Жодзіна: адкрыццё сезона марафонаў-2010

Андрэй КАРАЛЕНКА

ЖОДЗІНА: АДКРЫЦЦЁ СЕЗОНА МАРАФОНАЎ-2010

Лёгкаатлетычны прабег у Жодзіне, які адбыўся 13 сакавіка, -- стартавы ў сезоне, таму яго можна разглядаць як паказальна-прагнозны на ўвесь год.
З гэтага погляду ўжо выказаны меркаванні ў артыкуле на прафесійным “бегавым” сайце www.klbviktoriya.com і на жодзінскім гарадскім сайце www.zchodzina.info: не варта чакаць нічога разумнага?.. Можа, перспектыва не настолькі песімістычная…

Безумоўна, ёсць не толькі пытанні – праблемы, якія не вырашаюцца два дзесяткі гадоў, але тут разважаць пра іх не буду -- асобна. Калі-небудзь ды з якой іншай нагоды.
А 13 сакавіка было СВЯТА БЕГУ…

На памянутых сайтах выказаны – і паказаны – так бы мовіць, два погляды на гэты прабег: адзін – інфармацыйна-крытычны, другі – выключна “пра сваіх”, жодзінскіх марафонцаў. Я ж хачу паглядзець на марафонцаў зусім з іншага боку – як ім беглася ў не надта прыемных умовах?..

RV.IMG_0659.jpg
Мокры снег, лужы, слякаць… Надвор’е такое, што не разгонішся: вада ў лужах халодная, ногі прамокнуць – замерзнуць, ёсць верагоднасць прастудзіцца. А з другога погляду – інакш: вецер слабы – цёпла, калі крыху абмінаць лужы... Праўда, часам снег ляпіў такі, што абмінай лужы ці не абмінай, а сберагчы ногі ад вады не атрымаецца: снег на красоўках. Марафонцы прывычныя да дрэнных умоў, але...
rv.IMG_0656.jpg
Ленін у Жодзіне за апошнія гады стаў яшчэ “живее всех живых”. Бачна, перажыве не толькі мам гэтых дзетак, а і саміх дзетак і іх дзетак-унукаў: у нашай краіне людаеды і палачы жывуць бясконца доўга – увекавечаныя помнікамі, у назвах вуліц. А ахвяр людаедаў быццам і не было: нідзе не ўпамінаюцца. Па-сталінску: “Не человека – нет проблемы”. Коратка і зразумела – як выстрал у патыліцу...
RV.IMG_0658.jpg
У Беларусі неба не бывае синим – толькі блакітным. Дяди падманулі дзяцей: не пра НАША неба напісалі стихи-плакат – пра чужое…
Гэтым дядям не падабаецца ні жоўта-блакітны, ні бела-чырвона-белы колеры – толькі КГБ (красный-голубой-белый) і красно-зелёный у тым жа накірунку думак і дзеянняў: НКВД-ВКП(б). І НАША зямля падабаецца дядям толькі для адной справы: каб на ёй (пад нашым БЛАКІТНЫМ небам!) воздвигать памятники сваім вождям-людаедам – палачам Беларусі і народа…
rv.IMG_0675.jpg
Дзеткі вельмі стараліся бегчы, але і лужы абміналі.
rv.IMG_0676.jpg
На фінішы суддзі “лавілі” пераможцаў…
rv.IMG_0683.jpg
Самы масавы забег.
rv.IMG_0687.jpg
За 15 метраў да фініша нельга ўпускаць перамогу…
rv.IMG_0698.jpg
Журналіст дапытвае старэйшых марафонцаў.
rv.IMG_0701.jpg
Іван Мікалаявіч -- строгі суддзя.
rv.IMG_0704.jpg
rv.IMG_0705.jpg
Жодзінцы і барысаўчане.
rv.IMG_0707.jpg
Лідэры на 20-кіламетровай дыстанцыі: хто ж пераможа?
Rv.IMG_0712.jpg
Хлопцы бягуць з задавальненнем – вось якія марафонцы!..
RV.IMG_0713.jpg
Ніна, як заўсёды -- вясёлая і, бачна, не надта спяшаецца. Анастасія – таксама… І Павел бяжыць з яўным задавальненнем... побач з прыгажунямі.
Rv.IMG_0716.jpg
Лена-Чэмпіёнка таксама вясёлая і не надта спяшаецца за прызамі-узнагародамі.
Rv.IMG_0714.jpg
І для гэтага хлопца галоўная ўзнагарода – бег…
RV.IMG_0721.jpg
Доктар Святлана (Новікава): усё бачна і зразумела -- no comments.
RV.IMG_0723.jpg
Слава і Валерый задаволеныя і бегам надвор'ем.
RV.IMG_0728.jpg
Вольга Іосіфаўна і Арнольд – дуэт аптымістаў. Бягуць -- не спяшаюцца…
RV.IMG_0729.jpg
А Наталья сёння не надта аптымістычная…
Rv.IMG_0735.jpg
“Жыве Беларусь!” – “Жыве!”
Rv.IMG_0750.jpg
Вясёлая марафонка. Вось толькі яе шапка замінае фатографу: з-за шапкі ён не можа паказаць, якая прыгожая дзяўчына.
RV.IMG_0762.jpg
RV.IMG_0765.jpg
Узнагароды спачатку старэйшым…
RV.IMG_0771.jpg
Чаму сумная? Не задаволеная другім месцам?..
RV.IMG_0775.jpg
Фота на памяць.

P.S.
Rv.IMG_0755.jpg
Куды вядзе маладых “загсаўскі фатограф”? Які сюжэт прыдумаў?..
Rv.IMG_0757.jpg
Яны сёння на старце самага галоўнага ў жыцці марафонскага шляху...
ШЧАСЛІВАГА МАРАФОНА, Маладая Сям’я…

Комментарии

Адкрыццё сезона

Вельмі цікава, Андрэй Паўловіч. Звяжыцеся са мной, калі ласка, праз гэтую пошту maan_gust@mail.ru

Марафон

Вельмі цікава, Андрэй Паўловіч. Звяжыцеся са мной, калі ласка, праз гэтую пошту maan_gust@mail.ru

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 10 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������