Адкрыццё сезона ў Жодзіне

детиНа 26-м лёгкаатлетычным прабегу ў Жодзіне, што адбыўся 14 сакавіка, было шумна і весела: удельнічала многа мясцовай дзетвары ўсіх узростаў. Добра! Прыемна і цікава паглядзець. Безумоўна, адчуваецца ўздзеянне “адміністрацыйнага рэсурса”: так было і ў мінулым годзе на 25-м прабегу. Але ж вядома: прывучацца да фізкультуры трэба з дзяцінства. І нават ПРЫВУЧАЦЬ дзяцей – паказваць асабіста, заахвочваць, узнагароджваць і, магчыма, спачатку чуць-чуць прымушаць: калі дзіця разбяжыцца, прымусу адчуваць не будзе, наадварот, -- задавальненне. Ды дзеці любяць спаборнічаць у чым бы ні было і вызначыцца: важна заўважыць, што болей цікава дзіцяці, і накіраваць яго ў той бок. Азбука. Я напомніў пра яе маладым чытачам: яны ж самі яшчэ дзеці.

Калі меркаваць па колькасці дарослых удзельнікаў, -- 128, -- то сёнешні прабег самы “слабы”: былі ў асноўным фізкультурнікі з Мінска і Мінскай вобласці. Хаця бабруйчане прыехалі на аўтобусе “Белшыны”, усё ж сёнешняя “дэлегацыя” меньшая, чым у мінулыя гады. З Віцебска, Гродна, Магілёва і Полацка – па аднаму фізкультурніку. Нікога не было не толькі з Кобрына і Маларыты, але і са Жлобіна, Гомеля, Брэста, Асіповіч: крызіс. Сумна...

Галоўны Спартсмен Беларусі, вядомы як “Хакеіст № 1”, сцвярджае, што крызісу ў нас няма. Тут яму можна верыць: ён мае на ўвазе сябе, сваю каманду і сем’і сыноў. Хакей – спорт цікавы! Але ж такі спорт – не фізкультура. А “Хакеіст № 1” загадаў пабудаваць “ледовые дворцы” амаль у кожным райцэнтры. Дзеля чаго і каго?

У агульнаадукацыйных школах тых жа райцэнтраў пры спартыўных залах няма нават элементарна абарудаваных раздзявалак. Пра душ і размовы быць не можа. А ў некаторых школах няма не толькі спартыўнай залы, але і спартыўнай пляцоўкі пры школе. І на фоне гэтай дурнаты – гром-лямант пра клопат аб здароўі дзяцей як будучыні нацыі!.. Разумеецца, цынічныя шоўмены маюць на ўвазе сваіх дзяцей: для іх – нават асабістыя басейны. Не трэба хлусіць-прыкідвацца дабрадзеямі ды перастаць арганізоўваць рэкламныя шоў на роллерах, а стварыць нармальныя(!) умовы для заняткаў фізкультураю ў школах, – нармальныя для дзяцей і настаўнікаў, -- і памяняць адносіны да фізкультуры як прадмета школьнай праграмы. А сельскія школы на ўзроўні 1950 года!..

Пра якую фіз-культуру размова? Гэта ж фіз-іялагічны цынізм улады... Каб прыкрыць здзек з людзей, будуюцца “ледовые дворцы” у якасці падарункаў ад “Хакеіста № 1”. Уся Беларусь – спартыўная “потёмкинскя деревня” яго і ягонай “хакейнай каманды”. Як кажуць сёнешнія студэнты, “дыягназ: клініка”.

Прыемна, што першы намеснік міністра фізкультуры, спорту і турызму Уладзімір Аляшкевіч прыехаў і ў Жодзіна. Мяркую, гэтым візітам ён яшчэ раз (пасля марафона “Вікторыя” у Мінску) падкрэсліў прыярытэт бегу як самай даступнай – ва ўсіх адносінах! – фізкультуры большасці. Міхаіл Жэлабоўскі, алімпіец-1968, пры ўсіх спартыўных узнагародах стаяў у прэзідыўме – прыклад для моладзі: хоць і немалады ўжо, а бадзёры і рухавы. Алімпійцы Александар Гоцкі і Віктар Бельскі маладзейшыя, яны суддзі-арганізатары, таму спартыўных узнагарод не паказваюць. Шкада...

Бацькі і мамы жодзінскіх дзяцей маглі ўбачыць, што 80-гадовыя дзядулі і 60- і 75-гадовыя бабулі яшчэ здольныя прабегчы 5 і 10 кіламетраў. Я іх імён не называю, -- што скажа імя тым, хто не знаёмы з імі асабіста? – а паказваю ў фотарэпартажы.

ПАКАЗВАЮ, бо Internet-аўдыторыя маладая: ГЛЯДЗІЦЕ, ДЗЕЦІ, І ДУМАЙЦЕ ПРА ЗАЎТРА.
Жодино
Бег
Дети
Бег
Бег
Марафон
Бег
Бег
Марафон
Бегун
Бегуны
Бегуны
Бег
Морафон в Жодино
Жодино
Жодино
Фотарэпартаж Ані Мікалайчанкі (Жодзіна)

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 8 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������