АСІПАВІЦКІ МАРАФОН: у жодзінцаў -- фальстарт

Андрэй Караленка

АСІПАВІЦКІ МАРАФОН: у жодзінцаў -- фальстарт

Пятніца, 1 красавіка – Дзень смеху, Дзень дурняў, Дзень падманаў…
Да 2 красавіка 2011 года я помніў толькі АДЗІН Дзень смеху – самы-самы цікавы ў маім жыцці!..
З 2 красавіка запомню яшчэ адзін Дзень падманаў. Непрыемны... Як любіў казаць адзін мой знаёмы, можна было б зрабіць і дурней, але будзе занадта.

1 красавіка ў 16 гадзін, мы, тры марафонцы, прыйшлі на аўтастанцыю ў г. Жодзіне, каб удакладніць, ці будзе рэйс на Мінск у 5-20 у суботу? Гэтым рэйсам мы ўжо карысталіся: ён зручны для перасадкі на электрычку. Нас запэўнілі: рэйс адбудзецца, білеты ў вадзіцеля.

IMG_3764.jpg.RV_.jpg Аўтастанцыя ў г. Жодзіне.

2 красавіка, субота, прыйшлі на аўтастанцыю ў 5-05, каб ехаць на Асіпавіцкі марафон. Нас трое. К 5-10 прыйшлі яшчэ пяць чалавек – дзяўчына і чацвёра мужчын. Усіх -- восем. Чакаем.
5-15: машыны няма. Непрыемна, але…
Паглядаем на дарогу: субота, у такую рань машын мала – кожная заўважаецца, асабліва міні-грузавікі і аўтобусы, бо яны з апазнавальнымі агнямі. Прайшоў аўтобус -- міма аўтастанцыі.
5-25: трывожна!.. Вышлі на дарогу: аўтобуса на бачна. Чакаем…
5-30: трывога набліжаецца да крытычнага ўзроўню – ідзём у бок Мінска да аўтобуснага прыпынку і азіраемся: калі набліжаецца машына -- “галасуем”. Машын мала ды і тыя не астанаўліваюцца: магчыма, жодзінскія.
5-40: рубеж часу!.. Машына астанавілася, але ў ёй толькі адно месца. А нас трое – села дзяўчына, якая разам з намі пакінула аўтастанцыю.
5-50: прашчай, марафон! Ідзём дамоў…

Ідзём дамоў і разважаем.
“Дзень падманаў” на афіцыйным узроўні?.. Немагчыма!..
Неіспраўная машына? Але на такі выпадак павінна быць запасная, бо гэты рэйс – асаблівы: пасля яго – “акно” на 1 гадзіну і 10 хвілін.
Спазніўся вадзіцель? Але ж нашай “новай” аўтабазе ўжо 40 гадоў, там ёсць – павінна быць! – “комната адпачынку”: дыспетчар абавязаны разбудзіць вадзіцеля з іншага рэйса і паставіць на гэты рэйс, бо ён -- асаблівы…
Калі кіраўнікі прадпрыемства не разумеюць асаблівасці гэтага рэйса ці не маюць магчымасці надзейна яго выконваць, то неабходна адмяніць, каб не ствараць “аварыйную сітуацыю”, каб не здарылася тое, што было сёння.

А сёння адбылося вось што: аўтобус на рэйс у 5-20 не падалі на аўтастанцыю -- мы спазніліся на Асіпавіцкі марафон.
Марафон? Падумаеш, важнасць якая!..
Важнасць – з чыйго і якога погляду? Пра далікатныя нюансы казаць не буду: яны важныя, але не ўсім зразумелыя -- скажу толькі пра элементарныя.

Мы рыхтаваліся да марафона фізічна і арганізацыйна -- адклалі-перанеслі іншыя справы. І хаця ехалі на адзін дзень, такая паездка ўплывае і на сумежныя дні, асабліва на папярэднія. А асабіста ў мяне былі запланаваныя – і абумоўленыя! – і дзве сустрэчы: адна – творчая, а адна – афіцыйная. Наступная сустрэча магчымая толькі праз год(?).
А нашы нервы – “по умолчанию“: усім вядома…

Мы ехалі на Асіпавіцкі марафон, але аўтапарк № 18 г. Жодзіна даў нам фальстарт: мы не выехалі з Жодзіна ў 5-20 -- спазніліся на электрычку Мінск-Асіпавічы.
Калі разважаць увогуле, то я ці нехта іншы з-за гэтай абставіны мог спазніцца на міжгародні ці міжнародны аўтобус або цягнік. А да такіх паездак рыхтуюцца загадзя – купляюць білеты. Білеты не танныя. Ды такія паездкі бываюць лёсавызначальнымі…

Што ж здарылася – чаму аўтабаза не падала аўтобус на рэйс у 5-20 2 красавіка?
Днём прыйшоў на аўтастанцыю – запытаць: маю права ведаць. І неабходна ведаць: гэта – урок.

Дыспетчар адказала, што вадзіцель спазніўся. І паказала журнал -- растлумачыла:
“Другие пассажиры уже написали жалобу. А водитель – объяснение: “Проспал…” Его, конечно, серьёзно накажут… Извините, что так получилось.”

Банальная сітуацыя! З кім не бывала?.. Мы спачатку спазняліся на ўрокі ў школе. (Нам, хто пайшоў у школу ў 1944-м, вучыцца было цяжка, ды хадзілі ў суседнюю вёску.) Потым спазняліся на лекцыі. Спазняліся і на працу – з-за сваёй і чужой недысціплінаванасці. Спазняліся і на цягнікі. Я аднойчы спазніўся на самалёт (у г. Каратау): астанавіўся гадзіннік, які 15 гадоў бездакорна паказваў час. Гадзіннік называўся “Полёт”!..

У дыспетчарскай быў вадзіцель чарговага рэйса -- чуў маю з дыспетчарам размову, і патлумачыў здарэнне з іншага боку – паказаў мне яго небачныя дэталі:
“У нас сложная проблема с водителями: их нехватает, большая текучесть кадров, потому -- постоянные переработки. Вероятно, водитель устал – вот и проспал. Человек – как все... Работа ответственная и тяжёлая, рано встаём и поздно ложимся, а зарплата не соответствует нагрузке: водители идут к нам неохотно, только, если нет ничего лучшего. И долго не задерживаются: найдут работу легче и с большей зарплатой – уходят. Нас тоже надо понимать…”

Праблема знаёмая: яна старэйшая, чым “новая” аўтабаза ў Жодзіне.
Дыспетчар яшчэ раз папрасіла ў мяне прабачэння, хаця я не выказваў ніякіх прэтэнзій– толькі пацікавіўся.
“Сёння ўжо важна не прабачэнне -- нічога не зменіш: я – дома, а павінен быў быць у Асіпавічах, – кажу ёй, усміхаючыся, і рукамі паказваю на самога сябе, як доказ, што я тут, а не на марафоне. – Важна, каб такое не паўтарылася заўтра і ў далейшым. Таму на гэты рэйс трэба прызначаць чалавека, які разумее яго важнасць і сваю адказнасць за справу…”
Дыспетчар пагадзілася з маім меркаваннем – размова закончана.

Вадзіцель стаяў побач -- паглядзеў на мяне. Вышлі ад дыспетчара разам. Вадзіцель астанавіўся і кажа:
“Вы верно сказали об ответственности. Только я хочу добавить: нужно, чтобы ответственность была с обеих сторон – чтобы и к нам, водителям, тоже было ответственное отношение – как к людям и профессионалам, выполняющим ответственную и тяжёлую работу. А то только болтовня и цацанки-обецанки – “завтраками кормят”… Поезжайте в автобазу и посмотрите, в каких условиях люди работают… И какие коттеджи рядом построены. Моего там нет. И около новой больницы, и вдоль будаговской дороги моего тоже нет. Нет и в Новых Грядках. Нас обворовали и нам же говорят о нашей ответственности: с нас можно спросить -- мы всегда виноваты. А нам спросить нет с кого... Извините, что так говорю: вы же ничего не решаете -- за нас и за вас другие решают…”
Нечаканая размова!..

Прайшоў ад свайго дома да аўтастанцыі, заглянуў у пасёлак Інстытута зямляробства, па Маскоўскай дарозе -- да чыгуначнай станцыі Жодзіна, праз пасёлак былой ДРЭС -- да аўтабазы. І назад -- па вуліцы Маскоўскай. УСЮДЫ – тыповы БАРДЭЛЬ: усё зроблена цяп-ляп, “мерзость запустения”, “пасля нас – хоць патоп”. А тое, што зроблена ўчора, сёння ўжо развалілася або нахабна разламана -- процветающая Беларусь!..

Плітка тратуарная, вырабленая па італьянскай і нямецкай тэхналогіях, развалілася пасля першай
зімы, хаця там, у “загнивающих капиталистов”, яна вечная: у “процветающей Беларуси” парушылі тэхналогію і раскралі матэрыялы. А дзе плітка не равалілася, яе паламалі калёсамі трактараў…

На месцы жалезабетонных бардзюраў і пліт – шчэбень і арматура: цемент укралі. Ужо ўкладваюць новыя бардзюры. Яны выраблены па той жа “тутэйшай тэхналогіі”: цяп-ляп, а цэмент укралі. Ці доўга яны паслужаць?..

На стадыёне “Торпедо” – чарговае “bidla-шоў”: крыкі-воплі “Да здравствует!..”, “Слава!..”, “Ура!..” А нейкі гарлапан крычыць: "Няхай жыве..!" Для дурнаты і беларускую мову ўспомніў...
Вертикальные начальнікі крычаць-гарлапаніць – ох, здольныя! А зрабіць хоць што разумна, па-людску – няма ні ведаў, ні розуму, ні здольнасцяў, ні нават такога жадання: іх прызначаюць на пасады па идеологии – па здольнасці “приспособленчества ко лжи”.
Таму ўсім вертикальным крыкунам-гарлапанам напляваць – напляваць!!! – на вадзіцеляў аўтабазы і пасажыраў аўтобусаў: у іх оклады шматмільённыя, іх возяць на “мерсах”, у іх дзяцей – “ніссаны”, “вольво” ды іншыя фольксвагены.
І яны ж, вертикальные крыкуны-гарлапаны, убеждают нас, цёмных і неразумных, в убыточности общественного транспорта і аб’ектыўнай неабходнасці павялічэння платы за праезд – для “процветания Беларуси”.
І убеждают нас яшчэ ў тым, што мы самі ж і вінаватыя ў павялічэнні платы: нахабна ездзім “зайцамі”. Таму ЯНЫ, вертикальные начальнікі, вымушаныя ісці на дадатковыя расходы -- трымаць кандуктараў. І кантралёраў – каб штрафаваць НАС, абрабаваных і несознательных. Для “процветания Беларуси”…

Гэта – фрагмент аўтапарка № 18:
IMG_3767.jpg.RV_.jpg IMG_3765.jpg.RV_.jpg
IMG_3766.jpg.RV_.jpg

“Мерзость запустения”, цяп-ляп і “обыкновенный бордель” на дарозе і прылягаючай тэрыторыі не паказваю – агульны фон у “процветающей Беларуси”. Гэты фон – "філасофія жыцця", менталітэт людзей, а перш наперш – УЗРОВЕНЬ КІРАЎНІКОЎ, іх АГУЛЬНЫ і аб’ектыўны ПАРТРЭТ.
Дакладней -- АЎТАПАРТРЭТ...

Увайшоў у хату -- зірнуў на гадзіннік: у гэты час фінішавалі апошнія марафонцы. Нас з імі не было. Шкада!..

Комментарии

Ну вось цяпер и стала вядома

Ну вось цяпер и стала вядома чаму у Асiповiчач не было Караленкi. А то усе пачали турбавацца наконт Вашага здароуя. Чакаем Вас на наступных прабегах. Усяго Вам самага найлепшага. Да сустрэчы.

В.Л. з Маладзечна.

Ад Асіповіч да Жодзіна

Дзякуй, В.! Спадзяюся, жодзінскія фоты табе спадабаюцца... Ты бачыў: я пашкодзіў нагу...

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
7 + 8 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������