумароў нават інвалідам: іх было болей, чым у мінулым годзе.
Не хапіла і памятных медалёў на “дзесятцы”. Абяцалі выслаць па дамашняму адрасу. Я запісаўся…

Для інвалідаў не хапіла і прызоў -- узнагародзілі толькі калясачнікаў.
Хаця аўтар заняў першае месца сярод інвалідаў па зроку, агарчацца было б грэх: столькі прыемных уражанняў!..
Ды пасля цынічнага здзеку на Мінскім марафоне ў Маскве я адчуваў сябе не проста свабодным чалавекам -- шчаслівым: я быў сярод людзей, а не сярод ментаў-псоў дыктатара.
Далей – фатаграфіі з кароткімі каментамі.

З Беларускага вакзала мы паехалі да старта са станцыі М-Беларуская-Радыяльная. Ідзём па Тэатральнаму праезду на Красную Плошчу. Чую ззаду размову па-нямецку. Стаў убок – ідуць два хлопцы. Я кажу ім быццам па-нямецку: “Guten Tag, deutshen Marathonmenschen!”
“Guten Tag!” – і смяюцца.
Я жэстам прапаную ім фота на фоне Масквы. Потым адзін з іх прапанаваў мне фота…
NB.2.IMG_3576.jpg
NB.2.IMG_3577.jpg
Я сказаў ім, што ведаў : “Danke schon! Es lebe Deutschland und Freundschaft!..” І то добра: не зусім забыў нямецкую мову. (Калісці ў БПІ я заняў другое месца на конкурсе. На курсе.)
Гэта – частка “беларускай дэлегацыі”: астатнія паехалі са станцыі М-Беларуская Кальцавая.
NB.2.IMG_3578.jpg
БІВУАК
NB.2.IMG_3584.jpg
NB.2.IMG_3588.jpg
NB.2.IMG_3583.jpg
NB.2.IMG_3587.jpg
Чарга на медкамісію
NB.2.IMG_3585.jpg
А ў чарзе – Прыгожая Марафонка! Вунь як паглядае на яе хлопец…
NB.2.IMG_3586.jpg
Абаяльныя дзяўчаткі -- рэклама фірмы-спонсара SALONPAS
NB.2.IMG_3582.jpg
РАЗМІНКА
Рэпарцёр, якому я спадабаўся. Ён мне – таксама: камунікабельны, з паразуменнем, крыху артыст – ісцінны Фотарэпарцёр.
NB.2.IMG_3589.jpg
І гэты фотарэпарцёр -- прыгожы хлопец! І тут – узаемапаразуменне і павага. Люблю журналістаў!.. (Яго фота – у загалоўку.)
NB.2.IMG_3590.jpg
Марафонская пара: размінка
NB.2.IMG_3594.jpg
Дзеці перад размінкаю. (Іх мамы – не ў кадры: яны трымаюць адзенне.)
NB.2.IMG_3593.jpg
Японец прапанаваў мне сумесную “сесію” -- на відэа і фота. А я даў свой фотаапарат ягонаму сябру.
Гэтыя хлопцы, як і большасць іх суайчыннікаў, беглі з апаратамі: адзін – з відэа-, другі – з фотакамерай…
NB.2.IMG_3596_1.jpg
NB.2.IMG_3598_0.jpg
Жанчыне Herbalifе і яе хлопчыку спадабаўся барадаты дзед. Яны мне таксама. Ды я ўбачыў за імі супер-марафонца Сцяпана Шалаева з Новаполацка. Два дні таму ён прабег ў Санкт-Пецярбургу 100 кіламетраў. Ноччу і пад бесперапынным дажджом! А дождж там і летам рэдка бывае цёплы. У Маскве павязло: адагрэўся. А 42 км 195 м для Сцяпана – як “пяцёрка” для мяне. Клуб аматараў бегу, які арганізаваў Сцяпан (ён – кандыдат тэхнічных навук), называецца сімвалічна: “42 – не предел”.
NB.2.IMG_3599.jpg
СТАРТ
Прыгожае месца гістарычнае і знакамітае.
У навейшай гісторыі Расіі (тады яшчэ Савецкага Саюза) на гэтым месцы адбылася падзея, ад успамінаў пра якую ў многіх расіян, асабліва ваенных, -- “мороз по коже” і кулакі – як кувадлы. Не трэба бярэдзіць балючую рану: для многіх генералаў яна стала смяротнай…
NB.2.IMG_3602.jpg
Крайні злева (№ 409) – марафонец, астатнія бягуць “дзесятку”.
NB.2.IMG_3603.jpg
Сям’я: дзяўчынка пабяжыць “дзесятку” пад наглядам мамы і бацькі.
NB.2.IMG_3604.jpg
Гэтыя трое – з Жодзіна. І шасцёра – за кадрам. Дзесяты – аўтар фатаграфіі.
Спонсар паездкі – Беларускі аўтамабільны завод, дырэктар Пархомчык Пётр Аляксандравіч.
NB.2.IMG_3610.jpg
НА ТРАСЕ МАРАФОНА
Так выглядала траса на першых пяці кіламетрах
NB.2.IMG_3612.jpg
Па цэнтру – марафонцы з Бабруйска Мікалай Салановіч і Іван Шынкароў. Учора яны беглі марафон у Мінску, сёння – у Маскве.
NB.2.IMG_3614.jpg
“А заўтра?” – запытаў у іх, калі разам вячэралі на Беларускім вакзале.
“Можна і заўтра паўтарыць”, -- адказаў за дваіх Мікалай. – Мы ж не за рэкордамі бяжым, а толькі – ма-ра-фон…”
Хлопчыкі – малайцы!!!
NB.2.IMG_3617.jpg
Арноль Слуцкер (Жодзіна) бяжыць дзесятку. Першы раз у Маскве… пасля 15 марафонаў.
NB.2.IMG_3618.jpg
К фінішу…
NB.2.IMG_3621.jpg
Вось які быў Маскоўскі марафон – як гэтая жанчына: вясёлы, радасны…
NB.2.IMG_3623.jpg
Сямейнае трыо KROHMER-аў aus Deutschland, іх спонсар – фірма PALLMANN.
NB.2.IMG_3624.jpg
Міхаіл Важнік з Жодзіна: 9-ты Маскоўскі марафон. І дзесяты – у Расіі. (Дзве рукі = 10.)
NB.2.IMG_3636.jpg
NB.2.IMG_3645_0.jpg
Да фініша -- 120 метраў: прабегла 42 км 75 м – а якая бодрая!..
NB.2.IMG_3642.jpg
Паварот на фініш. Колькі балельшчыкаў і рэпарцёраў!!! І на фінішы не меньш…
NB.2.IMG_3639_0.jpg
Пасля фініша – фота на памяць: марафонцы з Бабруйска І. Шынкароў, В.Платонаў, М. Салановіч. Прашу прабачэння за фота-памылку.
NB.2.IMG_3643.jpg
Пасля адпачынку – вучоба-трэніроўка і “разбор палётаў” з бацькам і мамай.
NB.2.IMG_3647.jpg
Японцы ў Расіі адпачываюць па-руску.
NB.2.IMG_3648.jpg
Марафонцы-барадачы абмяркоўваюць месца наступнай сустрэчы.
NB.2.IMG_3651.jpg
Прыгоды француза ў Расіі: “Как могли куда-то исчезнуть вещи из камеры хранения?!.”
NB.2.IMG_3649.jpg
NB.2.IMG_3650_0.jpg

Не чакаў, што мой аптымістычны, мажорны рэпартаж завяршыцца сумна. Але будзем спадзявацца, што багаж француза ўсё ж не прапаў…

P.S.
Хаця інвалідаў было больш, чым у мінулым годзе, я заняў першае месца: не прыехаў галоўны “сапернік”. Але прызы “бегунам” не выдалі: грошай хапіла толькі для калясачнікаў. Абяцалі даць праз сем дзён, калі што застанецца. Наша рэгістратар параіла мне для надзейнасці ўдакланіць у прэзідэнта марафона Фадзеева: не ехаць жа з Беларусі за прызам. Ён быў побач -- уручаў узнагароды ролле-лыжнікам.
-- Господин Фадеев, дазвольце запытаць…
-- Слушаю вас.
-- Моя фамилия Караленка…
-- Слушаю, вас, господин Короленко.
У акружэнні загудзелі, засмяяліся, нават пачуліся апладысменты.
-- Я занял первое место среди инвалидов…
-- А моя фамилия -- Гоголь, -- крыкнуў мужчына з правага боку ад мяне.
Рэакцыя аўдыторыі была адпаведнаю – смех і апладысменты.
Фамілій такіх – сотні. А вот супадзенне – смешна.(?) Потым Гоголь удакладніў: яго фамілія – Гогал. Але ў школе, калі вучыўся, і на працы яго клічуць Гоголем. Прывык. “Ну хоть фамилию меняй”, – сказаў з гумарам.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������