АФГАНСКАЯ ВАЙНА: Памяць і Подласць

Андрэй Караленка

АФГАНСКАЯ ВАЙНА: Памяць і Подласць
Роздум Postfactum

IMG_3664.jpg.RVA_.jpg
Дарога ў іншым напрамку
Пайшоў на аўтобусны прыпынак у супрацьлеглы бок, а калі заўважыў, не хацеў вяртацца -- сеў на аўтобус, які ішоў доўга, мабыць, па ўсіх новабудоўлях горада. Пейзажы-будоўлі цікавыя, але я глядзеў на іх як на фон: я ехаў і думаў у іншым напрамку…

У 60-х і 70-х гадах амаль уся Афрыка і Бліжні Ўсход былі ў агні нацыянальна-вызвольных войн. Там ваявалі не толькі савецкія “калашнікавы”, “мігі” і “Т-55”, а і крэмлёўскія саветнікі: спецыялісты КГБ і ГРУ дапамагалі “народным вождям” узнімаць нацыянальна-вызвольны рух супраць акупантаў-каланізатараў.

“Ісламская рэвалюцыя” у Іране ўспыхнула нечакана, без кремлёўскай дапамогі, і развівалася, як смерч-торнадо. Ды зусім не ў бок да камуністаў. Але ў атмасферы “халоднай вайны” яна стала “прапагандысцкай картай” савецкіх ідэёлагаў: шах Ірана Реза Пехлеві быў саюзнікам США. Намёк зразумелы… (Хаця шах і з Масквою падтрымліваў добрыя адносіны. Калісці візіт у СССР шаха Ірана з прыгажуняй шахіняй Сорэйяй стаў сенсацыяй, пра якую доўга ўспаміналі: не толькі з-за казачнай прыгажосці шахіні, а і таму, што візіт насіў надзвычай далікатны характар, пра што ведалі журналісты і дыссідэнты.)

Безумоўна, “ісламская рэвалюцыя” у Іране аказала ўплыў на суседні Афганістан, дзе духавенства ўжо даўно бунтавала супраць шаха-рэфарматара Мохаммеда Захір Шаха, спакойна і ўпэўнена праводзіўшага сацыяльныя рэформы па савецкай мадэлі. Дваюрадны брат Захір Шаха прэм’ер Мохаммад Дауд, незадаволены рэформамі шаха, выкарыстаў момант і здзейсніў дзяржаўны пераварот – на Бліжнім Усходзе рухнула яшчэ адна векавая манархія.

У Мохаммеда Захір Шаха і Крэмля былі вельмі добрыя адносіны як у суседзяў, так і ў палітычным плане, таму знішчыць-зруйнаваць уплыў камуністычнай ідэалогіі і савецкай дапамогі было немагчыма. І гэты ўплыў сказаўся -- адбылася “Апрельская революция” на савецкі лад і ўтварылася Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан: Нур Мухаммед Таракі – кіраўнік дзяржавы і прэм’ер-міністр, Бабрак Кармаль – намеснік кіраўніка дзяржавы, Хафізулла Амін – першы намеснік прэм’ер-міністра і міністр замежных спраў.

Але ў камуністаў і дэмакратаў-сацыялістаў былі розныя накірункі і мэты… Таму камуніст-ленінец Таракі дзейнічаў па савецкай формуле “Кто не с нами, тот против нас”. Спачатку ён пазбавіўся ад Кармаля -- і той аказаўся ў Маскве, потым хацеў пазбавіцца ад Аміна, ды прамахнуўся: Амін пазбавіўся ад самога Таракі -- ён аказаўся пад надмагільнай плітой.

Аміну не падабаўся савецкі камунізм, таму Амін не падабаўся Маскве. І крэмлёўскія старцы дзейнічалі па выпрабаванай формуле “Кто не с нами, тот против нас”: 27 снежня 1979 года савецкі спецназ штурмам авалодаў рэзідэнцыяй прэзідэнта Аміна – Масква пазбавілася ад Аміна.
27 снежня пачалася савецкая вайна ў Афганістане – па просьбе Бабрака Кармаля, якога заўтра прывезлі на самалёце ў Кабул.

Супраць каго і чаго – савецкая вайна? За што -- вайна?
За што ваявалі НАШЫ ДЗЕЦІ ў чужой краіне – СУПРАЦЬ ЛЮДЗЕЙ, якія нам не зрабілі зла ні на макавае зерне?
Якую мараль везлі яны ў чужую краіну на сваіх танках і бэтээрах?
Якую свабоду хацелі даць народу, жыўшаму ў сярэдневяковым часе і па законах шарыята, толькі-толькі адмененых?
Якую свабоду хацелі даць народу Афганістана крэмлёўскія душыцелі свабоды ў сваёй краіне і рабаўнікі сваёй краіны і грамадзян?

Іду да Помніка
IMG_3668.jpg.RVA_.jpg
Выйшаў каля Храма. Сонца садзіцца. У храм прайшлі дзве жанчыны. З разчыненых дзвярэй чуваць голас свяшчэнніка – ідзе вячэрняя служба: Царква і людзі моляцца Богу. Моляцца – каюцца і просяць Бога. У чым каюцца і чаго просяць? Каяцца трэба каля Помніка “афганцам”, якіх паслалі ваяваць і паміраць у чужую краіну. І прасіць у Бога яны павінны не благ для сябе і сваіх дзяцей, а ў “афганцаў” – прашчэння…

Але ў бок Помніка не ідзе ніхто.
Маладая жанчына і дзіця гадоў сямі кацяць каляску з маленькім дзіцём. Насустрач ідуць дзве жанчыны, але яны не павярнулі да Помніка – прайшлі міма…

IMG_3667.jpg.RVA_.jpg
IMG_3665.jpg.RVA_.jpg
Бэтээра ў 2009 годзе не было. (У 2010 я не прыязджаў на прабег “Памяць”.) Бачна: не ўсё завершана, але экспанат упісваецца ў кампазіцыю трывожным і страшным матывам. Трывожным і страшным – бо бранірованая машына не гарантавала пасажырам бяспечнага падарожжа па горных дарогах вайны. Трывожным і страшным -- бо на ёй устаноўлена гармата-кулямёт, у кожнага пасажыра – аўтамат, гранаты і іншае ўзбраеннне для знішчэння людзей, іх жылішчаў і скаціны. Для знішчэння людзей, якія ні ў чым не вінаватыя перад узброенымі пасажырамі бранірованай машыны.

ЗА ШТО ЯНЫ ЗНІШЧАЛІ ЛЮДЗЕЙ?
За што знішчалі тых, для каго ўчора пабудавалі дамы і школы?
За што знішчалі тых, каго ўчора вучылі ў маскоўскіх, ленінградскіх і ташкентскіх універсітэтах?
За што знішчалі афганскіх дзяцей дзеці рабочых і сялян первого в мире государства рабочих и крестьян?..
Толькі за тое, што людзі супраціўляліся насіллю чужынцаў – што не хацелі маліцца іх богу Леніну, а хацелі маліцца свайму -- прароку Мохаммеду, якому маліліся іх дзеды-прадзеды на працягу болей пятнаццаці вякоў.

Стаю ў Помніка
IMG_3659.jpgRV__1.jpg Не першы раз. Магчыма, -- дай Бог! – не апошні…
Колькі гадоў мінула з пачатку той, не зразумелай намі вайны, -- болей трыццаці, -- а і сёння не магу зразумець: ДЗЕЛЯ ЧАГО Крэмль распачаў афганскую авантуру?

ЧАГО НЕХАПАЛА вялізарнай, неабсяжнай краіне з неверагодным багаццем на паверхні і ў недрах? Бяры багацце, выкарыстоўвай разумна – хопіць яшчэ на многа-многа пакаленняў, можна падзяліцца і з беднымі суседзямі, дапамагчы ім або прадаць і мець выгаду. Не!.. Кругом разруха, цяп-ляп, “не бяры да галавы” – дыктатура тупіц, невукаў і гарлапанаў-зладзеяў, якія прыкрываюць сваю тупасць, подласць і сутнасць людаедаў пагрозамі капіталістаў.

ЧАГО НЕХАПАЛА вялізарнай краіне з такім жа вялізным інтэлектуальным патэнцыялам? Чэснасці і свабоды. Адкрый шлюзы для творчасці, дай свабоду для рэалізацыі думак-прапаноў, дай ініцыятыву чэсным і адукаваным людзям – не прыдзецца засцерагацца шчытамі-ракетамі ні ад “натаў”, ні ад “штатаў”: там таксама ніхто не хоча паміраць – усе хочуць жыць. І капіталісты-імперыялісты таксама хочуць шчасця і дабрабыту сваім дзецям.

ЧАГО НЕХАПАЛА крэмлёўскім маразматычным старцам? Чалавечнасці і розуму: яны паднімаліся па іерархіі як нахабныя, цынічныя і подлыя балбатуны з інстынктам бальшавікоў-людаедаў – ішлі ўверх па трупах сяброў-таварышаў, настаўнікаў і нават бацькоў і братоў, сваякоў -- як па ступенях. Яны прЕдавалі і прАдавалі чэсць і сумленне дзеля права-выгады ВЛАСТВОВАТЬ. Без ВЛАСТИ яны былі ніхто-і-нішто – як ёсць: НИЧТОЖЕСТВА. Для захавання ўлады ничтожества трымалі ў страху ўсю краіну і кожнага чалавека, інакш кожны мог сказаць тое, што бачыў: “Кароль голы!”

ТАМУ і кінулі ў пекла НАШЫХ ДЗЯЦЕЙ – каб скрыць сваю тупасць і нездольнасць кіраваць дзяржаваю інакш, чым пагрозамі і турмамі-псіхушкамі ды запужваннем “происками империалистов”.
Бальшавікі-камуністы ніколі не лічылі людзей за людзей – толькі як матэрыял, апора або інструмент для дасягнення мэты. СВАЁЙ МЭТЫ як у вузкім, так і ў шырокім сэнсе – ВАЛОДАЦЬ ЛЮДЗЬМІ, повелевать миром пад сцягам марксізма-ленінізма-сталінізма (ужо без партрэта людаеда Сталіна).
Калі прыглядзецца да бальшавікоў-камуністаў уважліва, то бачна, што іх галоўная мэта – УЛАДА, бо яна, камуністычная ўлада, давала ім магчымасць РАБАВАЦЬ КРАІНУ і людзей для ўзбагачэння сябе і сваіх дзяцей, для сплачэння ў банду рабаўнікоў-марадзёраў.

“Груз-200” – “цинковые мальчики”
Пры рэгістрацыі нам выдалі праспекты прабега “Памяць-2011” – у ім 19 імён-фамілій салдат, жыхароў горада Брэста, якія вярнуліся дамоў “цинковыми мальчиками”, афіцыйна --
“грузам-200”: НАШЫ ДЗЕЦІ – ГРУЗ 200 кілаграмаў брутто…
“Груз-200” -- крывавы патэнт крэмлёўскіх людаедаў.
“Груз-200” -- кляймо-параза краіне, якая яшчэ не пахавала сваіх сыноў на Сінявінскіх балотах і ў лясах Смаленшчыны.
“Груз-200” : кляймо-параза краіне, у якой у дзіцячых дамах – унукі-праўнукі салдат, яе абараніўшых, і вярнуўшыхся да сваіх дзяцей “пахаронкамі“.
“Груз-200” – НАШЫ дзеці, а не ТЫХ, хто развязаў злачынную вайну – для нашых і афганскіх дзяцей.

IMG_0617.jpg.RVA_.jpg
IMG_0618.jpg.RVA_.jpg
Стаю ў помніка: сын маіх вясковых суседзяў…
Яго забралі ў мамы ў 18 гадоў безшабашным сельским хлапчуком…
Амаль праз год вярнулі “грузам-200” – “цинковым мальчиком”…

Подласць
У праспекце прабега “Памяць” – мемарыял з 19 імён-фамілій брэстаўчан. 19 -- НАШЫХ дзяцей, бацькоў, братоў… Усяго – 19… Не, я не цынік: мемарыял мог быць бясконцым…

IMG_3811.jpg.500.jpg
Мемарыял мог быць бясконцым, калі б
ГАРБАЧОЎ Міхаіл Сяргеявіч не прыняў мудрае – менавіта лёсавызначальнае!!! – рашэнне астанавіць злачынную вайну – вывесці “ограниченный контингент советских войск” з Афганістана.
А яго абвінавачваюць-абзываюць: “Разваліў Саюз!..” Саюз даўно трашчаў-развальваўся, а
Афганская вайна паставіла кропку пад прыгаворам Людзей і Гісторыі людаедскаму сатварэнню банды бальшавікоў-людаедаў.

У сувязі з 80-годдзем М.С. Гарбачова прачытаў шмат разумных і чэсных артыкулаў пра яго заслугу перад Чалавецтвам -- ёсць яшчэ ў Расіі чэсныя і разумныя людзі. Але толькі ў АДНЫМ артыкуле ўпамінаецца(!) пра вывад савецкіх войск з Афганістана. Дробязь у параўнанні з аб’яднаннем Нямеччыны? На чый погляд?

Для мяне – не: уход з Афганістана – і МОЙ ЛЁС. І лёс маіх дзяцей: у нашым горадзе толькі я АДЗІН выказаў пратэст супраць злачыннай вайны. І мне прыпомнілі ў КГБ. Але не пасадзілі. Пазней прыпомнілі сыну. Яшчэ пазней – сям’і: мяне зволілі на пенсію, калі ў нас было ПЯЦЬ – пяць!!! – СТУДЭНТАЎ, а шостае дзіця – хворае. Дыктатура вылюдкаў-людаедаў усё прыпомніла – гэта і ёсць ісцінны ФАШЫЗМ...

Усяго 42% расіян ацэньваюць станоўча дзейнасць Гарбачова.
Мабыць, болей 9-ці гадоў вайны ім, “42%”, мала, каб асэнсаваць значэнне замірэння ў
Афганістане.
“Хотят ли русские войны?..”

Мабыць, болей 15 тысяч загінуўшых і амаль 70 – пакалечаных мала, каб зразумець, што наступным быў бы яго сын, унук або бацька: то ж былі ЧУЖЫЯ дзеці і ЧУЖЫЯ бацькі – чужое гора не баліць.
Мабыць, разбурэнне Афганістана і знішчэнне яго людзей, -- 1 мільён! -- гэтыя “42%” успрыймаюць як забаву з мыльнымі шарыкамі: дзьмухануў – разляцеліся колерамі вясёлкі і лопнулі. 5 мільёнаў пакінулі сваю краіну – сталі бежанцамі. “Они всё равно там были нищие…”

Еўропа і ўвесь свет удзячныя Гарбачову за Разрадку і Аб’яднанне Нямеччыны – яны адчулі бяспеку, уздыхнулі свабодна і ўпэўнена маглі глядзець у Будучыню. І яны, УВЕСЬ СВЕТ, паставілі помнік Гарбачову.

МЫ – мы! – павінны былі паставіць помнік Гарбачову за тое, што астанавіў злачынную вайну, на якой гінулі і калечыліся нашы дзеці…
МЫ – мы! – паступілі наадварот – абгадзілі Гарбачова. І абгаджаем… Бо МЫ -- Диктатура УБЛЮДКАў: яна – унутры нас, яна – наша сутнасць. І гордасць: быць падонкам – гонар і матэрыяльна выгадна…

Болей 30-ці гадоў на тэрыторыі Афганістана вядзецца вайна, пачатая Савецкім Саюзам 27 снежня 1979 года – кожны дзень гінуць людзі, разбураецца гаспадарка і зямля: зладзейства працягваецца. Ад імя Еўропы, Амерыкі і Ўсяго Свету, які… паставіў помнік Гарбачову.

“Я стою на городском кладбище… Вокруг сотни людей. В центре – девять гробов, обшитых красным ситцем. Выступают военные… Взял слово генерал… Женщины в чёрном плачут. Люди молчат…
Генерал выступает… Женщины в чёрном плачут. Мы молчим. Почему мы молчим?...”

“Наша мифологическая ментальность незыблема – мы справедливые и великие. И всегда правы…”

“О чём говорят вокруг меня? О чём пишут? Об интернациональном долге и геополитике, о наших державных интересах и южных границах. И этому верят. Верят! Матери, ещё недавно в отчаянии бившиеся над слепыми железными ящиками, в которых им вернули сыновей, выступают в школах и военных музеях, призывая других мальчиков «выполнить долг перед Родиной»… ”
Светлана Алексиевич . “Цинковые мальчики”

ЯЕ білі і зневажалі, аблівалі граззю і цягнулі ў суд – за ПРАЎДУ, за ЧЭСНАСЦЬ, за БОЛЬ за нашых дзяцей.
ЯЕ цягнулі ў суд падонкі, мразь і ничтожества -- тыя, хто пасылаў нашых дзяцей заваёўваць чужую зямлю і знішчаць яе людзей, каб потым іх дзеці маглі ехаць туды турыстамі. Падонкі-мразь-і-ничтожества – апора Диктатуры УБЛЮДКАў. Было і ёсць: яны яе ідэёлагі-суддзі-пракуроры-начальнікі -- па Евг. Евтушенко: “Спрос на серость…”

Па Евг. Евтушенко:
“Серость – шлюха, невежда, но не чужды ей страсти. Как с трамплина – с навета серость – прыг! – и у власти… Самородки с обрыва! Наше золото – серость… Оглянись, населенье, как вольготно расселась и врастает в сиденья креслозалая серость…”
Посмотри, населенье...

З удзячнасцю ўспамінаю Вадзіма Задарожнага з Кіева, з якім у 1962 годзе ішлі па маршруту Теберда-Домбай-Клухорскі перавал-Сухумі: “Советская система – диктатура ублюдков”.

З Евгением Евтушенко (правільна – Генадзь Яўтушэнка) сустрэцца не давялося: судьба-зладзейка вырвала НАШ дзень з яго графіка… Ні “Братская ГЭС”, ні “Бабий Яр” не вызвалі ў мяне такога ўражання, як паэма “Под кожей статуи Свободы”: наша сістэма – Диктатура Серости. А “сгусток серости – пуля”…
(Мінула болей сарака гадоў: мне помніцца “Под тенью статуи Свободы”.)

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
6 + 13 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������