Зімнія марафоны-2009

Андрэй КАРАЛЕНКА

ЗІМНІЯ МАРАФОНЫ-2009

12-13 снежня Марафон у Маладзечне: зіма, але называць яго “зімнім” некарэктна -- беглі ў манежы. У першы дзень – тры кіламетры і поўмарафон.
Калі фізкультурнікі сабраліся для пастраення – дзіўна стала: так мала ўдзельнікаў ніколі не было! Першымі беглі самыя малыя і самыя старыя – дыстанцыя 3 кіламетры: 20 фізкультурнікаў. Пасля заканчэння іх прабегу – поўмарфонцы: 14!!! Дзіва дзіўнае!..

Аказалася, для здзіўлення не было падстаў, бо я не меў усёй інфармацыі: асноўны забег -- заўтра, 13 снежня, на 42.195 і 100 кіламетраў. А для некаторых марафонцаў сёнешнія тры кіламетры і поўмарафон – толькі размінка.
Нажаль, я марафоны не бегаю, таму з астатнімі марафонцамі сустрэўся на сайце www.marathon.by : 43 фізкультурнікі! З іх сямёра беглі 100 кіламетраў. Абсалютным пераможцам быў Сяргей Гурло з Бабруйска.

ПЕРАД СТАРТАМ
IMG_0052.jpg
IMG_0053.jpg
Апошнія падзеі: хто і чаму не прыехаў.
IMG_0054.jpg
Мама – надзейны трэнер.
IMG_0056.jpg
Аляксандар Кавалёў і яго памочніцы.
IMG_0055.jpg
ПАСТРАЕННЕ
IMG_0058.jpg
IMG_0060.jpg
Амаль усе, хто бег 12 снежня.
IMG_0059.jpg
Дзеці
IMG_0061.jpg
Самыя старэйшыя і самы юны фізкультурнік
IMG_0063.jpg
Жодзінцы з БелАЗа.
IMG_0064.jpg
IMG_0066.jpg
Поўмарафонцы

МІНСК: “З Новым Годам!”
Зіма сёлета -- снежная, марозная, сонечная, прыгожая і спартыўная!
20 снежня, напярэдадні Раджаства і Новага года, мы беглі ў Мінску сапраўдны зімні “марафон”.
Дзень выдаўся марозны, раніцаю мінус 18 градусаў (у Жодзіне). У Мінску к часу старта крыху пацяплела. Беглі па штатнаму маршруту -- вакол спорткомплекса Алімпійскага рэзерва, возера і па тратуару вуліцы Каліноўскага. Недабор 1 км (да 10 км) не маглі кампенсіраваць бегам па стадыёну: дарожкі не прачышчаныя.

На здзіўленне і задавальненне(!) арганізатараў, негледзячы на вялікі мароз, -- мы ж адвыклі ад сапраўных зім і марозаў! -- прыехалі каля 120 фізкультурнікаў. Дыстанцыя -- у залежнасці ад узросту: для школьнікаў і старых (старэй 75 гадоў) – 3 км (1 круг), астатнім – 9 км.

Пры марозе 15 градусаў беглася лёгка, прыемна. Толькі на адным участку, каля спорткомплекса, там, дзе стаялі машышы і далей, бегчы было цяжка, асабліва старым: участак не ачышчаны ад снега. Але ж ніхто нікога не гнаў у каўнер і не штурхаў у спіну: усе прыехалі, каб прабегчы, каб убачыцца, абмяняцца такімі-сякімі навінамі і ўражаннямі. І пажадаць сустрэчы ў наступным годзе.

Жодзінец Барыс Кісялёў уразіў і зачараваў суддзяў, гледачоў і сапернікаў і хуткасцю і спрытнасцю: абагнаў бліжайшых сапернікаў амаль на 15 хвілінаў. Чаму і спрытнасцю? Таму што на ўчастку круга, які не ачысцілі ад снега, было магчымым паслізнуцца…
На фінішы – белыя ў інеі і пераможцы, і аўтсайдэры: усе -- прыгожыя, прыемна і цікава паглядзець. Шкада, што фатаграфій малавата: мой памочнік-фатограф замёрз стоячы на месцы, і пайшоў глядзець не меньш цікавыя спаборніцтвы ў манежы.

Гэты прабег – трыццаты, ужо Гісторыя.
З нагоды юбілею арганізатары ўзнагародзілі медалямі не толькі сёнешніх пераможцаў, а і тых, хто ўдзельнічаў у першым прабегу трыццаць гадоў таму. Праўда, іх было не надта шмат: адны не змаглі прыехаць на юбілейны прабег, а іншыя ўжо не прыедуць ніколі…
nb.IMG_0069.jpg
Падрабязны інструктаж: усё ж – мінус 15 па Цэльсію…
nb.IMG_0071.jpg
На старце
nb.IMG_0073.jpg
Казённыя хлопцы
nb.IMG_0076.jpg
Старт
nb.MG_0077.jpg
Аутсайдэры
nb.IMG_0079.jpg
Перад фінішам -- дарогу жанчынам…
nb.IMG_0084.jpg
“Не шумите! Слушайте меня!..”
nb.IMG_0085.jpg
Каму ж першаму ён уручыць мядаль?..
nb.IMG_0086.jpg
Юбілейны мядаль
nb.IMG_0087.jpg
… і Тамары Новікавай.
nb.IMG_0088.jpg
Дзецям – дыпломы і прызы
nb.IMG_0089.jpg
“Успокойтесь! Смотрите сюда: я вручаю приз самой красивой и интересной женщине…”
nb.IMG_0090.jpg
Эдуард Герасіменка атрымаў прыз за ПЕРШАЕ месца
nb.IMG_0092.jpg
“ПЕРВЫЙ – Борис Киселёв…”
nb.IMG_0093.jpg
Барыс Кісялёў з узнагародаю

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 18 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������