Асіпавіцкі марафон 4 красавіка

МарафонПасля “размінак” у Жодзіне, Брэсце і Мінску ў прабегу ў Асіпавічах удзельнічала каля 300(!) дарослых фізкультурнікаў і школьнікаў. Аматарскі марафон у Асіпавічах – цяжкая дыстанцыя па той прычыне, што гэта першы пасля зімы марафон. А тут яшчэ і сонца на чыстым небе!

На старце 53 марафонцы: многа ці мала? Заўважалася адсутнасць вядомых марафонцаў з Барысава, Мінска і з гарадоў заходніх абласцей. І -- з Украіны таксама. Але былі марафонцы з Chernogoria, Егорьевска, Тулы і Мирного!!! Магчыма, выпадкова, “з аказіяй” аказаліся яны ў Асіпавічах, але ўсё ж…

Бачна было, што многія пераадолелі дыстанцыю на прэдзеле, асабліва старэйшыя марафонцы. А вот Леанід Каладко з Жодзіна не толькі абыйшоў сапернікаў на поўгадзіны (4:04.44), але і фінішыраваў так, быццам “дзесятку” прабег. Ведаю, што ўсю зіму ён не сядзеў у хаце -- бегаў па загарадных сцежках-дарожках. Разбегся добра!

На “дзесятцы” таксама былі прыемныя “сюрпрызы”: трое малых дзяцей і 24 падлеткі. Шкада, што не мог “запечатлець” іх на дыстанцыі: бег разам з імі. Але можна паглядзець на некалькіх пераможцаў на п’едэстале з узнагародамі.

Вячэслаў Варанцоў (Жодзіна) прабег марафон крыху слабей, чым звычайна, -- прычына агульная, -- але для яго асабіста менавіта гэты марафон асаблівы і важны: праз некалькі дзён Вячэславу Фёдаравічу будзе 70 гадоў. З такой нагоды – фота на памяць з першым намеснікам міністра па фізкультуры, спорту і турызму Уладзімірам Аляшкевічам і галоўным суддзём Аляксандарам Гоцкім, алімпійскім прызёрам. Цікавыя хлопцы!

Сярод марафонцаў быў малады мужчына Мікалай Антошкаў са Жлобіна, які пераадолеў гэтую дыстанцыю ў 50-ты раз. Яго можна ўбачыць ў фотарэпартажы.
У маіх заметках і фотарэпартажы ёсць “мінус”. Але, мяркую, чытач разумее: каб адначасова і бегчы, і фатаграфаваць, і запісваць у блокнот ці дыктафон, адной пары ног малавата.
Спадзяюся, чытачам будзе прыемна ўбачыць хоць некалькі знаёмых і сяброў.

А дасягненні-вынікі ўдзельнікаў марафона -- на сайце www.marathon.by: чытайце, параўноўвайце, “прымярайце” на сябе. І -- бяжыце.
Да сустрэчы ў Крупках!

Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон
Марафон

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 2 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������