Андрэй Караленка
32-гі АСІПОВІЦКІ МАРАФОН (фотарэпартаж)
.
Нечакана для сябе я бег свабодна і ўпэўнена, таму змог зрабіць здымкі на 15-км-трасе. Ды шмат. Пахваліцца ўдачамі не магу, -- ёсць і абсалютны брак, -- але, спадзяюся, некаторыя фоты спадабаюцца тым, каго я злавіў адносна ўдала. (Неудалыя не паказваю.)
Фатаграфіі на фінішы, пры ўзнагароджанні і пасля, зроблены Васілём Лебецкім, за што я вельмі ўдзячны яму.
Раніцаю 5 красавіка -- іней і замёрзшыя лужы, слабы, але халодны(!) вецер. Усё ж некаторыя марафонцы экіпіраваліся па-летняму.
Леанід Каладко – старэйшы на марафонскай дыстанцыі, “на фоне” школьнікаў як прыклад для іх. Рэальна ён быў і ўвогуле старэйшым на 32-м Асіповіцкім марафоне.
Мяркую, гэтую фатаграфію варта скапіраваць дзецям, якія бачны за спіною Леаніда Аляксандравіча, і памясціць на сваім пісьмовым стале або на стале Компа – каб памятаць і браць прыклад.
Калі хто з дзяцей прыслухаецца да маёй парады, звяртайцеся – вышлю арыгінальную электронную фатаграфію. (Здымкі захоўваю ў Компе 7 дзён пасля публікацыіі на сайце.)
Мне заўсёды прыемна сустракаць гэтых хлопцаў з Расіі. Сярод іх – наш зямляк Генадзій Васюкевіч (№ 477).
Ігар Афнагель. Спадзяюся, сын ўбачыць бацьку і парадуецца: МЫ таксама РАЗАМ. Толькі на розных дыстанцыях.
Перад стартам.
Звярніце ўвагу на хлопчыка пад стартавым нумарам “209”: у анонсе я паказаў яго на дыстанцыі.
Першая непрыемнаць – амаль “класічная”: “Ох, уж эти шнурки!..”
Aмаль увесь шлях мы беглі разам. Але я потым адстаў…
.
.
.
.
.
.
Андрэй Дакука з Барысава.
.
.
.
.
.
.
УЗНАГАРОДЖАННЕ "15-кіламетровых" і ФІНІШ марафонцаў
.
.
.
.
.
.
.
.
.
Ольга Іосіфаўна: “Кто сомневался, что я буду первой?..”
Комментарии
Отправить комментарий