4 чэрвеня: ПАТОП у ЖОДЗІНЕ...

Zastavka_5.jpgНа здымку з правага боку – тратуар і газоны пад вадою. Машыны па цэнтру здымка прыпаркаваныя на праезджай частцы вуліцы. Такое становішча -- праз гадзіну, як перастаў лівень.

potop_Zhodino.jpg

Помню, у дзяцінстве навальніцы-ліўні здараліся часта. І былі цёплымі. З маланкамі – на ўсё неба ад края да края. І з такімі грымотамі, што, здавалася, хата разваліцца. Як толькі хмара адыходзіла за вёску і лівень станавіўся дажджом, мы выбягалі з хат і, закасаўшы штаны, бегалі па цёплых лужах. А лівень-патоп у нашай вёсцы быў толькі раз.

За 46 гадоў, што жыву ў Жодзіне, сёнешні лівень-патоп трэці. Разумеецца, на маю памяць. І на мой погляд. А калі яшчэ крыху ўдакладніць, то сёння, 4 мая, як раз у гэты час я быў не ў горадзе, а за горадам, на “дурной савецкай дачы”. У горад прыехаў праз 45-50 хвілін, як лівень перайшоў у невялічкі дожджык, пры якім можна ехаць на веласіпедзе. Можна – у сэнсе бяспекі на дарозе ды з “папраўкаю”, што ўсёроўна прамокнеш да ніткі.
IMG_1552.rv_.jpg
Каля аўтобуснага прыпынку “Школа № 7” убачыў вось такі “сюжэт”.
IMG_1548.zd__0.jpg
No comments…

IMG_1549.zd_.jpg
Вадзіцель “audi” чакае, пакуль крыху сцячэ вада, а вадзіцелю “ford” няма часу чакаць і любавацца карцінкамі -- развярнуўся “на 180 градусаў”: навошта лезці ў лужу, калі можна праехаць па іншаму шляху? Ды яго машына – грузавая: ён вязе ў магазін хлеб, торты, цукеркі…

IMG_1550.zd_.jpg
Вадзіцель джыпа “suzuki” – з гонарам: хіба гэта лужа для такой машыны??!

IMG_1553.zd_.jpg
“Вы паедзеце следам за джыпам?” – спытаў у вадзіцеля пярэдняй машыны.
“Нет: рискованно…”

IMG_1554.zd_.jpg
Аглянуўся: “капейка” ужо на самым глыбокім месцы!!! Насустрач ёй – “газель”. Цікава паглядзець, што будзе далей…

IMG_1555.zd_.jpg
Як толькі “капейка” выкацілася на бяспечны ўзровень вады, вадзіцель “renault” паехаў следам…

IMG_1557.zd_.jpg
Аўтобус падняў такую высокую хвалю, што яна дакацілася да тратуара, таму ніхто не асмеліўся ехаць ні за аўтобусам, ні насустрач яму.

IMG_1558.zd_.jpg
А як хвалі супакоіліся, хлопчык з таго берага пачаў “перапраўляцца” праз вуліцу-лужу на веласіпедзе. Яго веласіпед – дарожны, дыяметр шыны – 622 мм: можна меркаваць пра ўзровень вады. А якім ён быў гадзіну таму, калі лівень толькі што перастаў?..

IMG_1560.zd_.jpg
IMG_1560.rv_.jpg
Калі яшчэ крыху закасаць штаны, то можна перайсці вуліцу-лужу ўброд…

IMG_1563.zd_.jpg
Хтосці раніцай прыпаркаваў машыну. Ці адпаркуе ён яе вечарам?

IMG_1547.zd_.jpg
Праз пяць хвілін падыйшоў да школы № 5: тут дваровыя праезды на адным узроўні з праезджай часткай вуліцы, таму вада разлілася па дварах прылягаючых дамоў.

IMG_1546.zd_.jpg
Пра максімальны ўзровень вады насупраць уваходу ў школу можна меркаваць па кучках
смецця на сцежцы: вада ўжо адступіла на два метры. Прыкідваю: тратуар быў заліты вадою да першай ступені ўсходцаў, што па вертыкалі складзе каля 10-15 сантыметраў.

Вось якое назіранне. І крыху роздуму.

P.S.
Таксісты -- яны заўсёды спяшаюцца да нас! -- аб'язджалі лужу па тратуару. За імі і іншыя. Але фотаздымкі пра гэта не паказваю з-за магчымых непрыемнасцяў для вадзіцеляў.

Комментарии

Всегда нужно иметь в запасе

Всегда нужно иметь в запасе лодку!

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
14 + 5 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������